Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Предания Браславщины» в Поставах

«Предания Браславщины» в Поставах

У Доме рамёстваў “Стары млын” адкрылася выстава сама­дзейнага мастака з Браслаўшчыны Яна Рыдзікі.

У сябе на радзіме Ян Антонавіч — фігура дастаткова вядомая і адметная. Нягледзячы на тое, што амаль усё жыццё ён адпрацаваў настаўнікам біялогіі ў школе (зараз ужо на пенсіі), з маленства захапляецца маляваннем і прысвячае гэтаму занятку кожную вольную хвіліну. Перавагу аддае алейнаму жывапісу, спрабуючы сябе ў розных жанрах: партрэт, нацюрморт, пейзаж, гістарычны. Але больш за ўсё мастаку-самавучку падабаецца маляваць прыроду, і з асаблівай асалодай ён працуе над эцюдамі. Ян Рыдзіка — удзельнік мноства выстаў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, таксама мае за плячыма некалькі персанальных выстаў. З апошняй з іх — “Паданні Браслаўшчыны” — цяпер маюць магчымасць пазнаёміцца і пастаўчане.

Экспазіцыя складаецца з двух дзясяткаў карцін, на якіх паўстае гісторыя браслаўскага краю, занатаваная ў народнай памяці ў выглядзе легенд і паданняў. Многія паданні маюць пад сабой рэальную глебу: апавядаюць пра рэальна існаваўшых асоб або падзеі. Прыкладам можа служыць легенда пра Іказненскі замак, які быў узведзены Янам Сапегам пасля 1504 года; пра княгіню Алену, жонку Аляксандра Ягелончыка, якая атрымала Браслаў і навакольныя землі ў падарунак ад мужа ў 1501 годзе, і некаторыя іншыя. Але большасць фальклорных твораў народжана багатай фантазіяй сялян, якія з язычніцкіх часоў адушаўлялі прыроду, надзяляючы яе магічнымі ўласцівасцямі і насяляючы рознымі міфалагічнымі істотамі. Таму побач з панам, салдатам і селянінам на карцінах прысутнічаюць лесавік, чорт, вадзянік, русалка, звязаныя з тым ці іншым канкрэтным месцам: вёскай, возерам, лесам і г.д. Кожную сваю работу — а яны выкананы на даволі высокім прафесійным узроўні — мастак суправаджае тэкстам легенды, з якога становіцца зразумелай сутнасць убачанага на карціне.

“Паданні Браслаўшчыны” экспануюцца ў малой зале Дома рамёстваў. А па суседстве з імі, у вялікай зале, адкрылася выстава дыпломных і курсавых работ студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія займаліся і займаюцца на кафедрах методыкі выкладання выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Усяго работ каля 40: вышыўка, бацік, вязанне кручком, графіка і жывапіс. Кожная з іх па-свойму цікавая і яркая. Таму калі вырашыце наведаць “Стары млын”, не прамі­ніце і гэту выставу.

Алена ШАПАВАЛАВА.

На здымку: фрагмент экспазіцыі “Паданні Браслаўшчыны”.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Гостинец к Новоиспеченному году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик

Хотите узнать больше? Подарок к Новому году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел 158

Молодечненец и вилейчанка выиграли билеты на проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2»

Хотите узнать больше? Проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2» пройдет в Молодечно 10 декабря В Молодечно 10 декабря в 16.00 на сцене 175

Под Мяделем взяли серийных грабителей, в Вилейском районе на пожаре сгорела доярка, а Молодечно алкают уплотнить. Итоги недели

Хотите узнать больше? Главный архитектор проектов Александр Назаров и директор Проектстроя Иван Авчинников у проектов новых домов по улицам Великий Гостинец и Мира в 190

Король Бонстиков прилетит в Беларусь(видео)

Хотите узнать больше? Король Бонстиков Норд прилетит в Беларусь Нашумевшая космическая история, которую «Евроопт» подарил стране в этом году, продолжается: в гости к 184

На этой неделе белорусов ждет незначительное похолодание, дождь и мокрый снег

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В последние дни осени погодные условия в Беларуси будут определять 191

Готовимся к новогоднему корпоративу уже сегодня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Чтобы превратить корпоратив в яркий праздник, нужно начинать готовиться к 188

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 202

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 209