Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«С поставленными задачами справляемся»

 

«С поставленными задачами справляемся»

З нагоды прафесійнага свята карэспандэнтПКАлена Шапавалава гутарыць з пракурорам Пастаўскага раёна А. А. КОЗІЧАМ.

 — Аляксандр Аляксандравіч, якія асноўныя задачы стаяць сёння перад органамі пракуратуры Рэспублікі Беларусь?

— Яны былі і застаюцца нязменнымі — забеспячэнне верхавенства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. У прынцыпе, усе сферы жыццядзейнасці грамадства паднаглядныя пракуратуры. Мы ажыццяўляем нагляд за выкананнем закона ўсімі суб’ектамі гаспадарання, арганізацыямі, установамі, грамадзянамі, сочым за законнасцю дзейнасці органаў следства і дазнання РАУС, падтрымліваем дзяржаўнае абвінавачванне ў су­дзе, удзельнічаем у разглядзе складаных грамадзянскіх спраў, правяраем законнасць судовых рашэнняў.

— І наколькі паспяхова гэта робіце?

— Галоўны паказчык ацэнкі работы пракуратуры — стан законнасці і правапарадку ў раёне, які характарызуецца ўзроўнем злачыннасці. За 5 месяцаў бягучага года на Пастаўшчыне зарэгістравана 98 злачынстваў, што на 30 працэнтаў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На 10 тысяч насельніцтва ў нас прыходзіцца 26 злачынстваў, тады як у цэлым у Віцебскай вобласці — 40, у рэспубліцы — 40,5. Гэта вельмі добры паказчык, за якім стаіць немалая работа ўсіх праваахоўных органаў раёна, улады, сельскіх Саветаў, грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Пракуратура ў большай ступені каардынуе іх работу, задае кірункі, бачыць праблемы і ставіць шляхі вырашэння.

— У сувязі з утварэннем у сту­дзені мінулага года ў краіне Следчага камітэта і без таго нешматлікія рады работнікаў пракуратуры раёна істотна парадзелі. Разам з тым, з’явілася яшчэ адна структура, паднаглядная ёй. Як гэтыя змены паўплывалі на вашу дзейнасць?

— Складаней яна не стала. Як раней мы ажыццяўлялі нагляд за следствам, так працягваем ажыццяўляць яго і зараз, нягледзячы на пераход нашага следчага А. Ю. Машніча ў новы камітэт. Сочым за законнасцю прыняцця рашэнняў аб узбу­джэнні спраў ад прад’яўлення абвінавачвання да накіравання справы ў суд і вынясення там канчатковага рашэння. А вось што датычыць нагрузкі на работнікаў, яна істотна вырасла. Пасля ўтварэння Следчага камітэта была таксама скарочана адзінка памочніка пракурора — гэту пасаду займаў А. В. Нараб. У выніку з пяці пракурорскіх работнікаў засталося трое.

Тым не менш і з пастаўленымі задачамі, і з аб’ёмам работы мы спраўляемся і спадзяёмся, што будзем спраўляцца і ў далейшым. Калектыў наш працаздольны, баявы. У мяне вельмі вопытны намеснік Ігар Уладзіміравіч Ластоўскі, які ў органах пракуратуры з сакавіка 1999 года. Працаваў на розных пасадах, быў нават пракурорам Шаркаўшчынскага раёна. У жніўні мінулага года да нас прыйшла малады спецыяліст, выпускніца юрфака БДУ Тамара Пятроўна Зубко. Шэсць месяцаў стажыравалася, затым паспяхова прайшла атэстацыю і зараз паступова ўцягваецца ў работу.

— А як размяркоўваеце абавязкі паміж работнікамі?

— У Ігара Уладзіміравіча асноўны ўчастак — нагляд за дазнаннем РАУС, законнасцю вырашэння заяў і паведамленняў у міліцыю, прыняццем рашэнняў і следствам, а таксама нагляд за выкананнем законаў аб непаўналетніх. А ўсё астатняе, акрамя шэрага напрамкаў, якімі займаюся асабіста я як пракурор (гэта аператыўна-вышуковая дзейнасць, сакрэтнае справаводства, выкананне законаў аб рэлігійных аб’яднаннях і іншае), — на старшым памочніку пракурора. У прыватнасці, у абавязкі Тамары Пятроўны ўваходзіць нагляд за выкананнем усіх законаў і судом. Але паколькі калектыў наш невялікі, пры неабходнасці мы замяняем адно аднаго, аднолькава ўдзельнічаем у падтрыманні дзяржаўнага абвінавачвання па крымінальных справах, у разглядзе грамадзянскіх спраў у судах.

— 25 студзеня ў Мінску адбылося пасяджэнне калегіі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы органаў пракуратуры за 2012 год і абмеркаваны задачы па павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці па ўмацаванні законнасці і правапарадку ў краіне. На калегіі дадзена даволі высокая ацэнка рабоце вашага ведамства. У той жа час названы прыярытэтныя напрамкі, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу. У сувязі з гэтым над чым зараз працуеце?

— Важнейшыя напрамкі работы на сённяшні дзень — папярэджанне, прафілактыка і выяўленне карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама падтрыманне абвінавачванняў у судзе ў сувязі з утварэннем новага ведамства і нагляд за следствам. Сёлета ў раёне ўзбу­джаны 2 крымінальныя справы карупцыйнай накіраванасці, якія зараз знаходзяцца ў стадыі расследавання. Ёсць яшчэ напрацоўкі ў гэтым напрамку. Праводзячы рознага роду праверкі, мы абавязкова звяртаем увагу на пытанні прафілактыкі карупцыі, уносім прадстаўленні, прадпісанні, узбуджаем дысцыплінарную вытворчасць. Так, з пачатку года намі праведзены 3 праверкі выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, унесены 2 прадстаўленні аб ухіленні выяўленых парушэнняў заканадаўства па ўказанай сферы, прынесена 6 пратэстаў на выданне незаконных актаў, звязаных з выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй (у далейшым гэтыя акты былі адменены), 2 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

— Аляксандр Аляксандравіч, сёння ваша прафесійнае свята. Што хацелі б пажадаць сваім былым і цяперашнім калегам?

— Я віншую ўсіх супрацоўнікаў пракуратуры Пастаўскага раёна — дзеючых, а таксама ветэранаў, якія раней тут працавалі — з гэтым днём! Жадаю ім найперш моцнага зда­роўя, дабрабыту, шчасця, каб у сем’ях заўсёды панавалі каханне і згода.

— І Вас таксама са святам! Здароўя і поспехаў у нялёгкай і адказнай рабоце!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 94

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 212

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 355

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 144

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 331

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 77

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 150

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 646