Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Услышать, увидеть, поддержать

Услышать, увидеть, поддержать

Гэта пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яны быццам бы такія, як і мы, і ўсё-такі адрозніваюцца ад нас. Сустрэўшы іх на вуліцы, у магазіне, іншы раз моўчкі адводзім свой позірк. Спагадаем тым, хто з імі заўсёды побач. Між тым, жыццё першых — гэта іх штодзённае змаганне, другіх — неймаверныя намаганні, імя якім — подзвіг.

А як можам самі дапамагчы інвалідам, аблегчыць іх пакуты і ўсяліць у іх душы і сэрцы надзею? На гэта скіраваны дабрачынны праект тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на маршруце якога першым прыпынкам быў Варапаеўскі пассавет.

Свята па месцы жыхарства

У раёне пражываюць 1583 інваліды. Работа з імі будуецца на аснове дзяржаўных праграм, і гэтым займаюцца ўстановы аховы здароўя, адукацыі, культуры. Сапраўдны выратавальны круг для 20 пастаўчан — аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

— Кожны год 3 снежня для гэтых людзей, як і для ўсіх інвалідаў раёна, мы праводзім свята — з канцэртам, салодкім сталом, выставай работ, — гаворыць дырэктар установы Дзіяна Іванаўна Пякарская. — Безумоўна, у раённым Доме культуры збіраюцца нават не ўсе гараджане, не гаворачы пра вяскоўцаў. І мы падумалі: а ці правільна робім? Магчымасці ў людзей абмежаваныя, ім цяжка прыйсці ці прыехаць, але многія з іх на­дзелены талентам і вартыя ўсеагульнай увагі. Тым больш што сярод тых інвалідаў, хто наведвае аддзяленне, ёсць пераможцы, лаўрэаты шматлікіх конкурсаў. Іх майстэрства і ўменне павінны ацаніць і ўбачыць усе. Вось так ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і нарадзілася ідэя праекта “Паглядзі, што я магу”. Мы з канцэртам прыедзем у кожны сельсавет, і на мерапрыемства, якое будзе праводзіцца ў Доме культуры ці клубе, запросім усіх інвалідаў, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі. Магчыма, такім чынам адшукаем новыя таленты. Даведаемся, чым гэтыя людзі хочуць займацца, пастараемся дапамагчы з працаўладкаваннем. А калі каму спатрэбіцца кансультацыя ўрача, юрыста, псіхолага — таксама пасадзейнічаем.

На тэрыторыі Варапаеўскага пассавета пражываюць 149 інвалідаў 1,2,3 груп. На свята былі запрошаны ўсе — пра гэта паклапаціліся сацыяльныя работнікі. І транспарт быў прадастаўлены. На жаль, адгукнуліся толькі некаторыя. Хтосьці сваю адсутнасць тлумачыў гарачынёй і дрэнным самаадчуваннем, большасць жа спаслалася на занятасць (пачатак мерапрыемства быў назначаны на 12 гадзін).

А душы — шчодрыя

У зале Дома культуры, дзе праходзіла свята, сабраліся інваліды з гарадскога пасёлка і навакольных вёсак. Прысутнічалі старшыня Варапаеўскага пасялковага выканаўчага камітэта Аляксей Ягоравіч Аліхвер, іншыя адказныя работнікі выканкама, устаноў культуры, сацыяльнай службы. Да ўсіх звярнулася дырэктар ТЦСАН Д. І. Пякарская. Дзіяна Іванаўна расказала пра задачы ўстановы і праекта. Больш падрабязна пра тое, як наладжана работа ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў, прысутныя даведаліся з відэароліка, тлумачэнні па якім зрабіла загадчыца Вольга Алегаўна Гінько. А асноўныя задачы аддзялення такія: развіццё навыкаў самаабслугоўвання і навыкаў пасільнай працоўнай дзейнасці, арганізацыя вольнага часу і зносін, развіццё патэнцыялу інвалідаў праз дзейнасць гурткоў і клубаў па інтарэсах, выяўленне адораных людзей з абмежаванымі магчымасцямі і аказанне практычнай дапамогі ў іх творчым росце, забеспячэнне інвалідаў сродкамі перамяшчэння і камунікацыйнымі тэхнічнымі сродкамі, якія дазваляюць часткова або поўнасцю кампенсаваць абмежаванні жыццядзейнасці, культурнае і эстэтычнае развіццё.

І вось сцэна прадастаўлена артыстам аддзялення. Вядучыя Наталля Сяргейчык і Андрэй Дзівін аб’яўляюць нумары, самі чытаюць вершы. У канцэрце таксама прынялі ўдзел дырэктар Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра Тамара Валянцінаўна Маслоўская, удзельнікі мастацкай самадзейнасці Станіслаў Паўлавіч Кішко, Ганна Адольфаўна і Аляксандр Генадзьевіч Пачкоўскія. І спявалася, і гаварылася пра дабрыню, міласэрнасць, прыгажосць адносін і ўчынкаў. Магчымасці ў інвалідаў абмежаваныя, але іх душы багатыя на дабрыню, таму яны шчыра жадалі ўсім здароўя, бадзёрасці і аптымізму, каб раніца была добрай, дзень — радасным, вечар — прыемным, ноч — спакойнай, а жыццё — заўсёды шчаслівым. А яшчэ — не падаць духам, ставіць перад сабой мэту і дасягаць яе, верыць і спадзявацца на апеку Усявышняга. Напэўна, самыя запаветныя жаданні ўсіх выказала Вольга Гуль, расказаўшы прытчу пра чалавека, які на старасці гадоў прысніў свой жыццёвы шлях у выглядзе ланцужка слядоў на пяску. Убачыўшы побач яшчэ адзін ланцужок, стары здагадаўся, што гэта былі сляды Госпада. Але надта зажурыўся, убачыўшы потым толькі адны сляды — гэта было якраз тады, калі ён асабліва пакутаваў. “Як жа так? — спытаў з дакорам чалавек. “У цяжкія гады я нёс цябе на руках”, — адказаў Гасподзь.

Дзякуй спонсарам

Чаго чакаюць інваліды ад нас — здаровых, паспяховых, уладкаваных у жыцці? Каб былі нераўнадушныя да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дапамога грашыма, а таксама адзеннем, абуткам, рэчамі, якія ў сямейным ужытку сталі лішнімі, дарэчы будзе заўсёды.

— Сёння многія мяняюць камп’ютары — старыя мадэлі на новыя. Калі не шкада — аддайце інвалідам, бо камп’ютар для многіх з іх — акно ў свет у прамым сэнсе гэтага слова, — заўважае Д. І. Пякарская. — Камп’ютарны клас у аддзяленні сёлета абуладкавалі, падключылі інтэрнэт. А вось дома не ў кожнага ёсць камп’ютар. На базе ТЦСАН дзейнічае салон “Міласэрнасць”. Летась мы звярталіся да пастаўчан з просьбай, і многія адгукаліся, прыносілі розныя рэчы, кнігі. У выніку адкрыліся сацыяльныя бібліятэкі ў аддзяленнях кругласутачнага знаходжання. Калі і цяпер хто хоча паўдзельнічаць у дабрачынным праекце — звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (г. Паставы, вуліца Савецкая, 3), званіце па тэлефоне 5-13-95.

Д. І. Пякарская падзякавала старшыні Варапаеўскага пасвыканкама А. Я. Аліхверу, работнікам культуры, а таксама прадпрымальнікам Таццяне Ляшковіч, Паўлу Кузьмічу, Зоі Ярмоленка, Вользе Карней, Любові Дашкевіч, усім, хто падтрымаў ідэю праекта, дапамог у правя­дзенні мерапрыемства. А галоўным спонсарам выступіла пастаўчанка Вольга Яўгенаўна Бабічава, і пра гэта падрабязней будзе сказана 3 снежня на заключным мерапрыемстве.

Першы блін не аказаўся камяком. Пастараліся ўсе і ў першую чаргу работнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў, у тым ліку сама загадчыца Вольга Алегаўна Гінько, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Крысціна Станіславаўна Патаровіч, а таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалі­даў Ала Баляславаўна Мураўская. Усё атрымалася як мае быць: канцэрт, прэзентацыя, салодкі стол, дыскатэка. Арганізатары шкадавалі толькі аб тым, што не ўсе прыехалі і прыйшлі. Таму, калі ў чарговы раз у якім-небудзь сельсавеце з’явяцца аб’явы пра такое ж мерапрыемства — не ігнаруйце, шаноўныя. А пра свае праблемы і пытанні, якія наспелі, можаце сказаць і загадзя, пазваніўшы ў аддзяленне па тэлефонах: 5-13-99, 5-13-13.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Гостинец к Новоиспеченному году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик

Хотите узнать больше? Подарок к Новому году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел 159

Молодечненец и вилейчанка выиграли билеты на проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2»

Хотите узнать больше? Проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2» пройдет в Молодечно 10 декабря В Молодечно 10 декабря в 16.00 на сцене 176

Под Мяделем взяли серийных грабителей, в Вилейском районе на пожаре сгорела доярка, а Молодечно алкают уплотнить. Итоги недели

Хотите узнать больше? Главный архитектор проектов Александр Назаров и директор Проектстроя Иван Авчинников у проектов новых домов по улицам Великий Гостинец и Мира в 190

Король Бонстиков прилетит в Беларусь(видео)

Хотите узнать больше? Король Бонстиков Норд прилетит в Беларусь Нашумевшая космическая история, которую «Евроопт» подарил стране в этом году, продолжается: в гости к 186

На этой неделе белорусов ждет незначительное похолодание, дождь и мокрый снег

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В последние дни осени погодные условия в Беларуси будут определять 192

Готовимся к новогоднему корпоративу уже сегодня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Чтобы превратить корпоратив в яркий праздник, нужно начинать готовиться к 190

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 204

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 213