Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ценнейший дар — жизнь

Ценнейший дар — жизнь

Варапаева толькі вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і мясцовых хлапчукоў-падлеткаў нібы магнітам пацягнула ў парк у графскі палац, дзе ў адным з падвалаў застаўся склад боепрыпасаў. Чаго там толькі ні было! У кагосьці ўзнікла ідэя парыбачыць з дапамогай гранаты. Пятнаццацігадовы Мечык Муха ўкінуць яе ў ваду не паспеў — узарвалася ў руках.

У прытомнасць  прыйшоў у ваенным палявым шпіталі, — са слязьмі на вачах успамінаў той жудасны час Мечыслаў Данілавіч. — Невыносна балела ўсё цела, але радавала, што жывы. Не разумеў аднаго: што з рукамі? Доктар сказаў адкрыта: “Засталіся ў цябе, хлопец, толькі кульці”. Пякучы цялесны боль дапоўніўся душэўнымі пакутамі. Стаў нямілы белы свет, было адно жаданне —  заснуць і не прачнуцца. Не ўяўляў, як можна жыць такім калекам. Але ўспомніў, што бацька пайшоў на фронт, а маці засталася адна з траімі меншымі дзецьмі. Яна нават не ведала, жывы я ці не. Ёй хапіла ўсялякага гора, таму мне трэба чапляцца за жыццё.

Захацелася ўбачыць самага блізкага і дарагога чалавека, прыту­ліцца да яе грудзей. Хлопчык папрасіў медсястру, каб напісала пісьмо дадому. Маці неадкладна прымчала ў шпіталь. Мудрая жанчына знайшла словы, каб супакоіць і падбадзёрыць дзіця, пераканаць, што яно здолее да ўсяго прызвычаіцца.

З таго часу мінула  69 гадоў. Мечыславу Данілавічу ідзе 85-ы. Ён інвалід першай групы. Яго жыццё было намнога больш складаным, чым у равеснікаў, але не менш цікавым і насычаным. Ёсць людзі, якія, маючы рукі і ногі, адчуваюць сябе няшчаснымі. А М. Д. Муха сцвяр­джаў, што ён удзячны Усявышняму за тое, што пакінуў яго жывым. У той дзень у Варапаеве загінуў не адзін падлетак, разбіраючы боепрыпасы. Мечыслаў Данілавіч навучыўся абслугоў­ваць сябе (мыцца, брыцца), рабіць амаль ўсю работу (пісаць, ездзіць на веласіпедзе, варыць есці (толькі бульбу так і не налаўчыўся чысціць)), ускапае градку, карыстаецца тэлефонам. А якім паляўнічым быў!

— Лячэнне расцягнулася на некалькі гадоў, — расказваў. — Я разумеў, што ніхто не можа змяніць маё становішча, таму мне трэба навучыцца жыць паўнацэнна. Перамагчы сябе і свае сумненні. І найперш палюбіць жыц­цё.

Ён не мог сядзець без справы і папрасіўся ў сельпо вартаўніком. Там выдалі стрэльбу. Спачатку пасмяяўся: што з ёй рабіць без рук? А потым прыдумаў, як карыстацца. Урэшце так трапна страляў! Паляваў на качак, зайцоў, курапатак, трапляліся дзікі, ласі. Цяпер часам сустрэнецца з Пятром Ушаковым, паўспамінаюць мінулае. У Мечыслава Данілавіча наогул было шмат сяброў, яны ва ўсім падтрымлівалі, дапамагалі. І калі часам падступаў адчай, сябры аказваліся побач, падбадзёрвалі. Ён не любіў, калі яго шкадавалі, і пастаянна імкнуўся даказаць, што можа жыць так, як усе. 20 гадоў адпрацаваў качагарам.

Вернай спадарожніцай па жыцці была жонка. У іх быў шчаслівы шлюб, многія зайздросцілі Мухам. Жонка нарадзіла двайнят — сына і дачку. Ёсць пяцёра ўнукаў, чацвёра праўнукаў. На жаль, летась жонка, з якой пражылі разам 57 гадоў, памерла. Цяпер кожны дзень адведвае бацьку сын, які таксама жыве ў Варапаеве. Часта наведваецца з Пастаў дачка, даглядае агарод, прыбірае ў доме.

— Чакаю сустрэчы з малодшым братам з Польшчы, — гаварыў М. Д. Муха. — Ён у свой час разам з бацькамі выехаў у гэту краіну. Бацька ў Варапаеве ў графа Пшаздзецкага быў кучарам. А пачалася вайна — жыццё памянялася, і яны эмігрыравалі. Замужняя сястра і я, жанаты, засталі­ся са сваімі сем’ямі на месцы. Неаднойчы  ездзіў да іх у госці, а калі бацькі памерлі — на магілу.

— Хоць я ўжо і стары, не адчуваю сябе бездапаможным, — гаварыў чалавек. — Кожны дзень у мяне распланаваны. Пражыву яго — і падзякую Усявышняму. Найкаштоўнейшы дар — жыццё.

Анна АНІШКЕВІЧ, г. п. Варапаева.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Я живу в Лынтупах. Как фермер Владимир в поселке, который уже скорее деревня, пашет землю предков

Хотите узнать больше? В Лынтупах живут 1,5 тысячи человек. Тут почти нет работы, и люди вынуждены ездить на заработки: кто в Островец - на стройку АЭС, кто в Вильнюс, кто 4 385

«Кто складывает радиоактивные отходы в воду?» Могильника для БелАЭС возле Лынтуп не будет

Хотите узнать больше? В соцсетях обсуждают, что недалеко от городского поселка Лынтупы Поставского района собираются сделать могильник для ядерных отходов Белорусской АЭС. 380

Вырастут ли цены на картошку в Беларуси из-за аномальной жары?

Хотите узнать больше? Kp.by узнал, как жаркое и засушливое лето отразится на качестве урожая, и не взвинтит ли такая погода цены к осени. «Зерно будет более щуплым, клубни 24

«АКОМ»! Правильный выбор для Вашего авто!

Хотите узнать больше? Летняя жара – серьезное испытание для автомобильного аккумулятора, поэтому для многих водителей вопрос покупки аккумулятора летом весьма актуален. На 43

«Нам нравятся цены!» Почему жители Молодечно приходят в «жесткий» дискаунтер «Светофор»

Хотите узнать больше? «Светофор» пришел в Молодечно в октябре 2018 года, заняв 1 000 квадратных метров под крышей торгового центра «Спутник». Это первый в городе магазин 84

В Поставском районе при задержании пограничники ранили мужчину. Он в больнице, идет разбирательство

Хотите узнать больше? 27 апреля возле границы с Литвой пограничники со стрельбой задержали мужчину, который пытался сбежать от преследования. 482

Чиновники и производители рассказали, что происходит в Беларуси с ценами на лук и почему он не везде есть

Хотите узнать больше? «В городе из продажи пропал репчатый лук. А если где-то и остался, то стоит как кусок хорошего мяса», – возмутился житель одного из белорусских 96

Перманентный макияж: почему люди не умеют считать деньги?

Хотите узнать больше? Перманентный макияж настолько популярен в современном мире, что о нем рано или поздно задумывается каждая девушка. Всем хочется быть красивыми и 103