Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

25 красавіка ў Глыбокім адбыўся паўфінал абласнога агляду-конкурсуЛепшая мнагадзетная сямя Віцебшчыны”. Разам з гаспадарамі ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Ушацкага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага і Пастаўскага раёнаў. З вялікім поспехам выступіла сямя Чайкоўскіх з гарадскога пасёлка Варапаева. У Глыбокае Іна, Аляксандр і іх дзеці прыехалі ў рангу пераможцаў раённага этапа агляду-конкурсу. І зноў выступілі ўдала. Разам з мнагадзетнымі семямі з Глыбокага і Браслава яны заваявалі пуцёўку ў фінальную частку абласнога агляду-конкурсу, які пройдзе 24 мая ў Віцебску.

Правядзенне вясеннім часам конкурсу на лепшую мнагадзетную сям’ю на Пастаўшчыне стала яшчэ адной добрай традыцыяй. Яго заснавальнікамі і аргані­затарамі з’яўляюцца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, аддзелы культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкамы прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і дзяржаўных устаноў, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”. Такое прадстаўніцтва сведчыць аб значнасці мерапрыемства. А тое, што ў конкурсе ўдзельнічаюць сапраўды самыя дружныя, самыя моцныя і таленавітыя сем’і  Пастаўшчыны, даказалі і сёлетнія ўдзельнікі.

Вітаючы іх, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы Юрый Кісялёў адзначыў, што самае галоўнае шчасце для чалавека — моцная, дружная сям’я, у якой ёсць месца для творчасці, весялосці, усебаковага развіцця дзяцей, дзе пануюць згода, павага, узаемаразуменне. Менавіта такія мнагадзетныя сем’і з’яўляюцца нашым гонарам, а іх удзел у конкурсе служыць справе папулярызацыі сямейных каштоўнасцей.

Дастойных сем’яў шмат. Але не кожная адважыцца выйсці на сцэну і адкрыта расказаць пра свае пачуцці, захапленні, сакрэты сямейнага жыцця, прадэманстраваць здольнасці, выступіць адной камандай. Такімі павінны былі паўстаць дарослыя і дзеці, прымаючы ўдзел у конкурсах “Добры дзень, гэта мы!”,  “Нашы ручкі залатыя”, “Смачна, пальчыкі абліжаш”, у сацыяльнай рэкламе пад назвай “Мы — сям’я!”. Сёлетнім удзельнікам конкурсу хапіла смеласці і знаходлівасці, творчасці і весялосці.

Менавіта такой паўстала перад членамі журы і гледачамі сям’я Чайкоўскіх з гарадскога пасёлка Варапаева. Аляксандр працуе майстрам арматурнага цэха завода жалезабетонных вырабаў, Іна — прадаўцом магазіна “Дары прыроды” філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль райспажыўтаварыства”. У сям’і трое дзяцей: Аляксей, Андрэй і Руслан. Да конкурсу Чайкоўскія падрыхтаваліся грунтоўна і паказалі, на што здольна сям’я, у якой усе сябруюць з песнямі, танцамі, музыкай, жартамі, дзе гатуюць такія смачныя стравы, што сапраўды пальчыкі абліжаш. А дырыжорам мужчынскага квартэта выступаў самы дарагі чалавек — жонка і маці. Іна Уладзіміраўна з вялікай любоўю і ўдзячнасцю гаварыла пра сваіх мужчын, на якіх многае трымаецца ў доме, з якімі можна вырашыць любую справу. А тыя, у сваю чаргу, схіляліся перад залатымі ручкамі адзі­най у сям’і жанчыны.

У суправаджэнні сыночкаў Арцёма, Алега і Ільі выйшла на сцэну культработнік Алена Ліпік з вёскі Мольдзевічы Ярэўскага сельсавета. Ліпікі, нягледзячы на адсутнасць гаспадара (на тое была ўважлівая прычына),  не разгубіліся, прэзентавалі сябе як мае быць, накрылі арыгінальную выставу-стол. ­Сям’я трымае вялікую гаспадарку, мае дагледжаны дом, а гаспадыня з’яўляецца, да таго ж,  старэйшынай вёскі. Алена Мікалаеўна паведаміла (ды гэта ўжо і бачна), што ў сям’і неўзабаве чакаецца папаўненне. Такім чынам, магчыма, што ў наступны раз Ліпікі выйдуць на сцэну большым складам.

З выкарыстаннем сучасных відэасродкаў прэзентавала і рэкламавала сябе сям’я Смірновых з Пастаў. І гэта невыпадкова: Сяргей творчы, таленавіты чалавек, працуе інжынерам відэамантажу Пастаўскага тэлебачання. Жонка Вольга — супрацоўніца філіяла “Беларусбанка”, цяпер у водпуску па доглядзе меншай, Сафійкі. У сям’і падрастаюць яшчэ Анжаліка і Глеб. Смірновы інтэлігентныя, ва ўсім абавязковыя людзі. Зараз яны будуюць уласны дом.

Для сям’і Мішутаў з Ваўкоў выхад на раённую сцэну стаў першым публічным выступленнем.  Сяргей працуе лесніком ў мясцовым лясніцтве, Таццяна — прадавец. Іх гонар і найвялікшая каштоўнасць — дзеці Валерыя, Вераніка і Уладзіслаў. Мішуты ўразілі шчодрай выставай-сталом, уласнымі вырабамі, не разгубіліся яны  і на сцэне.

Мнагадзетныя сем’і, якія прынялі ўдзел у конкурсе, не падобныя адна на другую як у жыцці, так і на сцэне. Але ёсць у іх і агульнае  перакананне: шчаслівым і багатым духоўна і фізічна можна быць толькі ў вялікай сям’і.

Усе  выступілі годна. Але конкурс ёсць конкурс. Журы прызнала яго пераможцам сям’ю Чайкоўскіх, другое і трэцяе месца занялі, адпаведна, Мішуты і Смірновы. Яны атрымалі дыпломы і наборы сучаснай электрабытавой тэхнікі. Не засталіся без прыза і Ліпікі.


Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Большая семья — большое счастье (+фото)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 12

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 173

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 48

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 51

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 35

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 137

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 75