Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дорожит каждым новым днём

Дорожит каждым новым днём

Ядвіга Вікенцьеўна Курто

 Перабралася з Куртаў у Хацілы пасля таго, як пахавала 93-гадовую маці. Да новага месца прывыкла хутка. Не сумуе, у любую пару года знаходзіць сабе занятак. Вось і ў той дзень, калі я наведалася да яе, жанчына заканчвала вязаць шкарпэткі. А за зіму колькі цёплых рэчаў звязала, і не злічыць.

— За работай дзень хутчэй праходзіць, — гаварыла Ядві­га Вікенцьеўна. — У мяне распарадак просты. Раніцай доўга спаць не хачу. Дзеці на работу разыдуцца, і я чым-небудзь займаюся. Шмат малюся. Потым абед прыгатую, бо нярэдка і старэйшая Аня, якая працуе галоўным бухгалтарам ААТ “Хацілы-агра”, а жыве ў Паставах, забягае перакусіць і праведаць. Потым Яніна са школы прыязджае, зяць вяртаецца з работы. Збяруцца ўсе, абмяркуем падзеі дня, тэлевізар паглядзім — і час класціся спаць.

— Летам пруткі ў рукі не бяру, — працягвала, — больш часу на вуліцы праводжу. Люблю з матычкай у агародзе пастаяць. У агародчык не лезу, бо не заўсёды адрозніваю пустазелле ад кветак. Даўней такіх не сеялі, як цяпер. Раслі ў асноўным півоні, флёксы, мальвы — тое, што асаблівага догляду не патрабавала. А цяпер Яніна выпісвае мноства сартоў і цудуецца з імі з вясны да восені. Як добра мне цяпер жыць! Раней і падумаць не магла, што так будзе.

Ядвіга Вікенцьеўна нара­дзілася на Лынтупшчыне. Бацьку немцы забралі на прымусовыя работы ў Германію, пасля вайны ён застаўся ў Англіі. Маці адна падымала на ногі дзвюх дачок і сына. Колькі страху нацярпеліся ў вайну! Хата стаяла непадалёк ад лесу, таму днём у дзверы стукалі немцы, ноччу ў акно — партызаны. А калі прынеслі вестку пра тое, што будуць паліць вёску, усе зазбіраліся наўцёкі. У каго за гаспадара мужчына, тым было прасцей, а іх пад сваю апеку ўзяў сусед. Два дні і дзве ночы жылі ў лесе.

А як цяжка працавалі ў калгасе! Ядзя даіла кароў. Асабліва складана было зімой. Ваду насілі вёдрамі, марозам калені нават абмярзалі. Можа таму і баляць цяпер ногі, ходзіць з лясачкай. Але ні  на што не наракае. Радуецца кожнаму новаму дню, цешыцца з дзяцей і ўнукаў.

— Замуж выходзіла не па каханні, — успамінала Ядвіга Вікенцьеўна. —  Пасварылася са сваім кавалерам, а Мар’­ян якраз лес нарыхтоўваў каля нашай вёскі, паклікаў мяне, я і згадзілася. Пераехала ў Курты, жылі з яго бацькамі, нарадзілася Аня, за ёй Яніна. У мужа былі праблемы са зрокам, таму старалася ісці наперадзе яго, выконваць цяжэйшую работу. Трымалі вялікую гаспадарку, і ў калгасе ішла на тую работу, дзе больш плацілі. Дома ткала дываны, палавікі, вязала розныя рэчы. Дачок трэба было вучыць, ды і апрануць прыгожа хацелася. Затое не “згарэла” ашчадная кніж­ка, бо ўсё, што зараблялі, у штосьці ўкладвалі. Здадзім, бывала, бычка — купім Ані залаты пярсцёнак, на другі год здадзім другога — Яніне. Не шкадавалі грошай на абновы дзяўчатам, вучылі, вяселлі абедзвюм справілі.

Калі да Ядвігі Вікенцьеўны пачаліся чапляцца хваробы, па патрабаванні дачок яна дзевяць разоў папраўляла здароўе ў санаторыях у Друскінінкаі, Юрмале і іншых. Стаў пагаршацца зрок — адправілі на аперацыю ў Маскву. Затое цяпер акулярамі карыстаецца рэдка.

— Нялёгкімі былі пражытыя гады, — гаварыла Ядвіга Вікенцьеўна. — Але ні аб чым не шкадую. Галоўнае — у мяне такія добрыя дзеці і цудоўныя ўнукі. Прыедуць, прытуляць да сябе, пацалуюць — жыць хочацца!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 28

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 31

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 25

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 127

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 54

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 61

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 73