Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Разною любовью…

Разною любовью…

Некалькі дзён назад у рэдакцыю завітала з пісьмом жыхарка райцэнтра. Яе прозвішча я раней не чула, таму і паці­кавілася яго паходжаннем.

— А я ў Паставах не так даўно, — патлумачыла наведвальніца. — Жыву тут з 2000-га года. І так люблю горад!

Ода Паставам была настолькі шчырай і ўзнёслай, што не бяруся перадаць яе на паперы. А сутнасць наступная. У 23-гадовым узросце дзяўчына паехала са свайго роднага Быхава, што на Магілёўшчыне, да брата на Поўнач. Пражыла там 20 гадоў. Працавала, выйшла замуж, выгадавала дваіх дзяцей. Аднойчы брат адправіўся ў госці да сяброў у Паставы. Горад настолькі ўразіў, што неўзабаве ён купіў тут дом і застаўся на пастаяннае месца жыхарства. Запрасіў у госці сястру. Паказаў ёй не толькі горад, але і шмат азёр, рэк, лясы.

— І я ўлюбілася ў Паставы! — казала, ззяючы радасцю, наведвальніца. — Купіла тут кватэру. Пазнаёмілася з людзьмі, маю сяброў. А мая дарослая дачка і сын жывуць і працуюць у Тальяці. Але сэрцам яны са мной, у Паставах, якія сталі дарагімі і для іх. Прыязджаючы ў госці, дачка цалуе сцены кватэры…

Ці адчуваеце вы, дарагія пастаўчане, такую ж любоў да свайго горада? Ці ганарыцеся ім? Ці робіце хоць які-небудзь унёсак, каб ён станавіўся яшчэ больш прыгожым і прыцягальным? Мяркую, што адказ на першыя два пытанні будзе станоўчым. А на трэцяе? Далёка не ўсе гараджане клапоцяцца пра тое, каб ля іх дамоў раскашавалі кветкі, а не пустазелле, каб не ствараліся ўздоўж дарог, на пляжах, у маляўнічых лясных мясцінах несанкцыянаваныя сметнікі, каб не раскідваліся на тратуарах абгорткі ад марожанага і цукерак, акуркі і пачкі з-пад цыгарэт. Асабліва крыўдна, калі такое бескультур’е нахабна прэ падчас масавых мерапрыемстваў, што праводзяцца ў горадзе, і дворнікі ледзьве паспяваюць прыбіраць смецце.

Або вось такая карціна з натуры. Кожны вечар стаянку на галоўнай гарадской плошчы запаўняюць асабістыя аўтамашыны. Кіроўцы, іх сябры і знаёмыя тусуюцца ў скверы, весяляцца ў рэстаране, працягваюць вячоркі ў аўтамашынах або каля іх. Дадому раз’язджаюцца апоўначы, а то і пазней. А на месцы стаянкі машын застаюцца бутэлькі з-пад піва і іншых напіткаў, упакоўкі з-пад чыпсаў і рознае іншае смецце. Гэта сляды адпачывальнікаў, якія, напэўна ж, любяць горад (у адваротным выпадку бавілі б час у іншых месцах). Але ж як безадказна, знявечваючы яго твар! Падобныя факты можна прыводзіць і далей — паламаныя лаўкі і агароджы, павырываныя кветкі,  зламаныя дрэўцы, распісаныя сцены, засмечаныя берагі рэк…

Не цешу сябе ілюзіяй, што сітуацыя можа кардынальна змяніцца. І ўсё ж так хочацца бачыць пабольш прыкладаў і праяўленняў сапраўднай любові да горада.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 40

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 66

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77