Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цимбалы и гармонь: традиции и современность

Цимбалы и гармонь: традиции и современность

Фестываль народнай музыкі, які на працягу 20 гадоў праходзіць у Паставах, проста немагчыма ўявіць без галоўных сімвалаў і “дзеючых асоб” свята — цымбалаў і гармоні­ка. Яны — адны з асноўных беларускіх народных інструментаў, шырока выкарыстоўваліся самадзейнымі музыкамі Пастаўшчыны, праславіўшы яе на ўвесь былы Савецкі Саюз дзякуючы знакамітаму Груздаўскаму цымбальнаму аркестру. Спробы звярнуцца да вытокаў пастаўскіх музычных традыцый, якія сталі вытокамі фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”, былі неаднойчы. У чарговы раз арганізатары і ўдзельнікі музычнага фэсту паспрабавалі зрабіць гэта на выставе “Цымбалы і гармонік: традыцыі і сучаснасць”, якая разгарнулася ў суботу, 8 чэрвеня, у раённым Доме культуры. 

Як адзначыла, адкрываючы выставу, старшы навуковы супрацоўнік раённага края­знаўчага музея Т. Г. Гарошка, на мэце ставілася “акінуць позіркам дзень мінулы і сучасны, каб зразумець, ці збераглі мы тое, што перадалі нам нашы продкі, ці сталі злучальным звяном у ланцужку пакаленняў, ці ўсё робім для таго, каб наша багатая культурная і духоўная спадчына не развеялася, як попел, па свеце, не растварылася сярод шматлікіх краін і народаў, не знікла ў небыцці”. Таццяна Гвідонаўна прыгадала гісторыю стварэння цымбальнага аркестра ў Груздаве, успомніўшы яго кіраўнікоў — выкладчыка Віцебскага музычнага вучылішча, заслужанага настаўні­ка БССР Я. П. Нікіціна, які спецыяльна для калектыву запісваў і апрацоўваў мелодыі Пастаўшчыны, і выхадца з аркестра П. П. Рагіню. Дзякуючы Пятру Пятровічу ў Груздаве адкрыўся клас, у якім дзеці навучаліся ігры на дыятанічных цымбалах і вывучалі перш за ўсё мелодыі свайго краю. Таксама ён заказаў таленавітаму майстру з вёскі Пожарцы Іосіфу Новіку вырабіць для аркестра 20 старадаўніх дыятанічных цымбалаў, на якіх і цяпер іграюць музыканты ансамбля “Паазер’е” — прадаўжальнікі музычных традыцый груздаўскіх дзядоў.

Гэты калектыў добра вядомы не толькі на Пастаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Ён — лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, актыўна гастралюе, знаёмячы з непаўторнымі мясцовымі найгрышамі жыхароў Беларусі і іншых краін. У 2003 годзе за ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і высокае выканальніцкае майстэрства ансамблю прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, а на наступны год ён быў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта краіны. З першых дзён стварэння кіруе “Паазер’ем” дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза А. А. Собаль. Па яго ініцыятыве ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя ў школе адкрыўся клас дыятанічных цымбалаў, які нязменна вя­дзе дачка аднаго з груздаўскіх музыкаў В. І. Мацкевіч. Яна вучыць дзяцей ігры на інструменце “з рук”, як калісьці саму вучыў бацька.

Анатолій Анатольевіч і Ванда Іванаўна выканалі для наведвальнікаў выставы некалькі знакамітых мясцовых мелодый, якія нікога не пакі­нулі раўнадушным. А народны артыст Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Я. П. Гладкоў асабіста праверыў гучанне некаторых інструментаў, прадстаўленых у экспазіцыі. Сярод іх былі сапраўды ўнікальныя, якім сто і больш гадоў, дыятанічныя цымбалы, цымбалы-бас, альт, што захоўваюцца ў фондах Пастаўскага раённага краязнаўчага музея. З імі суседнічалі сучасныя інструменты, вырабленыя ў 2000-ых гадах майстрам Яўстафіем Павінічам з вёскі Гута, а таксама М. А. Вашкевічам і А. А. Процькам з Барысава (апошнія, у прыватнасці, прысутнічалі на адкрыцці выставы)

Цимбалы и гармонь: традиции и современность

Яшчэ больш было выстаўлена гармонікаў, у асноўным — з асабістай калекцыі заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўні­ка заслужанага аматарскага калектыву краіны фальклорнага ансамбля “Дударыкі” Д. Д. Ровенскага з Мінска. Чаго тут толькі ні было! І гармонік-петраградка, і канцэрціна, саратаўскі, ялецкі раяльны, рускі строй, тальянка, хромка — адна-, двух-, трохрадныя, чатырохгалосыя, розных памераў і дызайну. Прычым кожны інструмент рабочы — бяры і іграй. Чым не прамінула скарыстацца госця з Ржэва, напаўняючы разам з пастаўскімі музыкамі чароўнымі гукамі наваколле.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77