Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Пока работаю — есть желание жить»

«Пока работаю — есть желание жить»

Праязджаючы праз Дварчаны, заўсёды звяртала ўвагу на прыгожы, дагледжаны дом воддаль дарогі. Мяркуючы па парадку каля яго, лічыла, што жывуць тут маладыя гаспадары. І як жа была здзіўлена, калі даведалася, што належыць ён 80-гадовай жанчыне. Ад дарогі да дома метраў сто. Сцяжынка падсыпана гравіем, абочыны абкладзены каменьчыкамі, абапал растуць маладзенькія рабінкі, прывязаныя да калочкаў. Усюды адчуваецца гаспадарская, як мне падалося, не толькі жаночая рука.   

Гаспадыня сустрэла на панадворку. “Я і зімой шмат часу праводжу на вуліцы, — гаварыла Леакадзія Сцяпанаўна Адамовіч. — Засыпле снегам так, што ледзьве адкапаюся. А з вясны да позняй восені ў дом заходжу толькі перакусіць ды пераначаваць. Пасадзіла ўсю агародніну, капаюся ў кветніках, наводжу парадак каля дома. А колькі разоў за лета прыходзіцца браць у рукі касу, і не злічу”.

У Леакадзіі Сцяпанаўны было адзінаццаць братоў і сясцёр. Яна — трэцяе дзіця. На старэйшых ляжала адказнасць за малодшых, у дзяцінстве за імі прыглядвалі, потым дапамагалі вучыцца. Да працы бацькі прывучалі ўсіх. А не працаваць і немагчыма было: прапалі б з голаду.

— Вялікая сям’я — добра, — гаварыла Леакадзія Сцяпанаўна. — Але нам, асабліва старэйшым, хацелася самастойнасці. Таму ў школе ўсе стараліся добра вучыцца, каб потым прадаўжаць вучобу ў інстытутах або тэхнікумах. Бацькі былі непісьменныя, але мудрыя. Вяскоўцы ішлі да таты па парады і рабілі так, як ён скажа. Калі пачалі ствараць калгасы, тату нават выбралі старшынёй. Але ён не любіў каму-небудзь падпарадкоўвацца, таму хутка ад пасады адмовіўся. Маме з татам не вельмі падабалася, што мы пакідаем іх і едзем вучыцца, лепш бы працавалі на зямлі. Тым не менш усе браты і сёстры атрымалі адукацыю і абселі ў гарадах. Два браты ўжо памерлі і пахаваны побач з бацькамі на могілках у Салаўях — вёсцы, дзе мы нарадзіліся.

Леакадзія Сцяпанаўна спачатку вучылася ў Пастаўскім педагагічным вучылішчы, а калі яго закрылі — у Ашмянскім. Па накіраванні трапіла ў Гро­дзенскую вобласць. Там выйшла замуж, нарадзі­ла сына. У 60 гадоў памёр бацька. І каб быць бліжэй да маці, сям’я перабралася ў Дварчаны.

— Мужу хацелася мець вялікі і прасторны двухпавярховы дом з балконам, — расказвала жанчына. — Будавацца было цяжка. Электрычнасці не было, вечарамі пры газавай лямпе працавалі. І як радаваліся зробленаму! Абуладкоўвалі, наводзілі прыгажосць. Спачатку я працавала настаўніцай ў Гуменіцкай, потым у Ясеўскай школах. Дабіралася на работу аўтобусам. А калі вызвалілася месца ў Дварчанскай, перавялася бліжэй да дому. На пенсію два разы выходзіла: першы — калі споўнілася 55. Дапрацавала  да канца навучальнага года, і мяне разлічылі. А напярэдадні 1 верасня зноў запрасілі на работу. І толькі калі школу закрылі, зноў стала хатняй гаспадыняй.

Дома занятак Леакадзія Сцяпанаўна знаходзіла заўсёды. Пакуль жыў муж, трымалі вялікую гаспадарку. А яшчэ жанчына любіла вязаць пруткамі, кручком, рабіла рышэлье, вышывала. Як на ўсё і знаходзіла час? Цяпер падводзіць зрок, таму адкладзены далей пруткі, рэдка стракоча швейная машынка. Але без справы не бывае. Ёсць куры, в’етнамскі парсючок. Зямлю і пад бульбу, і пад агародніну ўскопвае лапатай. А ў кветніках колькі работы!

— Сама старэю, а дом і панадворак хачу каб выглядалі маладымі, — жартуе.

Некалькі гадоў таму Л. С. Адамовіч памяняла драўляную агаро­джу вакол дома на жалезабетонную, у яркі колер пафарбавала яе і старую і ёй абгарадзіла агарод. Вакол дома мноства кветак: адны ўжо адцвітаюць, другія ў поўнай красе, трэція толькі збіраюцца ад­дзячыць сваёй прыгажосцю   руплівай гаспадыні за клопаты. Пабелены ўсе дрэўцы.

— Хто дапамагае ў навя­дзенні парадку? — цікаўлюся.

— Сама ўпраўляюся, — адказвае. — Праўда, з кожным годам сіл становіцца менш. Ра­дзей выбіраюся ў райцэнтр, хоць вельмі люблю бываць ў Паставах. Схаджу ў касцёл, сустрэнуся са знаёмымі, куплю прадуктаў. Сын жыве ў Мінску. Ён энергетык, вельмі часта ездзіць у камандзіроўкі за мяжу. Таму паміж імі толькі па тэлефоне паспяваем пагаварыць. Часта жартую: цяпер мае блізкія сябры — радыё і тэлевізар. Рада, калі тэлефануюць былыя вучні і калегі, аднагрупнікі, радня. Пакуль працую — ёсць жаданне жыць. Мамін зямны шлях закончыўся на 102-ім го­дзе. Колькі адмерана мне, ведае толькі Усявышні.

У выхадныя ў доме Л. С. Адамовіч збярэцца шмат гасцей — гаспадыня будзе адзначаць свой юбілейны дзень нара­джэння. Доўгіх і ба­дзёрых Вам гадоў, паважаная Леакадзія Сцяпанаўна!

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 37

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 48

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80