Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С остановкой на традиционный праздник

С остановкой на традиционный праздник

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Ю. Ф. Шымчык уручае грамату і грашовую прэмію механізатару Андрэю Жалейку, які вызначыўся на падрыхтоўцы глебы да сяўбы.

12 ліпеня ў ААТНавасёлкі-Лучайу пяты раз прайшло свята працы, на якім падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе, ушанаваны тыя, хто вызначыўся на сяўбе, нарыхтоўцы кармоў, атрыманні жывёлагадоўчай прадукцыі. Пасля ўрачыстай часткі ў сельскім Цэнтры культуры адбыўся амаль двухгадзінны канцэрт беларускага спевака і кампазітара Сяргея Славянскага. Затым свята перамясцілася на цэнтральную плошчу аграгарадка, дзе бойка ішоў гандаль, працавалі атракцыёны, выступіў народны эстрадны калектыў “25 плюс-мінусраённага Дома культуры. Завяршылася гулянне дыскатэкай.

У гэты дзень прайшоў моцны лівень. З аднаго боку, ён унёс пэўныя карэктывы ў  намечаную арганізатарамі праграму мерапрыемства, а з другога — выклікаў у лю­дзей радасць і задавальненне, бо зямля даўно чакала вільгаці і прахалоды. Адсутнасць дажджоў не лепшым чынам паўплывала на фарміраванне ўраджаю зерневых і іншых культур, рост траў. І калі ў папярэднія гады ў сярэдзіне лета выпадаў больш свабодным тыдзень-другі, то сёлета пасля завяршэння першага ўкосу траў адразу прыступілі да ўборкі азімага рапсу і ранняй пшаніцы. Невялікі перапынак быў зроблены толькі для таго, каб правесці традыцыйнае свята. Падчас яго і адбылася гутарка з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Ю. Ф. ШЫМЧЫКАМ.

— Юрый Францішкавіч, ваша гаспадарка з’яўляецца адзінай у раёне, дзе, як кажуць, у разгар лета праводзіцца такое свята. 

— І людзі яго ўжо чакаюць, рыхтуюцца, запрашаюць сваякоў, знаёмых. Вось і сёння, нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, шмат сабралася вяскоўцаў і гасцей. Некалькі гадзін адпачынку нікому не зашкодзяць. А тое, што па “гарачых слядах”  адзначаем усіх, хто вызначыўся ў полі, на ферме, іншых участках сельгасвытворчасці, толькі на карысць справе, будзе стымулам для далейшай работы. Цяпер галоўнае — арганізавана правесці жніво, а там не за гарамі і сяўба азімых, уборка кукурузы. Ад вынікаў у раслінаводстве ў многім залежыць выкананне параметраў экана­мічнага развіцця, вызначаных на 2013 год.

— З якімі паказчыкамі гаспадарка завяршыла першае паўгоддзе?

— У цэлым вытворчасць валавой прадукцыі ў параў­нанні з адпаведным перыядам мінулага года ўзрасла на 3,4%. Ад яе рэалізацыі атрымана 27,9 мільярда рублёў выручкі: 77% прыпадае на прадукцыю ферм і 13% — на падсобныя цэхі і раслінаводства. Прыбытак склаў  2,3 мільярда рублёў пры рэнтабельнасці 10,2%.

За шэсць месяцаў атрымана 2839 тон малака, вырашчана 577 тон мяса буйной рагатай жывёлы, што вышэй узроўню папярэдняга года. Сярэдні надой малака на карову склаў 2120 кілаграмаў, а сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы — 745 грамаў. Узраслі не толь­кі колькасныя, але і якасныя паказчыкі. Малака сортам “экстра” прададзена 1993 тоны — на 168 тон больш, чым летась. У асноўным вышэйшай укормленасцю рэалізуецца буйная рагатая жывёла. Адпаведна сярэдняя цана рэалізацыі аднаго кілаграма малака склала 3038 рублёў, а мяса БРЖ — 18040 рублёў.

Маем эканамічную выгаду і ад таго, што ў гаспадарцы вядзецца паглыбленая перапрацоўка мяса, рапсу, рыхтуюцца камбінаваныя кармы ўласнай вытворчасці.

— Прыведзеныя лічбы сведчаць аб выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Як гэта ўплывае на фінансавае становішча гаспадаркі?

— Сёння, напэўна, цяжка знайсці кіраўніка, які б сказаў, што грошай хапае. Тым не менш атрыманая выручка, а яна, нагадаю, склала 27 мільярдаў рублёў, дазволіла гаспадарцы ў першым паўгоддзі своечасова аплаціць падаткі, разлічыцца за крэдыты і пазыкі ў памеры 4,7 мільярда рублёў, выплачваць заработную плату. Яна, дарэчы, узрасла і склала ў сярэднім па сельгаспрадпрыемстве 3 мільёны 853 тысячы рублёў, у тым ліку за чэрвень — 4 мільёны 375 тысяч. Частку сродкаў змаглі накіраваць на абнаўленне машынна-трактарнага парка і абсталявання. У прыватнасці, купілі кормаўборачны камбайн “Ягуар”, санітарную аўтамашыну, апырсквальнік “Калумбія”, акучвальнік-культыватар. Плануем набыць касілку, прычэп.

— На свяце Вы назвалі і адзначылі многіх механізатараў, вадзіцеляў, іншых працаўнікоў, якія шмат зрабілі для таго, каб вырас ураджай, а жывёла была забяспечана кармамі, надзейна працавала тэхніка.

— Усё, чаго дасягнуў калектыў, — гэта сапраўды вынік працы людзей. Многія з іх вызначыліся на веснавых палявых работах і доглядзе пасеваў і зусім нядаўна — на “зялёным жніве”. З першага ўкосу траў нарыхтавана амаль 13 тысяч тон сенажу і 580 тон сена. Апраўдвае сваё прызначэнне набыты летась рулонны прэс-падборшчык-абмотчык “Тарнада”, на якім механізатар Мікалай Шынкевіч нарыхтаваў 570 тон вітамінізаванага якаснага кор­му.

Сёлета ўраджай зялёнай масы атрымаўся не такі багаты, як у папярэднія гады. Тым не менш механізатары дабіліся высокай выпрацоўкі ў параўнанні з іншымі ў раёне. Першыя месцы занялі: на касьбе траў — Аляксандр Федаронак, на зграбанні — Віктар Лешчык, на здрабненні масы — Юрый Гваздоў, на перавозцы — Мар’ян Кісель і Аляксандр Альхімёнак.

Добра папрацавалі на нарыхтоўцы кармоў і Аляксандр Смолка, Віктар Румянцаў, Валерый Мацур, Анатолій Якубёнак, Сяргей Салонінка, Святаслаў Зарэцкі, Валянцін Ромаш, Вальдэмар Мацур, Аляксей Мядзвецкі і іншыя.

— Вы адзначылі, што асноўную выручку ў рэалізацыі прадукцыі далі малако і мяса. Як ацэньваеце працу людзей у жывёлагадоўлі?

— Жывёлаводы заслугоў­ваюць самых добрых слоў. Вельмі прыемна, што некалькі нашых спецыялістаў і радавых працаўнікоў па выніках мінулага года выйшлі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва, пра што паведамляла ўжо раённая газета. З важкай прыбаўкай працуюць сёлета аператары машыннага даення Раіса Катовіч, Наталля Ткачова, Валянціна Буко, Ірына Глушакова, калектыў фермы “Навасёлкі”, дзе загадчыцай Яўгенія Гродзь, а заатэхнікам-селекцыянерам — Наталля Краско.

Стабільна высокія — на ўзроўні кілаграма і больш — сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на дарочшванні і адкорме атрымліваюць Леакадзія Федаровіч, Часлава Цярлюк, Міхаіл Лашук, Лілія Рагіня і іншыя аператары.

Сапраўды, жывёлагадоўля на сённяшні дзень з’яўляецца асноўнай крыніцай нашых даходаў. Таму будзем і ў далейшым усямерна заахвочваць і падтрымліваць работнікаў гэтай галіны, лепшых вызначым па выніках года.

— Чым яшчэ жыве сёння калектыў, якія вырашае задачы?

— Гаспадарка практычна гатова да жніва. Адначасова з уборкай зерневых будзем старацца папаўняць кармавыя запасы. Будаўнікі абяцаюць восенню здаць у эксплуатацыю першы блок робатызаванай фермы на 320 галоў. У сувязі з гэтым трэба неадкладна вырашыць шэраг праблем. Аднаўляем недабудаванае раней жыллё. І, вядома ж, самым галоўным застаецца нарошчванне вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Толькі пры такой умове, хаця і з цяжкасцямі, можна жыць і развівацца.

Гутарыў Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 33

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 90

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 266

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 69

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 276

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 41

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 96

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 532