Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На віцебскіх журналістаў заводзяць справы за фотасесію 5 лістапада

5 лістапада, у сусветны дзень “Станем за журналістыку”, сябры ГА “БАЖ” сфатаграфаваліся на фоне будынка з малюнкам – выявамі клетак, з якіх вылятаюць зробленыя з газеты птушкі.

На віцебскіх журналістаў заводзяць справы за фотасесію 5 лістапада

Цяпер удзельнікаў фотасесіі выклікаюць у Чыгуначны РАУС Віцебска і складаюць пратаколы за “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі”. У справе фігуруюць 7 чалавек - столькі прозвішчаў згадана ў міліцэйскіх матэрыялах.

Першыя суды маюць адбыцца ўжо 28 лістапада. У прыватнасці, у гэты дзень будуць судзіць журналістку Алену Сцяпанаву і актывістку аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Алену Шабуню.

Алена Шабуня нават не паверыла ў сур’ёзнасць справы, калі ёй патэлеванавалі з Чыгуначнага РАУС – настолькі падалося абсурдным гэтае абвінавачанне:

– Я дужа здзівілася, калі мне патэлефанавалі з РАУСу, што выклікаюць. Як? Чаго? Што я зрабіла? І калі патлумачылі, то проста смех разабраў. Гэта ж з якой нагоды выклікаюць, замест таго, каб міліцыі займацца сур’ёзнымі справамі, змагацца з правапарушальнікамі, зніжаць узровень злачыннасці ў Віцебску… Я магу сфатаграфавацца дзе заўгодна і з кім заўгодна. Фатаграфуюцца ж вяселлі, ці людзі ідуць, ядуць марозіва, разам фатаграфуюцца. Дык гэта што – таксама акцыя, пікет ці мітынг? І калі сёння нельга фатаграфавацца ды выкладаць свае фотаздымкі ў інтэрнэт, то што ўжо тады будзе заўтра?

1 снежня па гэтай самай справе будуць судзіць віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяну Севярынец і журналіста Кастуся Мардзвінцава. БАЖавец Кастусь Мардзвінцаў распавёў пра свой візіт у міліцыю:

– Аляксандр Рыбакоў склаў пратакол пра нібыта парушэнне мною артыкула 23.34 КаАП – нібыта я ўдзельнік несанкцыянаванай акцыі. Ён казаў, што я нібыта выказваў свае грамадскія інтарэсы, меркаванні і гэтак далей, калі фатаграфаваўся на фоне закінутага будынка былога Дома культуры. Я спрабаваў тлумачыць: “На гэтым будынку – вельмі прыгожы малюнак, які любяць многія жыхары Віцебска, у тым ліку і журналісты. Дык што, малюнак таксама крамольны, і “выражае нейкія грамадскія меркаванні”? І мастака таксама будуць прыцягваць да адказнасці?”

На гэтыя пытанні міліцыянт Аляксандр Рыбакоў адказаў, што да мастака прэтэнзій няма, бо гэта, маўляў, было даўно. Урэшце я адмовіўся даваць нейкія тлумачэнні, апеляваўшы да артыкула 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які дае кожнаму права не сведчыць супраць сябе, – распавёў Кастусь Мардзвінцаў.

Нагадаем, што 5 лістапада віцебскія БАЖаўцы выпускалі з клетак вольных птушак прэсы і фатаграфаваліся на фоне свайго любімага гарадскога графіці. Месца для перформансу было абрана невыпадкова: на будынку РДК ёсць графіці, якое шмат хто ў Віцебску лічыць мастацкім увасабленнем лёсу сучаснай вольнай прэсы. На сцяне намаляваныя тры клеткі, а скрозь краты прарываецца і ўрэшце ляціць на волю зробленая з газеты птушка.

Фотаздымкі віцебскіх журналістаў былі апублікаваныя ў віцебскай суполцы ў “Нашы ў горадзе”. Тут размяшчаюцца спасылкі на артыкулы пра Віцебск, фотаздымкі горада і яго жыхароў. Многія з гэтых матэрыялаў і фотаздымкаў перадрукоўваюць інтэрнэт-сайты, бо старонка адкрытая для ўсіх ахвотных. Серыя фотаздымкаў, якія ў міліцыі лічаць “доказамі правапарушэння”, называецца “Фотасесія на фоне любімага гарадскога графіці”.

Служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Витебска

В Витебске ищут очевидцев смертельного ДТП. В Сети появилось видео, как пьяный водитель сбил женщину

Хотите узнать больше? В витебском микрорайоне Билево пьяный водитель насмерть сбил женщину на пешеходном переходе.

Сильный мороз и солнце. Какой будет погода в Витебске в выходные

Хотите узнать больше? Выходные порадуют самой настоящей зимней погодой - со снежком и морозом.

Старые фото Витебска из альбомов горожан. Летний деревянный кинотеатр и дом, где жил сказочник

Хотите узнать больше? Витебский историк и краевед Сергей Мартинович внес поправки в факты в одном из выпусков рубрики "Старые фото Витебска из альбомов горожан", в котором

Женщина нашла в вещах покойного мужа доллары и принесла на обмен. Выяснилось, что они фальшивые

Хотите узнать больше? Женщина рассказала милиционерам, что нашла купюру в вещах покойного мужа. Он работал столяром и, по мнению вдовы, мог получить деньги в качестве

Погода в Витебске на 5 февраля

Хотите узнать больше? Сегодня, 5 февраля, в Витебске пасмурно

В Витебске вынесли приговор парню, которого обвинили в нападении на 9 милиционеров

Хотите узнать больше? Пострадавшие сотрудники милиции 25 октября были в гражданском и исполняли свои служебные обязанности, находясь в колонне протестующих. По словам

Прокуратура опротестовала решение суда о закрытии дела витеблянок, занимавшихся фитнесом в лесу

Хотите узнать больше? Заместитель прокурора Витебска Кирилл Дубов опротестовал решение суда Первомайского района Витебска, который 19 января прекратил административное