Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будет в бункерах — будет и в карманах

Будет в бункерах — будет и в карманах

Старшыя камбайнеры Валерый Парневіч, Уладзімір Будзько, Аляксандр Парневіч, Васілій Будзько, Аляксей Крук, Эдуард Рагіня, Аляксандр Вайткевіч, Андрэй Галінскі.

Па ўборачнай плошчы зерневых і зернебабовых, якія сёлета займаюць 2884 гектары, сельгаспрад­прыемства “Дунілавічы-агра”  займае другое месца ў раёне. А вось нагрузка на камбайн тут самая высокая — 320 гектараў. Пра тое, як у гаспадарцы падрыхтаваліся да жніва, што трэба зрабіць, каб правесці яго ў такіх вялікіх аб’ёмах у лепшыя тэрміны, ішла гаворка на “Зажынках”.

Перад камбайнерамі, іх памочнікамі і іншымі ўдзельнікамі ўборачных работ выступілі дырэктар прадпрыемства П. Б. Будзіч, галоўны эканаміст Т. У. Пайлак, старшыня Дунілавіцкага сельвыканкама А. А. Мацюшонак, начальнік  аддзела вытворчасці, збыту і інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці  райсельгасхарчу В. С. Мурза.  Удзельнікі мастацкай самадзейнасці мясцовага Дома культуры падрыхтавалі  музычныя падарункі, уручылі Паўлу Баляслававічу Будзічу сноп сёлетняй збажыны. На добрыя справы і высокія намалоты камбайнераў і іх памочнікаў благаславіў пробашч Дуніла­віцкага касцёла ксёндз Павел.

Першы пробны выезд у поле ў сельгаспрадпрыемстве быў зроблены напярэдадні зажынак, у сераду. За лічаныя га­дзіны механізатары ўбралі 20 гектараў пшаніцы, намалацілі 45 тон. Зрабіць больш не дазволіў дождж. Але механізатары не губляюць аптымізму, бо ведаюць: жніво ніколі лёгкім не бывае. Вось і летась давялося працаваць не ў лепшых умовах. Тым не менш камбайнеры даказалі, што на роўных здольны спаборнічаць з  механізатарамі гаспадарак, дзе ўраджай быў намнога вышэйшы. Намалаціўшы 1278 тон збожжа, Аляксандр Парневіч выйшаў на чацвёртае месца ў раёне. У лік тысячнікаў увайшоў таксама Васілій Будзько. Парадавалі намалотамі Уладзімір Будзько, Аляксей Крук, Андрэй Галінскі, Эдуард Рагіня. Вынік калектыўнай працы парадаваў —  валавы намалот у гаспадарцы ўпершыню перавысіў 7400 тон.

Сёлета на хлебнай ніве будуць працаваць дзевяць экіпажаў камбайнаў. Акрамя названых механізатараў, у поле выведуць уборачныя машыны Алег Плюта, Валерый Парневіч з лясгаса і Аляксандр Вайткевіч з раёна электрычных сетак.

Старэйшы механізатар гаспадаркі Васілій Будзько адзначыў, што такой колькасці камбайнаў упаўне хопіць, каб не пазней за іншых правесці жніво. Летась у сонечныя дні намалочвалі па 400 і больш тон зерня. Але далёка не ўсё залежыць ад камбайнераў. Здараліся прастоі з-за паломак, а найбольш псавалі настрой вымушаныя прастоі з-за недахопу тэхнікі для адвозкі зерня ад камбайнаў, з-за перабояў з палівам, загружанасці сушыльнай гаспадаркі. На жаль, гэтыя ўчасткі ўборачнага канвеера і сёлета выклікаюць трывогу.

Тым не менш механізатары прыступаюць да жніва з добрым настроем. Яны азнаёмлены з умовамі аплаты працы, спаборніцтва, ведаюць: чым вышэйшы бу­дзе намалот, тым большае матэрыяльнае заахвочванне. А каб пачатак уборкі атрымаўся дружны, кожнаму ўручана невялікая  грашовая прэмія.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 38

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 163

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 43

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 32

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 130

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 70

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 56