Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Как благодарность историко-культурному наследию

Как благодарность историко-культурному наследию

Ужо колькі гадоў запар Міжнародны фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” годна ўпрыгожвае праект “Музыка палацаў і сядзіб”. Канцэрты ладзяцца на прыступках усходняга фасада палаца Тызенгаўзаў і збіраюць шматлікіх прыхільнікаў высокага мастацтва. Так было і сёлета.

Вядучая пачынае  імпрэзу і запрашае прысутных у думках вярнуцца ў Паставы часоў Тызенгаўзаў. Да графа прыязджалі госці з усёй Еўропы. На вечарах тут гучаў чароўны традыцыйны паланэз, які і сёння крануў душу і сэрца. Выступаюць ансамбль песні і танца “Малое Падляссе” з Польшчы, народная капэла “Ігуменскія крыніцы” настаўнікаў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў. Як вядома, Ігуменшчына  (цяпер — Чэрвеньшчына) у свой час стала радзімай, калыскай, крыніцай натхнення для шматлікіх творцаў, чые імёны і дзейнасць добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Адзін з іх — выдатны кампазітар, дырыжор, арганіст Станіслаў Манюшка, чыёй музыкай пастаўчане мелі магчымасць наталяцца ў той суботні вечар. Гучаў і адзін з твораў Напалеона Орды.

А вядучая вядзе гаворку пра тое, што ў палацы здавён існаваў такі парадак — прымаць знакамітых музыкаў. Вось і на гэты раз у Паставы завіталі зоркі — Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў). Выконваюцца творы Моцарта, Штрауса, Чайкоўскага. І нечаканы аўтар для нашага фестывалю, горада і гледачоў: гучыць “Вальс для струнных” японскага кампазітара Тору Такімідзу. Чароўная музыка паланіла літаральна ўсіх, выклікала шквал эмоцый.

І пра гэта не прамінуў сказаць старшыня аргкамітэта фестывалю Т. І. Стружэцкі, звяртаючыся да артыстаў і кіраўніка аркестра.

— Усе мы мелі магчымасць слухаць прыгожую музыку ў вашым выкананні, — гаварыў Тадэвуш Іванавіч. — Вы цудоўна адчулі атмасферу пастаўскага палаца і так удала сфарміравалі рэпертуар, што кожны твор стаў прысвячэннем і ўдзячнасцю нашай гісторыка-культурнай спадчыне, а слухачам — шыкоўным падарункам. Упэўнены, што гэтыя імгненні ў людзей застануцца на доўгія гады і ў кожнага прысутнага з’явіцца жаданне прыйсці сюды зноў і зноў. Напярэдадні фестывалю журналісты ў мяне спыталі наконт “залатога веку” для беларускай культуры і для Пастаўшчыны ў прыватнасці. Лічу так. Тызенгаўзы зра­білі важкі ўнёсак у станаўленне Пастаў. Пры магнатах у палацы існавалі выдатная карцінная галерэя, арніталагічны музей, тут была балетная школа, некалькі выпускнікоў якой працавалі ў Варшаве і Парыжы. Калі палац быў «апрануты» ў мармур і сюды з’яз­джаліся госці з Еўропы, гэта і быў “залаты час”. Але я перакананы: і сёння для Пастаў добры час. Дзесяць гадоў таму галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Уладзімір Мікалаевіч Чакавы і ўявіць не мог, што на тэрыторыі былога палаца будуць выступаць такія знакамітасці. Думаю, што праз некалькі гадоў тут з’явіцца паўнацэнны музейны цэнтр з карціннай галерэяй, цікавай экспазіцыяй. І тэатр тут, напэўна, будзе. Вось тады і скажам, што палац адроджаны ў поўным аб’ёме. А за ўсімі праектамі стаіць ініцыятыўны чалавек, заўзяты пры­хільнік адра­джэння роднай гісторыі галоўны ўрач медустановы, і за гэта яму вялікі дзякуй…

Свята атрымалася  шчырым, камерным. Калі вось так — вочы ў вочы і чуеш дыханне адно аднаго, гэта важней, чым перапоўненыя тысячныя залы. І тое, што ўжо 18 калектываў выступілі на прыступках палаца, сведчыць аб жыццёвасці праекта. “Да сустрэчы ў наступным годзе!” — казалі на развітанне вядучыя Алеся Гур’ева, Алена Галінь, Вераніка Харужая і артыстка Беларускага радыё Маргарыта Захарыя. “Да сустрэчы!” — дружна пагаджаліся гледачы. Верыцца, што яна абавязкова будзе.

Как благодарность историко-культурному наследию

Как благодарность историко-культурному наследию

Галіна ПІШЧ.

Фота Іны Сняжковай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Финансирование белорусских школ с 1 января будет зависеть от количества учеников

Хотите узнать больше? Белорусские школы планируют перевести на новый метод финансирования – в зависимости от количества учащихся. Об этом сообщила журналистам начальник 97

В Поставах прошла реконструкция боя Первой мировой войны. Участвовали белорусы, россияне и один китаец

Хотите узнать больше? Событие было приурочено к столетию завершения Первой мировой войны, которое будут отмечать 11 ноября этого года. Особенность исторической 215

Возле озера Болдук почти возвели часовню. Храм, против которого протестовали люди, не достроили

Хотите узнать больше? С осени 2016-го и до осени 2017-го на стройке было затишье. А потом работы продолжились. И вот уже спустя два года с момента начала строительства 358

Как под Поставами отметили 100-летие окончания Первой мировой

Хотите узнать больше? В Поставском районе 30 сентября отметили 100-летие окончания Первой мировой войны. На кладбище недалеко от Постав перезахоронили останки 106 русских 146

На даче под Поставами вырос гигантский "змеиный огурец"

Хотите узнать больше? Алиция Трофимович давно выращивает различные экзотические овощи и фрукты. Семенами "змеиного огурца" с ней поделилась знакомая. Весной женщина его 332

Впервые в Беларуси мать добилась компенсации за травму сына в школе

Хотите узнать больше? «Травматизм в школе случается часто, но это первый случай в Беларуси, когда в такой ситуации через суд человек добился компенсации». «Таких 79

В школу с ТАЦ «Модуль»: давать ли детям выбирать одежду самим?

Хотите узнать больше? В августе родители школьников много суетятся, ведь нужно столько всего купить к учебе. Качественного и желательно дешевого – одежды, обуви, 151

В отношении матери, чья 8-летняя дочь вынесла с пожара четверых братьев и сестер, возбудили дело

Хотите узнать больше? В результате пожара погибла 7-летняя девочка. Мать в это время пила у соседей. 650