Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Директор Поставского УП «ЖКХ»: «Возможно, консервативные. Но процесс идёт»

Директор Поставского УП «ЖКХ»: «Возможно, консервативные. Но процесс идёт»

— Цяпло падаваць не стаміліся — а гэтым займаюцца 27 кацельняў. Каб зімой не ўзнікала праблем, камунальнікі пастараліся ў міжацяпляльны сезон. Па-першае, нарыхтавалі неабходную колькасць дроў і драўнінных шчэпак, па-другое, займаліся цеплатрасамі (а яны зношаны працэнтаў на 70),  уласнымі сіламі замянілі 6 км сетак на папярэдне ізаляваныя трубы, якія дазваляюць эканоміць цяпло, электраэнергію.

Збояў практычна не было ні ў горадзе, ні ў сельскай мясцовасці. Калі ў папярэднія гады паступалі нараканні ад жыхароў мікрараёна Варапаеўскага завода ЖБВ, дык сёлета ад іх чулі толькі станоўчыя водгукі: справа ў тым, што мы ўстанавілі там два новыя катлы. У цэлым па раёне адзінкавыя выпадкі здараліся, але такога, каб увесь дом або мікрараён заставаліся без цяпла, не было. А летась прынялі на баланс кацельню Ваўкоўскай школы (і водаправод, і свідравіну), усю гаспадарку прывялі ў парадак, якая цэлую зіму працавала ўстойліва.

— Так, нашы думкі — пра добра­ўпарадкаванне, і ў першую чаргу пра гэта клапоцяцца С. Ч. Пляшкун, І. І. Гайбовіч, В. С. Ляшчынскі, М. С. Кісялёў. Займаемся абрэзкай дрэў, кустоў. Сыдзе снег — трэба будзе ачысціць ад пяску тратуары і дарогі, горад — ад  бруду, накопленага за зіму. Затым возьмемся за помнікі і брацкія магілы, якія за намі замацаваны, каб да 9 мая ўсе адрамантаваць. Звычайна да Дня Перамогі запускаем фантаны — абсталяванне на зіму дэманціравана, і трэба ўсё перагледзець, праверыць.

Неабходна навесці парадак у гарадскім парку. Здавалася б, усё, што там устанаўліваецца, — гэта для людзей. Але не ўсе цэняць нашу працу і фінансавыя сродкі: пра гэта сведчаць паламаныя лаўкі, альтанкі, парасончыкі, агароджы. Як і ў папярэднія гады, будуць праводзіцца суботнікі: за кошт гэтых сродкаў і з іншых крыніц прадоўжым работу ўнутры мікрараёнаў па абуладкаванні дзіцячых гульнёвых пляцовак.

Думаем і пра кветкі (работай па іх вырошчванні кіруе І. І. Гайбовіч). Безумоўна, наша цяплічная гаспадарка — не сталічная, але, тым не менш, расады на свае патрэбы практычна хапае. І зноў мушу заўважыць, што не ўсе пастаўчане цэняць старанні камунальнікаў, больш за тое, некаторыя крадуць кветкі з каранямі прама з клумбаў.

— Жыллёва-камунальную гаспадарку не ўявіць без транспартнай службы, якая налічвае каля ста адзінак тэхнікі, у тым ліку спецыялізаванай, што дазваляе выконваць шырокі спектр работ. Хацелася б, каб тэхніка абнаўлялася хутчэйшымі тэмпамі, тады і затрат на яе ўтрыманне патрабавалася б менш. Сёлета ў лізінг набылі дзве машыны, тым самым знялі праблему з аказаннем паслуг па адкачцы каналізацыі, якая існавала да нядаўняга часу.

Значны аб’ём работ выконваецца рамонтна-будаўнічым участкам. Выкарыстоўваем сучасныя матэрыялы, тэхналогіі, што забяспечвае іх даўгавечнасць і прывабны выгляд.

Многае залежыць ад якаснай работы водаканалізацыйнай службы, дыспетчарскай і г.д. Зрэшты, кожны ўчастак і кожная служба працуюць на агульны поспех.

— Калі б не было каманды, то і вынікі былі б горшыя. Добра ведаюць сваю справу галоўны інжынер І. К. Цыркін, мае намеснікі А. У. Раманенкаў, Ф. В. Танана, С. Ч. Пляшкун, В. С. Ластоўскі, М. А. Кабайла.

На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуюць 798 чалавек. Калі я задумваюся над якасным складам кадраў, то прыходжу да высновы, што цяпер сітуацыя лепшая, чым была гадоў 10-15 назад, працэнтаў 90 добрасумленна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі.

Ёсць у нас і непрэстыжныя прафесіі, і складаныя. Напрыклад, у той жа водаканалізацыйнай гаспадарцы: парвала трубы, і трэба неадкладна ўхіліць няспраўнасць, а на вуліцы мінус 250. Нярэдка ў экстрэмальных умовах працуюць і брыгады па нарыхтоўцы дроў (іх у нас тры, а ўзначальваюць В. У. Атрашкевіч, Я. С. Адамовіч, Ю. В. Аўсюк).

— Па выніках леташняга года яна была на ўзроўні 9%. На сённяшні дзень найбольш востра стаіць пытанне з рабочымі па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў. Спрацоўвае, напэўна, псіхалогія: народ саромеецца мятлы.

— Каб не адставаць ад навейшых тэхналогій, патрэбны фінансавыя сродкі, а жыллёва-камунальная гаспадарка датуецца з бюджэту. Магчыма, мы кансерватыўныя, але працэс ідзе. На першым плане сёння — зрабіць сучаснымі нашы каналізацыйна-помпавыя станцыі — іх у горадзе пяць, і на кожнай працуюць па чатыры чалавекі. Мяркуем устанавіць камп’ютары, іншае абсталяванне. У прыватнасці, частотныя пераўтваральнікі ўжо ёсць на ўсіх аб’ектах (іх абслугоўваюць вопытныя слесары кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі). Пройдзе час, і гэтым працэсам будуць кіраваць спецыялісты з вышэйшай адукацыяй.

— Я назваў бы гэта не скаргамі, а зваротамі грамадзян. Скаргі былі раней. Скажам, наступала зіма, цяпло ў 5 гарадку запускалі па месяцы, а то і болей, бо бясконца нешта ламалася, псавалася. Вядома ж, людзі абураліся, пісалі і званілі ва ўсе інстанцыі. Цяпер на працягу трох дзён вырашаюцца ўсе пытанні, і мікрараён атрымлівае цяпло.

Звароты датычаць утрымання і абслугоўвання жылога фонду. Напрыклад, у доме №1 пачалі ўцяпляць тарцы, і адразу ж пайшлі пытанні з дома №2, кшталту, а нам калі? Адказваем, і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Звесці да нуля такія звароты немагчыма, але імкнуцца да гэтага трэба.

— Дзякуюць, і гэта заслужана. Паўтаруся: у калектыве нямала працавітых людзей. Лаўрэатам звання “Чалавек года Віцебшчыны” стаў вадзіцель лесавоза А. М. Быстроў, “Чалавекам года Пастаўшчыны” названы старшы майстар участка аграгарадка Камаі В. У. Юхно. Напярэдадні прафесійнага свята хачу асабіста падзякаваць усім за старанне. У іх ліку А. І. Чугаеў, Ю. Л. Кіш, А. Т. Несцяронак (транспартны ўчастак), І. М. Малік, Т. А. Вяль, Н. Н. Скарбенка (добраўпарадкаванне і сан­ачыстка), В. У. Дубіловіч, В. А. Блажук, А. Я. Кадушкевіч (рамонтна-будаўнічы ўчастак), С. У. Храпавіцкі, У. М. Наважылаў, У. М. Грыбоўскі (водаправодна-каналізацыйная служба), Л. А. Максімовіч, П. Е. Найдзёнаў, С. А. Мятасаў (служба кацельных і цеплавых сетак), Д. В. Валасных, П. В. Фярковіч (электрагаспадарка).

Многія работнікі адзначаны Ганаровымі граматамі, Падзякамі старшыні райвыканкама.

— Цёплыя і шчырыя словы хачу сказаць ветэранам прадпрыемства. Іх мы заўсёды віншуем з прафесійным святам, Днём пажылых людзей, запрашаем на ўрачыстыя сходы, аказваем дапамогу па меры магчымасці. Моцнага ўсім здароўя, даўгалецця! Найлепшыя віншаванні і пажаданні сённяшнім работнікам: усім — жыццёвай радасці, поспехаў і дабрабыту!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 44

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 46

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 47

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 80

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 85

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90