Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

На працягу многіх гадоў з першым сакавіцкім цяплом у наш горад прыходзіць фестываль эстраднай песні “Пастаўскія зоркі”. Сваімі шчырымі ўсмешкамі і сярэбраным звонам галасоў ён растоплівае апошнія льдзінкі ў стомленых ад зімовай сцюжы душах пастаўчан, напаўняючы іх чароўнай музыкай вясны. І хоць каляндарная вясна сёлета недзе затрымалася, яе подых можна было адчуць у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча, дзе 31 сакавіка сабраліся ўдзельнікі і паклоннікі самага вядомага ў раёне песеннага конкурсу.

За час свайго існавання “Пастаўскія зоркі” сталі сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Пастаўшчыны і набылі вялікую армію прыхільнікаў самых розных узростаў. З кожным годам усё больш становіцца і жадаючых выйсці на “зорную” сцэну. Менавіта таму арганізатары мерапрыемства былі вымушаны ўвесці конкурсны адбор, даючы магчымасць выступіць на заключным канцэрце свята песні толькі самым галасістым і таленаві­тым. Сёлета ў іх лік трапілі 16 дзяўчат (у адрозненне ад мінулых гадоў хлопцы гэты фестываль чамусьці праігнаравалі). Яшчэ адной асаблівасцю фіналу стаў вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельніц: добрая палова дзяўчат прэтэндавала на званне пераможцы. Пры гэтым годную канкурэнцыю салісткам з Пастаў склалі спявачкі з Навасёлак, Варапаева і Камай. Парадаваў таксама выбар песень канкурсанткамі. Са сцэны ў той дзень гучалі пераважна складаныя ў тэхнічным плане кампазіцыі, якія патрабуюць выдатнага валодання голасам.

Няпроста прыйшлося журы, у склад якога ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, начальнік аддзела па справах моладзі Н. М. Субко, дырэктар РДК А. Б. Чарнюк, выкладчыца па класе фартэпіяна Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Ж. В. Гучык, папулярны эстрадны выканаўца, у мінулым лаўрэат “Пастаўскіх зорак” А. У. Апанасевіч і аўтар гэтых радкоў, вызначыць лепшых з лепшых і размеркаваць паміж імі прызавыя месцы. Але пасля гарачых спрэчак рашэнне было прынята.

У намінацыі “Дуэт” дыпломам трэцяй ступені адзначаны вучаніцы пастаўскай СШ №3 Мацюшонак Каця і Дунец Луіза. Другое месца і адпаведны дыплом прысуджаны салісткам эстраднай студыі Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў Вітко Лене і Сеганкевіч Машы. Пераможцам сярод дуэтаў прызнаны творчы тандэм у складзе Літвіновіч Машы і Мацур Лены з Навасёлкаўскай ДШМ. Дзяўчынкі, якім на сцэне дапамагалі сябры са школы мастацтваў, пакарылі журы і гледачоў не толькі бездакорным выкананнем песні “Востраў дзяцінства”, але і тым, што самі акампаніравалі сабе на гітарах.

Сярод салістак трэцяе месца раздзялілі Літвіновіч Маша і выхаванка вакальнай студыі “Юніта” РДК Румянцава Даша. “Серабро” дасталася вучаніцы СШ №1 Антух Ані і Сеганкевіч Машы з Варапаева. “Золата” — навучэнцы гім­назіі Пронька Леры і юнітчанкам Мейшутовіч Эліне і Дзяменцьевай Дзіяне. Галоўнага ж прыза фестывалю — Гран-пры — удастоена юная зорачка з Навасёлак Мацур Лена. Акрамя таго, спецыяльным дыпломам “За артыстызм” узнагароджана Канаш Юля з Камайскай СШ.

Прызёры атрымалі невялікія падарункі, прадастаўленыя спонсарамі фестывалю — аддзелам па справах моладзі райвыканкама і прыватнымі магазінамі “Клеапатра”, “Прамень”, “Чысты дом”, “13”, “ВY-стыль” і “Шкаляр”. Але самым галоўным падарункам для дзяўчат стала любоў публікі, дзеля якой і запальваліся зоркі.


В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

В Поставах зажглись новые звёзды (+фото)

 Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 28

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 38

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 34

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 54

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 86

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 64

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 47