Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Охрана труда: кто, как не сами?

Охрана труда: кто, как не сами?

21 студзеня 2011 года рашэннем раённага выканаўчага камітэта зацверджаны мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, распрацаваныя на 2011-2015 гады. Іх выкананне знаходзіцца пад пастаянным кантролем. Пра тое, што зроблена ў гэтым напрамку на працягу мінулага года і якія захады трэба зрабіць, ішла размова на нядаўнім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. 

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай камісіі па ахове працы М. Р. Коваль праінфармаваў, што намечанае па ахове працы ў мерапрыемствах на 2012 год выканана ў поўным аб’ёме. На гэта зрасходавана 7128,0 мільёна рублёў. У арганізацыях раёна абсталяваны 3 новыя кабінеты, 24 куткі па ахове працы, палепшаны ўмовы працы на 144 рабочых месцах, адрамантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 47 санітарна-бытавых памяшканняў. У 75 арганізацыях дзейнічаюць сістэмы кіравання аховай працы. Праведзена 7 месячнікаў, накіраваных на аказанне дапамогі ў выяўленні і спыненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, а таксама раённы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, 4 семінары.

Аднак асноўную ўвагу дакладчык звярнуў на неабходнасць далейшага ўдасканалення работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. Летась здарылі­ся два няшчасныя выпадкі на вытворчасці: на Пастаўскім мэблевым цэнтры і ў ААТ “Янавіца-агра”, а ў лясгасе загінуў чалавек. У студзені гэтага года цяжкі няшчасны выпадак адбыўся на льнозаводзе. Усё гэта не можа не непакоіць.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў 2012 годзе за распіццё алкагольных напіткаў і знаходжанне на рабоце ў нецвярозым стане спынены працоўныя адносіны з 39 работнікамі, за прагулы — з 265-цю. Выяўлена 1087 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, адхі­лены ад работы 73 чалавекі, забаронена эксплуатацыя 51 адзінкі тэхнікі і абсталявання, аштрафавана 13 адказных асоб і 65 наймальнікаў.

У каапнарыхтпрамгандлі і каапгандлі №1 райспажыўтаварыства, ААТ “Янавіца-агра” работнікі не ў поўнай меры забяспечаны спецадзеннем, не заўсёды праводзяцца інструктажы, праверкі ведаў, стажыроўкі работнікаў. Запоўнены не ўсе вакантныя пасады спецыялістаў па ахове працы. Выяўлены і шэраг іншых недахопаў.

Па абмеркаваным пытанні прынята разгорнутае рашэнне, у якім дадзена ацэнка работы кадраў (некаторых — нездавальняючая або недастатковая), абазначаны канкрэтныя меры паляпшэння ўмоў і аховы працы і тэрміны, да якіх яны павінны быць ажыццёўлены. І трэба памятаць, што ў адказе за бяспеку працы ўсе: як службовыя асобы, так і радавыя выканаўцы.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 31

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 48

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 62

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 69

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 51

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 101

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 252

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 88