Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах отметили главный государственный праздник — День Независимоcти (+фото)

В Поставах отметили главный государственный праздник — День Независимоcти (+фото)

3 ліпеня пастаўчане, як і жыхары іншых гарадоў і населеных пунктаў краіны, адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захоп­нікаў.

У Паставах урачыстасці пачаліся на плошчы імя Леніна. Як самых дарагіх, жаданых гасцей сустракалі тут удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і тых, хто мацаваў армію ў тыле, працай набліжаў Перамогу. Яны разам з воінамі Пастаўскага гарнізона, прадстаўнікамі працоўных калектываў і моладзі прынялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся ля помніка ў гарадскім скверы.

Перад прысутнымі і гараджанамі выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Ён адзначыў, што баявыя аперацыі, ажыццёўленыя ў ліпені 1944 года, не толькі прынеслі доўгачаканае вызваленне Беларусі, але і прадэманстравалі веліч і непераможнасць народа і арміі. Таму невыпадкова 3 ліпеня адзначаецца ў нашай краіне і як  Дзень Незалежнасці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь панесла вялікія страты. Было знішчана амаль 80 працэнтаў гарадоў і раённых цэнтраў. На Пастаўшчыне фашысты спалілі 77 вёсак, зні­шчылі больш за пяць з палавінай тысяч чалавек і больш за дзве тысячы вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Пацярпела прак­тычна кожная сям’я.

Таму такім радасным і доўгачаканым стала вызваленне, якое прынеслі воіны 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзіброва. Яго набліжалі і сотні жыхароў раёна, якія не скарыліся ворагу. Мужнасць і адвагу праявілі нашы землякі — Героі Савецкага Саюза Фёдар Рыгоравіч Маркаў і Ганна Іванаўна Маслоўская, дзясяткі маладых патрыётаў. Больш за тры тысячы ўраджэнцаў раёна —франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў — бы­лі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

На вялікі жаль, іх, непасрэдных удзельнікаў баёў, становіцца ўсё менш. Вось і ў Паставах змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці толькі 9 ветэранаў. Яны жадалі аднаго: каб былі мір, стабільнасць, каб дзеці, унукі і праўнукі жылі заможна і шчасліва ў квітнеючай краіне.

Дзеля гэтага, адзначыў В. С. Гутараў, у раёне  прымаюцца ўсе захады. Стабільна працуе народнагаспадарчы комплекс. Вядзецца будаўніцтва жылля, вытворчых і сацыяльна-культурных аб’ектаў. Паспяхова развіваюцца бізнес  і прадпрымальніцтва. Шмат добрых спраў на рахунку моладзі, у тым ліку маладых абаронцаў Айчыны. Аб іх гатоўнасці прадаўжаць справу старэйшых, пільна стаяць на варце паветраных і зямных рубяжоў краіны на мітынгу гаварыў намеснік начальніка першага радыётэхнічнага цэнтра па ідэалагічнай рабоце маёр В. І. Баравік.

У знак святой салдацкай памяці і ўдзячнасці да помніка былі ўскла­дзены вянкі, мінутай маўчання ўшанаваны загінулыя, прагучаў салют.

А затым святочная калона на чале з ветэранамі вайны, ваенна­служачымі Пастаўскага гарнізона і кіраўніцтвам раёна накіравалася ў гарадскі парк. Сонечны, як само надвор’е, і радасны настрой быў у людзей. Яго прымножылі дзеі, што адбываліся на пляцоўцы летняга амфітэатра. Тут урачыстасці прадоўжыліся з узнагароджання ваеннаслужачых, як сведчанне таго, што воіны Пастаўскага гарнізона годна нясуць службу, маюць цесныя кантакты з кіраўніцтвам раёна і насельніцтвам, удзельнічаюць у грамадскім жыцці.

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў уручыў Ганаровыя граматы камандзіру вайсковай часці 1257 падпалкоўніку А. В. Ярому і начальніку тэрапеўтычнага аддзялення Першага ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падпалкоўніку Л. І. Скіпар, а старшаму інспектару—начальніку інфармацыйнага паста аддзела пагранічнай службы “Паставы” старшаму прапаршчыку В. М. Панкову — Падзяку.

Запомніцца гэты дзень і маладым механізатарам Раману Панкрашову, Уладзіміру Дзясятніку і Анатолію Счаснаму з ААТ “Блакітныя азёры-агра”, “Хацілы-агра” і “Навасёлкі-Лучай”, якія выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Б. П. Шылько ўручыў ім дыпломы і грашовыя прэміі. Дарэчы, маладыя хлебаробы і на нарыхтоўцы кармоў ідуць у ліку лепшых у раёне.

А затым паўнапраўнымі гаспадарамі амфітэатра сталі ўдзельнікі мастацкай  самадзейнасці: хор ветэранаў вайны і працы, ансамбль песні і музыкі “Заранка”, дзіцячыя творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы. Яны парадавалі песнямі, музыкай, цыркавым прадстаўленнем, паказалі, што Пастаўшчына багатая на таленты, творчых маладых людзей. Вечарам яны, як і дзясяткі іншых юнакоў і дзяўчат, ­удзельнічалі ў мала­дзёжнай патрыятычнай акцыі “Спяём гімн разам”, а потым захоплена назіралі за святочным феерверкам, які аднолькава прыгожа глядзеўся ў небе і на воднай гладзі Мядзелкі.

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 44

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 46

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 48

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 80

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 86

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90