Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сегодня и завтра современных технологий

Сегодня и завтра современных технологий

24 красавіка ў раённым вузле электрасувязі “прамую лінію”  правёў дырэктар Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам” Аляксандр Іванавіч Бохан

Магчымасцю задаць пытанне галоўнаму сувязісту вобласці скарысталася некалькі чалавек. Усе яны атрымалі абгрунтаваныя адказы, якія ў асноўным датычылі ўкаранення і развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій. На пытанне карэспандэнта “Пастаўскага краю” пра тое, як у параўнанні з іншымі выглядае тэлекамунікацыйная сетка Пастаўскага раёна, А. І. Бохан адказаў наступнае:

— Пастаўскі раённы вузел электрасувязі і яго дырэктар Вікенцій Іосі­фавіч Тамашэвіч працуюць на ўзроўні часу, смела ідуць на ўкараненне новых, прагрэсіўных тэхналогій, апярэдж­ваюць у гэтай справе большасць аднатыпных прадпрыемстваў сельскіх раёнаў Віцебшчыны. Такая тэндэнцыя будзе захоўвацца і  развівацца ў далейшым. Высокія тэхналогіі ўсё шпарчэй будуць прыходзіць у кожную кватэру, кожны дом пастаўчан. Адначасова ў сваёй дзейнасці мы будзем прытрымлівацца сацыяльна арыентаванай палітыкі.

Пастаўскі раённы вузел электрасувязі абслугоўвае 6 гарадскіх і 36 сельскіх аўтаматычных тэлефонных станцый ёмістасцю 10989 і 4355 нумароў. У раёне 15142 дзеючыя абаненты тэлефоннай сеткі. 1130 падключаны па бесправадной тэхналогіі, 400 — па тэхналогіі ІМS.

Устаноўлены 32 вузлы перадачы даных. А гэта азначае, што жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў маюць магчымасць на большай частцы раёна атрымліваць такія паслугі, як высакаскорасны інтэрнэт BYFLY  і інтэрактыўнае тэлебачанне Zala. Імі карыстаюцца адпаведна 6250 і 4600 абанентаў. Па іх колькасці мы займаем адпаведна першае і другое месцы ў вобласці.

Купляць дадатковае абсталяванне абанентам не трэба і з пераходам з аналагавага на лічбавае вяшчанне.

Уведзены ў эксплуатацыю новыя пакеты паслуг, якія дазваляюць абаненту выбраць найбольш цікавыя і сэканоміць на аплаце. Так, у пакет “Універсал” уключаны інтэрактыўнае тэлебачанне, высакаскорасны безлімітны інтэрнэт і тэлефон.

Для абанентаў, якія жадаюць карыстацца інтэрнэтам на высокіх хуткасцях, прадстаўлены новы тарыфны план “Дамасед Ультра” з хуткасцю прыёму/перадачы да 8192/512 Кбіт/с. Укаранёны таксама новы тэлепраект “Надзейны дамасед”, пры падключэнні якога абанент атрымлівае доступ у сетку інтэрнэт у камплекце з антывіруснай абаронай ад лабараторыі Касперскага.

Далейшае развіццё атрымала новая тэхналогія ІМS, якая дазваляе прадастаўляць як традыцыйныя паслугі тэлефоннай сувязі, так і новыя, сучасныя. Падключыцца да гэтай сістэмы можна, выкарыстоўваючы існуючую абаненцкую лінію. Абаненты набываюць магчымасць карыстацца паслугамі “Музычны марафон”, “Мінскі  нумар”.

Па новай тэхналогіі GPON будуць падключаны два новыя саракакватэрныя жылыя дамы па вуліцы Касманаўтаў у пятым гарадку. Гэта дазволіць забяспечыць высокія хуткасці (да 50 Мбіт/с) пры доступе ў сетку інтэрнэт, а таксама дасць магчымасць аказваць абанентам шырокі спектр паслуг, прадугледжаных гэтай тэхналогіяй.

— Развіццё тэлекамунікацыйных сетак адбываецца вельмі хутка, — адзначыў дырэктар раённага вузла электрасувязі В. І. Тамашэвіч. — Гэта накладвае на калектыў вялікую адказнасць, прымушае работнікаў пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень. У цэлым сувязісты спраўляюцца з пастаўленымі задачамі. Карыстаючыся выпадкам, віншую з надыходзячым святам сённяшніх работнікаў і ветэранаў працы, жадаю здароўя, плёну ў працы, асабістага і сямейнага шчасця.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 40

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77