Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лучший курорт — в Новосёлках

Лучший курорт — в Новосёлках

Сяргей Шчэрба

У гэтым перакананы шматлікія беларускія і замежныя турысты. У любую пару года яны прыязджаюць сюды, каб адпачыць у ганчарнай аграэкасядзібе “Акарына”. 

Гасцей з усяго свету вабіць не толькі  цнатлівая вясковая прырода, але і каларытны гаспадар сядзібы — народны майстар, удзельнік шматлікіх фестываляў і выстаў Сяргей Шчэрба. Ганчарствам ён пачаў займацца ў 1992 го­дзе і ўжо праз тры гады перамог у абласным конкурсе сярод сваіх калег па рамястве. Яшчэ праз год, у 1996-ым, Сяргею Уладзіміравічу пакарылася “рэспубліка”, пасля чаго ён быў прыняты ў Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі.

—         Ужо калі сур’ёзна захапіўся ганчарствам, даведаўся, што гэтай жа справай займаўся і мой прадзед, — расказвае Сяргей Шчэрба. — Стараюся працягваць традыцыі продкаў: не выкарыстоўваю ніякіх сучасных тэхналогій і ствараю выключна аўтэнтычныя рэчы.

Першыя керамічныя вырабы ў сядзібе датуюцца… мінулымі стагоддзямі. Падчас працы на агародзе Сяргей Ула­дзіміравіч неаднойчы знаходзіў старадаўнія гліняныя рэчы. Лёсам, мусіць, было наканавана, што менавіта ў гэтым доме жыве і працуе майстар.

Турыстамі-першаадкрывальнікамі сядзібы сталі сябры. Яны ў сваю чаргу расказалі сваім знаёмым — і так дзякуючы “сарафаннаму радыё” інфармацыя пра гэта незвычайнае месца разляцелася па краіне і замежжы.

У 2008 годзе “Акарыну” наведалі першыя турыстычныя групы: сядзіба была завяршальным “акордам” маршруту “Залатое кола Пастаўшчыны”, распрацаванага пастаўскім Цэнтрам турысцкіх паслуг. Майстар-клас Сяргея Шчэрбы, музей яго керамічных вырабаў, чаяванне з самавара на 30 літраў… Хіба такое можа не здзівіць Нікога не пакідае раўнадушным і вясельны абрад “Нараджэнне гаршчочка шчасця”, які гаспадары ўжо больш за шэсць гадоў праводзяць для маладажонаў. Многія сем’і вяртаюцца ў сядзі­бу са сваімі дзеткамі, каб прыняць ­удзел у яшчэ адным абрадзе — “Далучэнне да творчасці”. Яго сутнасць заключаецца ў тым, каб зафіксаваць адпячаткі ручак і ножак на гліняным вырабе. “Дзіцяці ад роду ўсяго некалькі месяцаў, а свой след на зямлі яно пакі­нула ўжо”, — радуюцца бацькі. ?

Лучший курорт — в Новосёлках

Фота з архіва Сяргея Шчэрбы

Ярка праходзяць у сядзібе і дзіцячыя дні нараджэння. Іх сцэнарыі распрацоў­вае гаспадыня сядзібы — Людміла Эдуардаўна Шчэрба. Гэта толькі маленькая крупінка яе работы. Гаспадыня, чалавек надзвычай творчы і працавіты, захапляецца зборам лекавых траў, займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, шчыруе па гаспадарцы і на агародзе. І, вядома ж, дапамагае мужу ўвасабляць у жыццё шматлікія творчыя задумы.

Арыгінальнасць, гасціннасць робяць “Акарыну” надзвычай папулярнай ся­дзібай. Пацвярджэнне таму — геаграфія гасцей. Людзі якіх толькі нацыянальнасцей тут толькі ні адпачывалі: беларусы, рускія, палякі, немцы, англічане, японцы…

—         У жніўні чакаем гасцей з Камчаткі, — гаворыць Людміла Эдуардаўна. — Яны прыязджалі да нас раней і настолькі закахаліся ў нашы мясціны, што выказалі жаданне наведацца зноў. Любы курорт гатовы прамяняць на “Акарыну”. Для нас гэта найлепшая ацэнка працы. Мы дзелімся з людзьмі радасцю, творчасцю, якія носім у душы, атрымліваем ад працы шмат задавальнення. Гэта і ёсць самае вялікае шчасце.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77