Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

З 23 па 28 красавіка па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія ў Паставах прайшла праваслаўная выстава-кірмашРадасць Слова”.

На працягу шасці дзён на галоўнай плошчы горада працаваў выставачны павільён, пры адкрыцці і закрыцці якога двойчы на дзень гучалі званы. Тут прай­шлі ўрачыстыя адкрыццё і закрыццё выставы, выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў — мужчынскага вакальнага ансамбля “Благавест”. Благачынны цэркваў Пастаўскай акругі протаіерэй Валерый Пашкевіч адслужыў малебны. Тут адбылася і галоўная падзея: выканаўчы дырэктар Міжнароднага дабрачыннага фонду і каардынатар рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я. Яднанне. Айчына” Канстанцін Уладзіміравіч Яскевіч ад імя выдавецтва Беларускага Экзархата перадаў факсі­мільнае выданне “Слуцкага Евангелля” айцу Валерыю, а той, у сваю чаргу, —  намесні­ку старшыні  райвыканкама Ю. М. Кісялёву. Юрый Мікалаевіч падзякаваў за каштоўны падарунак і адзначыў, што “Слуцкае Еван­гелле”  будзе захоўвацца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы і стане даступным для ўсіх наведвальнікаў.

Прысутныя ўважліва слухалі выступленне К. У. Яскевіча пра гісторыю стварэння, рэстаўрацыю і выданне ўні­кальнага рукапіснага помніка ХVІ стагоддзя. Гэта адна з праваслаўных святынь Беларусі па праву лічыцца такім жа сімвалам духоўнага адраджэння нацыі, як Крыж Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Евангелле было напісана ў 1581 годзе ўласнаручна  слуцкім князем Юрыем Алялькові­чам. Сярод нешмат­лікіх старажытных рукапісных выданняў гэта адзі­ны прыклад у Беларусі, калі над кнігай працаваў не просты манах-перапісчык, а знатны магнат.

“Слуцкае Евангелле” лічылася бясследна страчаным падчас Вя­лікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Аднак увесь пасляваенны перыяд яно знаходзілася на тэрыторыі Беларусі ў адной сям’і. У пачатку 90-ых гадоў святыня была перада­дзена прыхаджанкай настаяцелю аднаго са сталічных храмаў у знак падзякі за адпяванне памерлага родзіча.  Жанчына нават не ўяўляла значнасці кні­гі. Цяпер “Слуцкае Еван­гелле”знаходзіцца ва ўласнасці Беларускай  праваслаўнай Царквы. У 2009 годзе выдавецтва Беларускага Экзархата ажыццявіла яго факсімільнае выданне, якое з’яўляецца практычна дакладнай копіяй рукапісу.

“Слуцкае Евангелле” разам з іншымі факсі­мільнымі выданнямі кніжных шэдэўраў —  “Полацкім Евангеллем”, “Жыціем блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ў г. Полацку” — было прадстаўлена ў Паставах на выставе-кірмашы  ў экспазіцыі “Вяртанне святынь”.  На іншых стэлажах і вітрынах размяшчаліся духоўная, адукацыйная і дзіцячая літаратура, дыскі з духоўнымі песнямі і музыкай, мастацкімі і відэафільмамі, фільмамі для дзяцей, падарачныя наборы Бібліі, царкоўнае начынне  і іншая прадукцыя  выдавецтва Беларускага Экзархата.

Духоўна-асветніцкая праграма не абмяжоў­валася работай павільёна, праваслаўнай выставай-кірмашом. Тут праходзілі гутаркі святароў з наведвальнікамі, дэманстраваліся фільмы, праводзіліся  іншыя мерапрыемствы духоўнага кірунку. Перад ідэалагічнымі і педагагічнымі работнікамі, ваеннаслужачымі Асобнага авіяцыйнага атрада, гімназістамі, прадстаўнікамі іншых калектываў выступілі намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, доктар філасофскіх навук, прафесар Л. Я. Крыштаповіч, прафесар кафедры ідэалагічнай работы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь І. В. Саблін, супрацоўнік цэнтра аховы мацярынства і сямейных каштоўнасцей Беларускай праваслаўнай Царквы, кандыдат медыцынскіх навук, урач-гінеколаг Г. В. Жыгунова. Падчас лекторыяў разглядаліся актуальныя праблемы развіцця сучаснага грамадства, пытанні нацыянальнай самасвядомасці і духоўна-маральных каштоўнасцей, сямейных адносін і іншыя.

На працягу тыдня жыхары горада і раёна змаглі далучыцца да свету праваслаўнай духоўнасці,  праявілі актыўнасць і нераўнадушнасць, даказалі, што, нягледзячы на высокую інфармацыйную насычанасць, духоўнае слова і кніга маюць вялікае значэнне ў духоўным развіцці чалавека.


Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Окрылила и вдохновила «Радость слова»

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 45

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 82