Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Акцент — на профилактику

Акцент — на профилактику

Адбылося чарговае пасяджэнне міжведамаснай камісіі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб. Прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, устаноў медыцыны, адукацыі, фізкультуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі абмеркавалі ход рэалізацыі на Пастаўшчыне Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады, выпрацавалі алгарытм далейшых дзеянняў.

Загадчыца аддзела ­эпідэміялогіі райЦГіЭ Л. М. Сафронава прывяла наступныя факты. На цяперашні час у раёне налічваецца 18 ВІЧ-інфіцыраваных, за апошнія пяць гадоў хворыя ў стадыі СНІДу памерлі. 47,6% ВІЧ-інфіцыраваных заразіліся вірусам імунадэфіцыту чалавека пры ўнутрывенным увя­дзенні наркатычных рэчываў, 52,4% — пры сексуальных кантактах.

У 2010-2011 гадах нарадзілася двое ВІЧ-інфіцыраваных дзяцей. Адно дзіця памерла, у другога ВІЧ адмоўны, гэта дзіця і яго маці атрымлівалі АРВ-тэрапію.

У стадыі СНІДу ў раёне зараз 3 чалавекі, антывірусную тэрапію атрымліваюць 6.

На пасяджэнні гаварылася пра тое, што ў раёне пастаянна праводзіцца ін­фармаванне насельніцтва пра рызыку інфіцыравання, мадэлі бяспечных паводзін, прапагандуецца здаровы лад жыцця. У гэтай рабоце задзейнічаны найперш медыкі, а таксама педагогі, культработнікі, сродкі масавай інфармацыі. З мэтай удасканалення работы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў мінулым годзе праве­дзена нарада з ідэалагічнымі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, выдаюцца і распаўсюджваюцца наглядныя інфармацыйныя матэрыялы. У школах і кале­джы праводзяцца гутаркі, конкурсы плакатаў, сачыненняў, арганізавана работа кіналекторыяў. Ва ўстановах культуры афармляюцца выставы літаратуры, праводзяцца конкурсы. Аддзел унутраных спраў райвыканкама асаблівую ўвагу надае выяўленню асоб, якія ўжываюць наркотыкі. Зараз такіх на ўліку 16 (непаўналетніх сярод іх няма). Зменшылася колькасць таксікаманаў, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку. Калі ў 2007 годзе іх было 11, у тым ліку 8 падлеткаў, то летась — 3, у тым ліку 1 падлетак. Усе наркаманы абследаваны на ВІЧ.

Раённы выканаўчы камі­тэт пастаянна надае ўвагу стварэнню аптымальных умоў для забеспячэння дзейнасці лячэбных устаноў ва ўмовах нядобрана­дзейнай эпід­сітуацыі па ВІЧ/СНІДу. Увядзенне лякарстваў у стацыянарах раёна ажыццяўляецца толькі аднаразовымі шпры­цамі і сістэмамі. За месяц на медінструменты, антысептыкі і дэзінфектанты расходуецца каля 46 мільёнаў рублёў.

Работа па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі будзе працягвацца. А самае галоўнае — кожны чалавек, асабліва малодшага пакалення, павінен цвёрда засвоіць, якую небяспеку ўяўляе гэта інфекцыя, і не падвяргаць сябе ёй.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77