Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

14 июля — День работников нологовых органов

14 июля — День работников нологовых органов

А. У. Ракель, В. І. Літвіновіч і А. М. Чарнякова.

Сваё прафесійнае свята наш калектыў сустракае ў абстаноўцы ўзаемнай павагі і даверу людзей, якія плацяць падаткі і збіраюць іх. Жаданне і імкненне зразумець, абараніць інтарэсы адно аднаго фарміраваліся паступова. Падаткаплацель­шчыкі спацігалі азы грамадзянскай адказнасці, адкрывалі для сябе значнасць удзелу ў фінансавым забеспячэнні работы дзяржаўных інстытутаў, а дзяржава, у сваю чаргу, вучылася бачыць у плацельшчыках падаткаў свайго галоўнага партнёра і надзейнага памочніка ў развіцці самых розных сфер жыцця і дзейнасці.

Такое цеснае ўзаемадзеянне служыць умацаванню эканамічнага патэнцыялу краіны, вобласці, раёна, а зніжэнне падатковага ціску, спрашчэнне адмі­ністрацыйных працэдур, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій ствараюць дзейсныя перадумовы для развіцця дзелавой ініцыятывы. Нягледзячы на зніжэнне падатковай нагрузкі, інспекцыі па Пастаўскім раёне ўдалося захаваць станоўчую дынаміку даходаў. За першае паўгоддзе 2013 года ў мясцовы бюджэт паступіла 66,9 мільярда рублёў, што нават некалькі больш, чым планавалася. Асноўную частку ўсіх паступленняў — 87 працэнтаў — забяспечылі юрыдычныя асобы. За лік індывідуальных прад­прымальнікаў і  фізіч­ных асоб сфарміравана адпаведна 6,7 і 6,3%  паступленняў. Найбольш даходаў прыносяць у бюджэт ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, УП “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна”, філіял “Каапгандаль №2 райспажыўтаварыства”, АБП “Рассвет Пастаўскі”, ААТ “Камайскі-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Паставымэбля”, Варапаеўская дыстанцыя пуці і іншыя. Запазычанасць па плацяжах у бюджэт на сённяшні дзень адсутнічае.

Усё гэта сведчыць аб законапаслухмянасці плацельшчыкаў, прафесійнай працы супрацоўнікаў падатковай інс­пекцыі. У нашым калектыве ёсць кім ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад. Па выніках работы за 2012 год у конкурсе на званне “Лепшы работнік падатковых органаў” пераможцам прызнаны галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю за фізічнымі асобамі Аляксандр Ула­дзіміравіч Ракель. Яму аб’яўлена падзяка міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Граматамі інспекцыі Міністэрства па Віцебскай вобласці ўзнагароджаны начальнік аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў Алена Міхайлаўна Чарнякова і галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела кантролю за фізічнымі асобамі Валерый Іванавіч Літвіно­віч. Шматгадовая добрасумленная праца, высокі прафесіяналізм намесніка начальніка аддзела кантролю за фі­зічнымі асобамі Алены Уладзіміраўны Кукель адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Напярэдадні свята хочацца выказаць падзяку ўсім падаткаплацельшчыкам за  добрасумленнае выкананне абавязацельстваў па плаце падаткаў, за разуменне важнасці дзяржаўнай задачы. Асаблівая ўдзяч­насць ветэранам падатковай службы, усяму калектыву інспекцыі, работнікі якой прафесійна займаюцца нялёгкай, але такой патрэбнай справай. Хочацца пажадаць усім моцнага здароўя, добрага настрою, душэўнага камфорту, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

В. КВЯТКОЎСКІ, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

па Пастаўскім раёне.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой

Новости Беларуси