Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Всегда хотелось есть»

«Всегда хотелось есть»

Клеапатра Іосіфаўна Абалевіч

«Не забываецца год, калі мне было шэсць». Так пачала свае ўспаміны малалетні вязень вайны Клеапатра Іосіфаўна Абалевіч з вёскі Кубаркі Юнькаўскага сельсавета. Родам жанчына з Мядзельшчыны. Яе родную вёску карнікі спалілі восенню 1943-га. У жыхароў забралі жывёлу, а лю­дзям загадалі збірацца ў далёкую дарогу. 

— Тым часам мне было толькі шэсць гадоў, але жудасныя падзеі ўрэзаліся ў дзіцячую памяць, — гаварыла Клеапатра Іосіфаўна. — Старэйшых братоў немцы прымусілі гнаць кароў, а мяне бацькі пасадзілі на воз, склалі тое-сёе з вопраткі, ежы, і мы абозам паехалі ў Мядзел. Галасілі жанчыны, гледзячы на іх, плакалі дзеці, мужчыны з суровымі тварамі кіравалі коньмі. Паабапал ішлі ўзброеныя канваіры. Па дарозе да нас далучалі жыхароў іншых вёсак. У мя­дзельскім касцёле знаходзіліся ў невядомасці чатыры дні. Затым быў зваротны шлях да Чарнят. Калі праязджалі каля сваёй Шалкоўшчыны, так хацелася саскочыць з воза і пабегчы дадому. Тады яшчэ ніхто не ведаў, што вярнуцца ўдасца толькі праз чатыры гады.

З Чарнят пагналі ў Лынтупы. Лю­дзей размясцілі на лузе пад адкрытым небам. Ішлі восеньскія даж­джы, і дзяцей бацькі хавалі пад вазы. Калі стала невыносна холадна, некаторыя пачалі паліць колы. У душы кожнага цеплілася надзея на тое, што ўдасца выратавацца, вярнуцца дадому. І толькі калі загрузілі ў таварныя вагоны, надзея згасла. Было так цесна, што не прысесці. Малых дзяцей дарослыя трымалі на руках. Цягнік вёз у Германію на прымусовыя работы.

Першым прыпынкам стаў Франкфурт-на-Майне. Вязні разгружалі грузы, прыбіралі горад, разбіралі бомбасховішчы, а дзеці тым часам знаходзіліся пад наглядам немцаў. Потым перавезлі ў іншы горад. Жанчына ўспамінае, што пастаянна хацелася есці, бо дзённы паёк дзіцяці складаўся з 50 грамаў хлеба, кавалачка з пазногаць маргарыну і маленькай місачкі супу. Хочаш — еш усё адразу, хочаш — дзялі на цэлы дзень. Абяссіленыя, многія трацілі прытомнасць. А колькі людзей па­мірала ад цяжкай працы і голаду!

— Часам дзяцей адпраўлялі на кухню дапамагаць чысціць бульбу, прыбіраць посуд, — успамінала Клеапатра Іосіфаўна. — Адным з повараў была руская жанчына Феня. Не магу зразумець, чаму яна ненавідзела нас. Кожны раз правярала кішэні, каб толькі нічога не ўзялі з сабой. А калі была змена повара-галандца, нам крыху перападала ежы. Нядрэнна адносіліся і пажылыя немцы — з дому прыносілі яблыкі, па кавалачку хлеба. І па сённяшні дзень для мяне няма нічога смачнейшага за хлеб.

У канцы красавіка 1945 года вязняў пераправілі ў канцэнтрацыйны лагер, дзе павінны былі спаліць у крэматорыі. Ад смерці ўратавалі амерыканскія салдаты, яны ж выдалі пакеты з прадуктамі. А неўзабаве Германія капітулявала. Працяглы час вызваленыя вязні жылі ў пустуючых нямецкіх дамах. Дарослыя былі задзейнічаны на розных работах, з дзецьмі займаўся каталіцкі святар. Заняткі праводзіліся на польскай мове.

— Многія нашы землякі паехалі ў Аўстралію, Бразілію, Амерыку, Польшчу, а мае бацькі вырашылі вяртацца на Радзіму, — расказвала жанчына. — Прыехалі перад Новым, 1948-ым, годам. Ад хаты засталося толькі папялішча. Суседзі, якія вярнуліся з Германіі раней, паспелі ўзвесці невялічкую пабудову, прынялі да сябе і нас. Чакалі вясны, планавалі, з чаго пачынаць новае жыццё. А перад Вялікаднем памёр тата. Які адчай апанаваў! Але над галавой было мірнае неба. Дзякуючы падтрымцы добрых людзей абжыліся.

Цяжкім было пасляваеннае жыццё. Але  Клеапатра Іосіфаўна была вельмі стараннай, працавітай, ва ўсім імкнулася дапамагаць маці, упраўлялася і з жаночай, і з мужчынскай работай. Палягчэла, калі выйшла замуж, дарэчы за ўдзельніка Вялікай Айчыннай. Шэсць гадоў назад аўдавела. Таму ўсё часцей перагортвае сямейны альбом, у думках размаўляе з роднымі. Дачка Жанна, якая жыве ў Паставах, а працуе настаўніцай у Лукашоўскай школе, заязджае два разы на дзень (па дарозе на работу і назад). Клеапатра Іосіфаўна цешыцца кожным новым днём, радуецца жыццю і раіць маладым цаніць спакой, стабільнасць нашай краіны, берагчы адно аднаго.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 28

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 37

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 60

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 84

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66