Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Отправлял на фронт составы

Отправлял на фронт составы

Віктар Мацеевіч Красоўскі

Жыхару гарпасёлка Варапаева Віктару Мацвеевічу Красоўскаму і цяпер часта сняцца падзеі ваеннага часу. Напрыклад, як яго, трынаццацігадовага хлапчука, бацька адправіў па каня. Прыйшоў на поле — а конь паранены (беднай жывёліне дасталася падчас перастрэлкі партызан з немцамі). З жалю ледзь не страціў прытомнасць.

Або фашысты зганяюць людзей з Варапаева і навакольных вёсак у мясцовы касцёл, а потым праз аднаго выбіраюць для адпраўкі ў Германію на прымусовыя работы. Яму па жэрабю выпала застацца дома.

А хіба можна забыць той жах, калі ад рук ворага гарэла родная вёска Кейзікі? Агонь знішчыў палову хат, да жылля Красоўскіх, на шчасце, не дайшоў.

Невыносна балюча было выпраўляць на фронт бацьку. Як старэйшы сярод сваіх братоў і сясцёр Віктар застаўся за гаспадара. Красоўскія мелі нямала сваёй зямлі, апрацоўваць яе было нялёгка. Але рупілі­ся, каб было што паставіць на стол і што апрануць. Шкада было маці, таму стараўся ёй ва ўсім дапамагаць. А калі прапанавалі работу на чыгунцы — з радасцю зга­дзіўся.

— Рамантавалі пашкоджаную падчас баявых дзеянняў дарогу, — расказваў Віктар Мацвеевіч. — Аглядалі вагоны, рамантавалі, мянялі буксы, рэсоры, змазвалі колы. Цягнікі тады працавалі на дрывах, таму нарыхтоўваць іх трэба было вельмі шмат. Нам, маладзенькім, было цяжка, але разумелі, што чыгуначны транспарт быў асноўным сродкам сувязі тыла з фронтам, таму і не лічыліся з часам, не шкадавалі сваіх сіл. Рабілі ўсё для таго, каб не было затрымкі з праходжаннем цягнікоў, якія везлі на фронт тэхніку. Тым самым чыгуначнікі ўносілі пасільны ўклад у набліжэнне перамогі.

Тэрміновую службу В. М. Красоўскі на працягу чатырох гадоў праходзіў у танкавых войсках у Эстоніі, быў механікам-ва­дзіцелем. Адслужыўшы, вярнуўся на ра­дзіму і зноў уладкаваўся на чыгунку. Яна стала сэнсам не толькі яго жыцця, але і жыцця сына.

За работу на чыгунцы ў ваенны час В. М. Красоўскі, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах”, прыраўнаваны да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета Віктару Мацвеевічу споўніцца 85 гадоў. Нягледзячы на ўзрост, ён рухавы, не губляе аптымізму. З лёгкасцю садзіцца на веласіпед і едзе па сваіх справах, у паліклініку. Стараецца не паддавацца хваробам, не можа сядзець склаўшы рукі і пастаянна знаходзіць сабе занятак. Удзячны лёсу, што вось ужо 58 гадоў побач з ім жонка Ірына Баляславаўна, таксама нястомная працаўніца, мудрая, добрая жанчына.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 32

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 39

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 29

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 76