Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С выставки «Белагро-2013″ — на Поставщину

С выставки «Белагро-2013″ — на Поставщину

Павел Лінга і Іван Кармаза ля кормаўборачнага камбайна “Джон Дзір-7480”.

4—9 чэрвеня на дэманстрацыйным полі ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна і ў Футбольным манежы сталіцы праходзіла 23-я Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2013”. 

Яе наведалі дэлегацыі і кіраўнікі шэрага сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны, у тым ліку дырэктар ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрый Шымчык і яго намеснік Міхаіл Дайлідзёнак. Тут і адбылася сустрэча з інжынерам-механікам замежнага гандлёва-сэрвіснага прадпрыемства “ДОЮС БелАгроБалтик” Іванам Кармаза, які ў ліку іншай тэхнікі прадстаўляў кормаўборачны камбайн “Джон Дзір-7480” еўрапейскай зборкі. Сустрэліся як старыя знаёмыя, бо спецыялісты прадпрыемства неаднаразова аказвалі навасёлкаўцам паслугі ў абслугоўванні і рамонце замежнай тэхнікі. Тады і прагучала прапанова паказаць выставачны ўзор у рабоце.

Адпрацаваўшы тыдзень у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, самаходны кормаўборачны камбайн на два дні прыбыў на Пастаўшчыну. Спачатку працаваў на сенажацях ААТ “Навасёлкі-Лучай”, а на другі дзень — у ААТ “Кураполле-агра”. Тут з навінкай сусветна вядомай кампаніі азнаёміліся старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, дырэктары вышэйназваных, а таксама адкрытых акцыянерных таварыстваў “Хацілы-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” і СП “Дунілавічы-агра”. Рэклама атрымалася выдатнай і дапамога адчувальнай: за няпоўныя рабочыя дні “Джон Дзір” здрабніў бясплатна амаль 800 тон зеляніны.  Машыну толькі запраўлялі сваім гаручым.

Спецыяліст па продажы тэхнікі Павел Лінга паведаміў, што іх замежнае прадпрыемства забяспечвае “Джон Дзірамі”, як і іншай тэхнікай, у асноўным раёны і гаспадаркі Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Рынкі ж збыту Магілёўшчыны і Віцебшчыны на сённяшні дзень прадпрыемствам практычна не асвоены. Дэманстрацыйны ваяж на Віцебшчыну вырашана зрабіць восенню. Да пастаўчан завіталі раней як да  першапраходцаў у рэгіёне, бо менавіта былы калгас імя Суворава яшчэ ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя пачаў асвойваць замежную тэхніку, у тым ліку кампаніі “Джон Дзір”, якая і сёння вызначаецца трываласцю, надзейнасцю, прадукцыйнасцю.

Вядома, новыя ўзоры пераўзыходзяць яе, як, напрыклад, кормаўборачны камбайн “Джон Дзір-7480”. Ён магутны, высокапрадукцыйны, эканомны. Напрыклад, пры 60-працэнтнай вільготнасці здольны выдаваць за гадзіну да 100 тон здробненай масы пры расходзе  паліва 0,6 літра на тону. Камбайн аснашчаны інтэлектуальнымі і высокактэхналагічнымі сістэмамі і прылажэннямі, якія павышаюць прадукцыйнасць і скарачаюць сабекшт. На ім  устаноўлена навігацыйная сістэма. Аўтаматызавана большасць важных функцый, уключаючы сістэму металадэтэктара, пераключэнне скарасцей,  заточку нажоў, вышыню і нахіл жняяркі, рэгуліроўку становішгча выгрузнога шнэка. Датчык аналізу здробненай масы дазваляе аўтаматычна мяняць даўжыню яе рэзкі ў залежнасці ад вільгаці. Канструкцыя камбайна вызначаецца прастатой і даступнасцю абслугоўвання. Для аператара месцам максімальнага камфорта з’яўляецца кабіна.

Можна пералічваць і шмат іншых вартасцей і пераваг, якія ўласцівы камбайну “Джон Дзір-7480”.  На жаль, фінансавае становішча большасці гаспадарак раёна пакуль не дазваляе папоўніць парк такімі машынамі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 59

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 79