Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цветы — бальзам для души

Цветы — бальзам для души

На вуліцы Веры Харужай у Паставах бываць даводзіцца часта. Іду звычайна павольна, любуюся дагледжанымі дамамі, парадкам вакол іх, прыгожымі кветнікамі. Гаспадыні адна перад адной пастаянна нешта фантазіруюць, з кожным годам насаджваюць новыя віды кветак, штосьці эксперыментуюць. І ўсё ж з трыццаці дамоў адзін лічу найбольш адметным, бо яго вызначае не хаос кветак, а гарманічная прыгажосць. А ствараюць яе рукі мужчыны.

Анатолій Маркавіч і Юзэфа Браніславаўна Дудчанкі ў гэты прасторны дом засяліліся ў 1988 годзе. Сын меў ужо сваю сям’ю, яму і пакінулі трохпакаёвую кватэру на Юбілейнай. А самі сталі абжываць асабняк. Не маглі нарадавацца прастору, а таксама таму, што ёсць участачак зямлі, дзе можна і агародніну пасадзіць, і клумбы зрабіць. Да гэтага пажыць давялося і на здымных кватэрах, і ў службовай без выгод.

Анатолій Маркавіч сам родам з Грознага. У свой час закончыў школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў і трапіў служыць у Паставы. Тут сустрэў каханне і стварыў сям’ю. Юзэфа Браніславаўна прайшла шлях ад повара да дырэктара аб’яднання прадпрыемстваў грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Была цудоўнай гаспадыняй, душой любой кампаніі, хораша спявала. Маркавіч, атрымаўшы права на ваенную пенсію, не змог сядзець без работы і ўладкаваўся на завод вучэбнага абсталявання (так раней называлася ААТ “Паставымэбля”). Развітаўся з прадпрыемствам толькі ў 64 гады.

Гэту сям’ю вызначалі згода і працавітасць. У кветніку я заўсёды бачыла разам гаспадыню і гаспадара. Яна высаджвала кветкі, ён дапамагаў ёй. Кожны год у іх з’яўляліся новыя сарты цюльпанаў, лілей, ружаў. Анатолій Маркавіч  уласнымі рукамі зрабіў арыгінальную альпійскую горку, на якой чырвоная герань пераплятаецца з аксаміткамі.

Бяда ў дом прыйшла ў  лютым 2010 года — літаральна за пару месяцаў згасла жыццё Юзэфы Браніславаўны. Анатолій Маркавіч і цяпер вельмі цяжка перажывае страту дарагога чалавека.

— У мяне добрыя дзеці і ўнукі, — гаварыў. — Але бліжэй за жонку няма нікога. У маладых свае клопаты і інтарэсы. Звоняць, прыяз­джаюць, але гэта не тое, што блізкі па духу чалавек, які пастаянна побач, з якім разам столькі пройдзена і з кім можна пра ўсё пагаварыць, паўспамінаць перажытае. Кветкі каля дома — гэта як памяць пра Юзэфу Браніславаўну. Яна была ініцыятарам усіх ідэй, а я — рэалізатарам.

Цяпер Анатолій Маркавіч з усёй кветкавай гаспадаркай спраўляецца самастойна. Восенню рассаджвае маладзенькую герань, на працягу зімы старанна даглядае. Не ўсе раслінкі выжываюць. Летась, напрыклад, пасадзіў больш за сотню, а к вясне засталося толькі 60. Першымі пачынаюць радаваць цюльпаны розных колераў. Затым вабяць вока каралеўскія лілеі. Каля іх раскашуюць ружы. Цяпер яркім дываном разрасліся аксаміткі, цвітуць рамонкі. У шыкоўнай кампазіцыі цудоўна адчувае сябе клемаціс, да месца высаджаны туі. Тут усё зроблена з густам і пачуццём меры.

Парадак і на градках. Анатолій Маркавіч ужо мае спелыя памідоры, багата агуркоў, добрыя выраслі морква і бурачкі, іншая агародніна. Каля агароджы роўненькія радочкі з дагледжанымі клубніцамі.

— У кветніку большую частку зямлі засеяў газоннай травой, — расказваў. — Цяжкавата палоць. А траву скасіў — і парадак. З вясны да восені шмат часу праводжу на зямлі. Яна дабаўляе сілы. Люблю пачытаць, паглядзець цікавую перадачу. А кветкі — бальзам для душы.

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77