Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С футбольными мячами — на поля!

С футбольными мячами — на поля!

30 і 31 мая па ініцыятыве асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі краіны, ААТ “Белаграпрамбанк” і СП “Санта Брэмар” у рэспубліцы прайшла дабрачынная акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”, прымеркаваная да заканчэння навучальнага года ў школах. На ўрачыстых лінейках з нагоды апошняга званка каля 22 тысяч перша­класнікаў больш чым з дзвюх тысяч сельскіх школ з усіх раёнаў Беларусі атрымалі ў падарунак новенькія футбольныя мячы з лагатыпамі ўдзельнікаў акцыі і выявамі рэкламных персанажаў — Агрыка і Юкі.

Названая акцыя праводзіцца ў Беларусі ўжо ў другі раз. У адрозненне ад мінулагодняй сёлетняя стала больш маштабнай, ахапіўшы не толькі малакамплектныя вясковыя школы, але і навучальныя ўстановы аграгарадкоў і пасёлкаў гарадскога тыпу. На Віцебшчыне іх аказалася звыш 350, у тым ліку 20 у нашым раёне. Усяго ж футбольныя мячы на Пастаўшчыне атрымалі 117 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія закончылі першы клас. Вучням Камайскай СШ 30 мая іх уручыў упраўляючы ад­дзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы Л. Л. Касарэўскі. У Варапаеўскую, Гуцкую, Лынтупскую і Юнькаўскую СШ адправіліся спецыялісты банка. У астатнія ж установы адукацыі мячы былі перададзены напярэдадні школьных лінеек і ўручаны дзецям прадстаўнікамі адміністрацый.

Выступаючы перад школьнікамі, іх бацькамі і настаўнікамі, супрацоўнікі банка адзначылі: мэта праекта “Падары дзіцяці футбольны мяч” — сумеснымі намаганнямі зацікаўленых бакоў далучыць дзяцей да футбола як самага масавага віду спорту. Арганізатары разлічваюць, што гэта акцыя стане добрай традыцыяй па правядзенні маштабных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду фізічнай культуры і спорту, папулярызацыю сярод падрастаючага пакалення здаровага ладу жыцця.

Хочацца спадзявацца, што падораныя напачатку летніх канікулаў мячы дапамогуць адцягнуць дзяцей ад экранаў камп’ютараў і тэлевізараў, абудзяць у іх інтарэс да рухомых гульняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі больш часу будуць праводзіць на вуліцы — у дварах і на футбольных палях. І, магчыма, у будучым сярод іх вырастуць сапраўдныя зоркі як мужчынскага, так і жаночага футбола.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 168

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 47

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 47

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 35

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 136

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 74

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 59