Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Умная, целеустремлённая, трудолюбивая

Умная, целеустремлённая, трудолюбивая

Надзея Дзямідка

Так можна ахарактарызаваць 11-класніцу пастаўскай СШ №1 Надзею Дзямідка, якая нядаўна стала бронзавым прызёрам заключнага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Удзельнічаць у школьных і раённых алімпіядах Надзя пачала яшчэ ў 5 класе. Спрабавала свае сілы па рускай, беларускай, англійскай мовах, матэматыцы, хіміі, гісторыі, грамадазнаўстве. Брала адразу тры-чатыры прадметы і таму, што рыхтавалася да многага, напачатку не было асаблівых поспехаў. Яны прыйшлі ў 10 класе, калі Надзя ўпершыню паехала на абласны этап абараняць гонар Пастаўскага раёна па беларускай мове і заняла там 7-ае месца, атрымаўшы дыплом другой ступені. Праўда, тады трапіць на рэспубліку не змагла: у каманду набіралі ўладальнікаў толькі пяці першых месцаў. Магчымасць дайсці да фіналу выдалася сёлета. І дзяўчына не ўпус­ціла свой шанц, прывезла з галоўных спаборніцтваў краіны дыплом трэцяй ступені, які дае права не здаваць выпускныя экзамены ў школе і тэсціраванне па роднай мове і літаратуры.

Іх Надзея Дзямідка ведае выдатна не толькі таму, што гэта адны з любімых прадметаў. Яна вырасла ў сям’і, дзе размаўляюць выключна па-беларуску. Не менш за родную мову старшакласніцы падабаецца англійская, з якой збіраецца звязаць сваё далейшае жыццё — думае паступаць у лінгвіс­тычны ўніверсітэт або ў БДУ на англійскую філалогію ці гуманітарны факультэт. Вельмі захапляецца чытаннем. Перавагу аддае замежнай класічнай літаратуры, творам У. Караткевіча і І. Шамякіна, таксама нераўнадушная да фантастыкі. З дзяцінства любіць маляваць і гуляць у інтэлектуальныя гульні. Шмат гадоў наведвае раённы інтэлектуальны клуб “Піквік”, не раз прымала ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па “Што? Дзе? Калі?” і “Брэйн-рынгу”.

На маё здзіўленне, як толькі ўсё паспявае, Надзя зазначыла:

— Калі хацець займацца нейкай справай, заўсёды можна знайсці для яе вольную гадзіну. Я навучылася планаваць свой час. У мяне ёсць пастаянны, даволі канкрэтны расклад, па якім жыву.

Безумоўна, галоўнае месца ў ім зараз займае падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ. Прычым рыхтуецца дзяўчына самастойна. (Лічыць, што пры жаданні і без паслуг рэпетытараў можна ліквідаваць прабелы ў ведах, а заадно — сэканоміць бацькоўскія грошы, якія яшчэ спатрэбяцца на далейшую вучобу.) У гэтым ёй дапамагаюць настаўнікі, інтэрнэт-сродкі, падручнікі, якія бярэ ў бібліятэцы. У будучым Надзя марыць вывучыць яшчэ французскую і іспанскую мовы і стаць перакладчыкам, шмат падарожнічаць, мець зносіны з цікавымі людзьмі. Хоча таксама перакладаць замежную літаратуру на беларускую мову. Таму грунтоўныя веды, якія атрымала па ёй падчас вучобы ў школе і ўдзелу ў алім­піядзе, абавязкова спатрэбяцца.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 28

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 31

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 25

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 126

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 54

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 61

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 73