Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Необходимое сделано

Необходимое сделано

На чарговуюпрамую тэлефонную лінію”, якую старшыня райвыканкама В. С. Гутараў правёў 27 красавіка, паступіла дзесяць зваротаў, якія тычыліся самых розных сфер жыццядзейнасці. Справаздачу з яе прапануем не пагарачых слядах”, а наўмысна значна пазней, ужо маючы магчымасць агучыць тое, што вырашана па ўзнятых пытаннях.

Г. Я. Касарэўскі з Юнек прасіў садзейнічання ў рамонце хлява. “Работы я выканаю сам, — гаварыў чалавек. — Толькі б атрымаць патрэбныя будаўнічыя матэрыялы”. (Дом, у якім жыве сям’я Касарэўскіх, і, натуральна, хлеў пры ім належаць ААТ “Сцяг Перамогі-агра”). Старшыня райвыканкама даручыў свайму намесніку П. Р. Станюшу, які курыруе будаўнічую галіну, неадкладна выехаць па названым адрасе, разабрацца ў сітуацыі і вырашыць пытанне.

Рыхтуючы матэрыял да друку, я патэлефанавала Касарэўскім. Трубку зняла гаспадыня, Тамара Мікалаеўна. “Перадайце праз газету па­дзяку ад нас Віктару Сяргеевічу Гутараву, — прасіла жанчына. — Неўзабаве пасля “прамой лініі” нам завезлі ўсе неабходныя будаўнічыя матэрыялы. Будзем пачынаць рамонт хлява”.

Засталася ўдзячнай кіраўніку раёна і жыхарка райцэнтра В. Н. Мажэйка. Два гады таму работнікі камунальнай службы пракапалі насупраць яе прысядзібнага ўчастка водаадводную канаву і “забыліся” на вывернутыя груды зямлі, якія сталі зарастаць хмызняком і пустазеллем. Такая непрыглядная карціна псавала настрой не толькі гаспадыні дома, але і тым людзям, якія праходзілі паўз участка. Пра гэта і гаварыла В. Н. Мажэйка падчас “прамой лініі”. Зараз зямля тут разраўняна так, што хоць футбольную пляцоўку абсталёўвай.

Яшчэ адна ўдзячнасць прагучала падчас самой “прамой лініі”. А. М. Гайковіч з вёскі Гайдукі Ваўкоўскага сельсавета дзякавала старшыні райвыканкама за станоўчае вырашэнне пытання аб руху рэйсавага аўтобуса “Паставы — Сасноўшчына” па суботах, на якім дзеці дабіраюцца ў Дунілавіцкую школу (аўтатранспартнае прадпрыемства № 17 мела намер суботнія рэйсы зняць).

У жыхароў дамоў № 80 і № 82 па вуліцы Савецкай у Паставах вялікія прэтэнзіі да работы дворніка (ад іх на “прамую лінію” паступіла ажно тры званкі). Кіраўнік раёна даручыў дырэктару УП ЖКГ разабрацца ў сітуацыі і паправіць яе. Трэба заўважыць, што дворнік Н. П. Шпак з’яўляецца абавязанай асобай (гэта азначае, што працаваць яна павінна). А вось за свае нядобрасумленныя адносіны да выканання непасрэдных абавязкаў давялося трымаць справаздачу на пасяджэнні каардынацыйнага савета па рабоце з абавязанымі асобамі. Адміністрацыя УП ЖКГ узмацніла кантроль за яе работай. Калі ж такія меры не прынясуць карысці, будуць прыняты больш жорсткія.

М. К. Давідоўская з Камай гаварыла пра тое, што добра было б “разгрузіць” вуліцу Гагарына ад грузавога транспарту, пусціць яго па аб’язной палявой дарозе. На што заяўніцы патлумачана наступнае: “Па вуліцы Гагарына праходзіць транзітная аўтадарога Н-3301 (Адуцішкіс — пад’езд да аўтадарогі Полацк — Глыбокае — граніца Літвы). У сувязі з гэтым  забараніць па ёй рух грузавога транспарту не прадстаўляецца магчымым. Палявая дарога не можа быць выкарыстана для яго як аб’язная. Кіраўніцтву ААТ “Камайскі-агра” рэкамендавана арганізаваць па ёй рух энерганасычаных трактароў”.

Жыхар райцэнтра Ю. У. Цярэшчанка ўзнімаў пытанне бяспекі дарожнага руху пры выездзе з вуліцы Гагарына на Чырвонаармейскую. Гэта пытанне старшыня райвыканкама адрасаваў для разгляду начальніку Дзяржаўта­інспекцыі Д. М. Андрону і дырэктару УП ЖКГ І. Г. Глушонку. У афіцыйным адказе на гэты зварот гаворыцца, што скорасць руху па вуліцы Чырвонаармейскай абмежавана да 40 кіламетраў у гадзіну, інтэнсіўнасць руху па ёй нязначная. Пры выездзе з вуліцы Гагарына прыпаркаваныя машыны перад скрыжаваннем з Чырвонаармейскай часта абмяжоў­ваюць бачнасць. Паркоўка на гэтым участку забаронена, з боку Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцнены кантроль за захоўваннем правіл паркоўкі. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 12 чалавек.

Практыка правядзення «прамых тэлефонных ліній» кіраўніком раёна будзе працягвацца. Сачыце за анонсамі ў нашай газеце.

Фаіна КАСАТКІНА.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 167

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 45

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 46

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 33

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 131

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 72

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 58