Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Главная награда — дети

Главная награда — дети

Сям’я Чайкоўскіх.

24 мая ў Віцебску прайшоў фінал абласнога агляду-конкурсуЛепшая мнагадзетная ­сямя Віцебшчыны-2013”. У ім удзельнічала 9 ­семяў-пераможцаў рэгіянальных паўфіналаў з Пастаў, Браслава, Глыбокага, Наваполацка, Полацка, Оршы, Сянно, Расон і Віцебска. Наш раён прадстаўляла сямя Чайкоўскіх з гарадскога пасёлка Варапаева.

Іна і Аляксандр, іх дзеці Андрэй, Аляксей і Руслан заслужана перамаглі на раённым этапе, былі ў ліку лепшых у Глыбокім, дзе праходзіў паўфінал. Таму іх паездку ў Віцебск трэба расцэньваць ужо як перамогу, бо за гэта ганаровае права змагаліся дзясяткі сем’яў з усіх раёнаў і буйных гарадоў Прыдзвінскага краю. У фінал трапілі лепшыя з лепшых — самыя таленавітыя, гаспадарлівыя, знаходлівыя.

Чайкоўскія ў такім акружэнні не разгубіліся, адчувалі сябе ўпэўнена, бо ўсё, пра што расказвалі і што паказвалі, было не гульнёй, сцэнічнай дзеяй, а неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця. А яно, лічаць Чайкоўскія, звычайнае, такое ж, як у іншых жыхароў гарпасёлка. Іна працуе прадаўцом у магазіне рай­спажыўтаварыства, Аляксандр —  майстрам на заводзе жалезабетонных вырабаў, дзеці вучацца ў сярэдняй школе, а старэйшыя — яшчэ і ў музычнай. Рана стварыўшы сям’ю, а потым набыўшы ўласны дом, яны прывыклі рабіць усё самі, заахвочваюць да актыўнага жыцця і хлопчыкаў.

Пра ўсё гэта падчас конкурсу Чайкоўскія вельмі трапна расказалі ў візітнай картцы “Добры дзень, гэта мы!”.  Яны прадставілі сваю сям’ю такой, якая ёсць: дружнай, умелай, таленавітай. Дарослыя і дзеці спявалі, танцавалі, ігралі на баянах, у вершаванай форме, шчыра, ад сэрца расказалі пра свае працу і вучобу, захапленні і інтарэсы. Нягле­дзячы на тое, што на такім высокім узроўні мнагадзетная сям’я выступала ўпершыню, усе адчувалі сябе ўпэўнена, даказалі, што калі ёсць каханне і ўзаемаразуменне, калі ўсе ў адказе адно за другога, то і жыццёвыя цяжкасці адступаюць.

Журы прызнала “візітку” Чайкоўскіх лепшай і прысу­дзіла ім у гэтай намінацыі званне лаўрэата. Годна раскрылі сябе бацькі і дзеці і ў такіх конкурсных заданнях, як “Сацыяльная рэклама”, “Нашы ручкі залатыя”. І хаця ў агульным заліку ім не хапіла ўсяго некалькіх балаў, каб увайсці ў тройку лепшых, засмучанымі сябе, як і іншыя сем’і-фіналісты, Чайкоўскія не адчувалі. Вопыт удзелу ў такім мерапрыемстве стаў павучальным, узбагаціў жыццёвую практыку. Чайкоўскія не шкадуюць часу, які быў затрачаны на падрыхтоўку, шчыра ўдзячны за дапамогу і падтрымку кіраўніцтву  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама сваёй творчай, ідэйнай камандзе — работнікам гарпасялковага Дома культуры Юліі Галяш, Ірыне Кузьміч і Аляксандру Іваніну.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Фота Вольгі Тананы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81