Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Подаём руку на дружбу

Подаём руку на дружбу

7 чэрвеня ў 20-ты раз, а ў статусе міжнароднага — у 16-ты, на Пастаўшчыне пачнецца фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік”. Напярэдадні вялікай культурнай падзеі карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць са старшынёй раённага выканаўчага камітэта В. С. ГУТАРАВЫМ.

— Віктар Сяргеевіч, што для Пастаўшчыны фестываль?

— Гэта візітная картка раёна. Без перабольшвання скажу, што дзякуючы фестывалю Паставы набылі статус музычнай сталіцы Паазер’я. Штогод да нас прыязджаюць сотні выканаўцаў з усёй Беларусі і многіх замежных краін. Мы прымалі гасцей з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Венгрыі, Славакіі, Італіі, Ізраіля, Венесуэлы, Казахстана, Кітая. І кожная дэлегацыя прыўносіць элементы народнай культуры сваёй краіны, адбываецца вялікі творчы абмен. Прычым дух фестывалю ахоплівае не толькі выканаўцаў, але і гледачоў. У нас вельмі зацікаўленая і ўдзячная публіка. Не толькі ў дні фестывалю, а падчас кожнага культурнага мерапрыемства гледачы запаўняюць залы Дамоў культуры і клубаў, тысячы іх збіраюцца ў гарадскім парку.

Прыём гасцей — гэта не толькі радасць сустрэч, але і вялікія клопаты. Таму ўжо тады, калі яшчэ гучаць апошнія акорды фестывалю, мы ўжо гаворым пра тое, як будзем рыхтавацца да наступнага. І перад кожным праводзім вялікую работу, горад добраўпарадкоўваецца, прыгажэе, радуе як гаспадароў, так і гасцей. Пра гэта мы чуем шмат водгукаў.

— Гасцям (а многія з іх прыедуць да нас упершыню) цікава будзе не толькі пабачыць горад, але і даведацца, што ўяўляе сабой раён.

— Найперш скажу пра тое, што Пастаўшчына вельмі багатая прыродай. Агульная плошча раёна — 2,1 тысячы квадратных кіламетраў, 43,3 працэнта тэрыторыі займаюць лясы. У нас 120 азёр і 86 рэк, 25 асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый рэспубліканскага і мясцовага значэння. Раён прыцягальны для адпачынку і турызму (абуладкавана 17 аграэкасядзіб, праходзяць турыстычныя маршруты). На Пастаўшчыне 19 помнікаў архітэктуры, у тым ліку 5  палацава-паркавых ансамбляў. Сумесна з партнёрамі з горада Рокішкіс Літоўскай Рэспублікі за кошт сродкаў Еўрапейскага Саюза гэтым летам будзе завершана грандыёзная рэстаўрацыя палаца Тызенгаўзаў у Паставах. Ра­сійскія інвестары ўдыхаюць другое жыццё ў палацава-паркавы ансамбль Бішэўскага ў гарадскім пасёлку Лынтупы. Увогуле, мы вельмі беражліва і з вя­лікай павагай ставімся да ўсёй гістарычнай спадчыны.

У раёне пражывае больш за 38 тысяч чалавек, з іх каля 20 — у Паставах. Сельскагаспадарчай вытворчасцю займаюцца 15 сельгаспрадпрыемстваў і 14 фермерскіх гаспадарак, прамысловай — 9 прадпрыемстваў. Асабліва магутная ў нас дрэваапрацоўка. Найбольшага росту вытворчасці дасягнулі ПУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, ААТ “Паставымэбля”, ТАА “Вытворча-мэблевы цэнтр”. Прадукцыя ПМЦ рэалізуецца ў Літву, Расію, Украіну, Казахстан, Італію, Лівію, Дагестан, Азербайджан. Экспарт на прадпрыемстве складае 80% ад агульнай вытворчасці. На Пастаўскім льнозаво­дзе ажыццяўляецца інвестыцыйны праект рэканструкцыі з устаноўкай высокапрадукцыйнай лініі выпрацоўкі льновалакна. Інвестыцыі ў гэты праект складуць сёлета каля 100 мільярдаў рублёў. Ажыццяўляецца мадэрнізацыя на малочным заводзе. Сёлета будзе здадзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці цвёрдых сыроў магутнасцю 20 тон у суткі (агульны аб’ём інвестыцый склаў больш за 250 мільярдаў рублёў).

Вядзецца мадэрнізацыя і ў сельскай гаспадарцы. У ААТ “Хацілы-агра” эксплуатуецца робатызаваная ферма. Такая ж ферма ўзводзіцца і ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”. У бліжэйшыя гады робаты прыйдуць яшчэ ў некалькі гаспадарак. Мадэрнізацыя і інтэнсіфікацыя вытворчасці дазволяць дабівацца зусім іншых паказчыкаў. Трэба адзначыць, што паспяхова развіваецца не толькі дзяржаўны, але і прыватны сектар. У раёне працуюць 195 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку 8 — з замежнымі інвестыцыямі, 870 індывідуальных прадпрымальнікаў. Шмат будуецца жылля — да 15 тысяч квадратных метраў штогод. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай сферы.

— Аднак вернемся да культуры. Напэўна ж, Паставы невыпадкова абраны “цымбальнай” сталіцай?

— Безумоўна, невыпадкова. Яшчэ ў 1939 годзе ў раёне быў створаны Груздаўскі цымбальны аркестр, які прасла­віўся далёка за межамі Беларусі, выступаў нават на крамлёўскай сцэне. Традыцыі “груздаўскіх дзядоў” жывуць і развіваюцца дзякуючы выкладчыкам Пастаўскай школы мастацтваў і многім іншым творчым калектывам. Радуе, што існуе пераемнасць пакаленняў, што да народнага мастацтва актыўна далучаюцца зусім юныя яго прыхільнікі.

У раёне, асабліва ў горадзе, створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў культуры. У свой час на вышэйшым узроўні адрамантавалі раённы Дом культуры на 500 месцаў, і ў параўнанні з іншымі сельскімі раёнамі ён з’яўляецца ўнікальным у Беларусі. Дзейнічае 10 Дамоў культуры і столькі ж сельскіх клубаў, 5 клубаў-бібліятэк, 26 бібліятэк. Пры стварэнні аграгарадкоў мы змаглі якасна адрамантаваць установы культуры, закупіць абсталяванне і музычныя інструменты. Гэта гаворыць пра тое, што культурнае жыццё функцыянуе на Пастаўшчыне паўнацэнна.

Але галоўнае — гэта, безумоўна, людзі. Нашы культработнікі і ўсе творчыя людзі актыўныя, ініцыятыўныя, таленавітыя. А колькі самаадданых прыхільнікаў мастацтва! Гэта пацвярджае ўжо адзін той факт, што 17 самадзейных калектываў носяць званне “народны”.

Сёння, карыстаючыся магчымасцю, хачу шчыра падзякаваць нашаму земляку Тадэвушу Іванавічу Стружэцкаму, які да нядаўняга часу працаваў намеснікам міністра культуры і ўнёс неацэнны  ўклад у станаўленне і развіццё пастаўскага фестывалю. Працягвае шчыра апекавацца над ім і зараз. Вялікі дзякуй і дзясяткам іншых не проста прыхільнікаў, а рупліўцаў фестывалю — пачынаючы ад мясцовых кадраў і заканчваючы сталічнымі карыфеямі мастацтва.

— Віктар Сяргеевіч, што пажадаеце ўдзельнікам і гасцям фестывалю?  

— Няхай выступленні прынясуць ­удзельнікам XVI Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” заслужаныя перамогі, а ў сэрцах удзячных гледачоў пакінуць частку цяпла, святла і радасці. Ад шчырага сэрца жадаю натхнення і творчых адкрыццяў, радасных сустрэч, шчасця і дабрабыту. Мы заўсёды рады гасцям і з задавальненнем падаём руку на дружбу.

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 28

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 37

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 60

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 84

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66