Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мудрые

Мудрые

Анатолій Мікалаевіч і Алена Мікалаеўна Мудрыя

Вёска Рагонішкі, Лынтупскі сельсавет. Тры хаты, тры жыхары. Двое з іх — мінчане Анатолій Мікалаевіч і Алена Мікалаеўна Мудрыя, з якімі гутару ў іх сціплым, але дагледжаным і ўтульным доме. Гаспадар, былы ваенны марак, успамінае пра Маўрытанію, Канарскія астравы, Сахару, Атлантычны акіян… Жонка дапаўняе яго аповедамі пра сумесную працу ў Лівіі, Чэха­славакіі.

Яны аб’ездзілі паўсвету, а па-сапраўднаму шчаслівыя тут, сярод разлітых морам палёў, у глыбіні цнатлівай вясковай прыгажосці.   

З гэтымі мясцінамі мінская сям’я пазнаёмілася тры гады таму. Дапамог выпадак: пляменнік ажаніўся з лынтупчанкай, якая і запрасіла ў госці да сябе на радзіму. Назад ужо вярталі­ся за рэчамі…

—         Яшчэ калі працавала, марыла на пенсіі паехаць жыць у вёску, — расказвае Алена Мікалаеўна. — Ні мне, ні мужу зусім не хацелася бясконца “любавацца” трубамі ЦЭЦ-4, якія “ўпрыгожваюць” від з акна нашай мінскай чатырохпакаёвай  кватэры. Таму, прыехаўшы на Лынтупшчыну, пачала пільна прыглядацца да пустых дамоў. Аб’ездзілі многія навакольныя вёскі, але абаім палюбіліся Рагонішкі. 6 сакавіка 2010 года мы ўжо тут жылі.

Мудрые

За бортам цывілізацыі Мудрыя адчуваюць сябе вольна і камфортна. Тым больш што абое выраслі ў вёсцы: ён родам з Маладзечанскага раёна, яна — з Іўеўскага. Працы ніколі не цураліся, ды і выбару ў той час не было. “Нават адпачыць з аднагодкамі не заўсёды было калі: маці прымушала то свіней пасвіць, то качак глядзець,” — прыгадвае Алена.

Сёння догляд хатніх жывёл прыносіць толькі задавальненне. Іх у новаспечаных вяскоўцаў нямала: двое в’етнамскіх свіней, 22 курыцы на чале з пеўнем, козачка, кот, сабака і яшчэ 10 вулляў з пчоламі ў дадатак. Асабліва не расслабішся — і  раненька трэба ў хлеў бегчы, і на працягу дня рупіцца. Летам увесь час пенсіянеры прысвячаюць сенакосу, агароду, пчолам…

Мудрые

А колькі наперадзе планаў! Алена марыць разводзіць індыкоў і авечак, Анатолій — апрацоўваць яшчэ больш зямлі (для гэтага нядаўна купіў новенькі мотаблок).

—         Самае страшнае ў жыцці — падчапіць “канапавую” хваробу, — лічыць гаспадар. — Асабліва ў нашым уросце, калі рух патрэбны як ніколі. Быць занятым, мець сілы працаваць — вось што галоўнае. Я шмат чаго не ведаў, калі прыехаў у вёску. Але ж ёсць бібліятэка, кнігі. З жонкай шмат перачыталі літаратуры пра развядзенне пчол, догляд свойскай жывёлы. Затое цяпер жывём на ўсім натуральным: і мяса сваё, і малако, і яйкі, і мёд… У магазіне рэдка што купляем.

Алена Мікалаеўна на кухні завіхацца вельмі любіць: яна кулінар, сваёй прафесіі прысвяціла ўсё жыццё. Па прыездзе ў вёску нават “асвоіла” рускую печ, якая аказалася куды больш мудрагелістай, чым сучасная “наварочаная” тэхніка. Крыху цярпення і часу — і сёння жанчына не перастае радаваць родных духмянымі булкамі і пірагамі з асаблівым смакам дзяцінства.

Самыя вялікія “прыхільнікі” смакоццяў — унукі, якія прыязджаюць у Рагонішкі на ўсё лета. Падчас водпуску, на святы наведваюцца і дзеці. Іх у Мудрых трое — сын і дзве дачкі. Бацькі імі ганарацца, і ёсць за што: яны выраслі адукаванымі людзьмі, займаюць адказныя пасады, шчасліва гадуюць дзетак.

Адна з дачок доўгі час працавала балетмайстрам, з цыркам братоў Запашных аб’ездзіла ці не ўсю Еўропу. Але жыць за мяжой не захацела: дома, лічыць яна, і сцены дапамагаюць. Уся ў бацькоў.

Ні Алене, ні Анатолію ў Мінск вяртацца не хочацца. Едуць туды толькі па вялікай неабходнасці — да ўрачоў, па будаўнічыя матэрыялы… Рамонт у рагонішскім доме доўжыцца ўжо тры гады — з моманту пераезду. За гэты час тут з’явіліся “пробліскі” цывілізацыі — гарачая вада, тэлефон, электратэхніка. Але ў цэлым дом па-ранейшаму выглядае вясковым: у куце аднаго з пакояў (плошчай 40 квадратных метраў!) месціцца калаўрот, з мэблі захаваліся старыя драўляныя ложкі, буфет, сталы…

Мудрыя з вялікай павагай ставяцца да людзей. У першую чаргу да Ядвігі Якубовіч — адзінай на сёння карэннай жыхаркі Рагонішак, якая жыве ў суседнім доме. Жанчына паважанага ўзросту — ёй 82, моцы час не дадае, таму нават падумвала пераехаць у Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Але дзякуючы новым суседзям, якія шмат у чым дапамагаюць, па-ранейшаму жыве ў родным доме. Сваіх дзяцей у жанчыны няма, і такі шчыры клопат для яе на вагу золата.

Мудрыя… Якое ёмістае і характэрнае для гэтых людзей прозвішча!

—         З дапамогай архіўных даных мы даведаліся, што нашы карані ідуць з часоў Кіеўскай Русі, ад князя Яраслава Мудрага, — расказвае гаспадар. — Аднаго з маіх пляменнікаў, дарэчы, так і завуць. Упэўнены, што наша прозвішча будзе жыць яшчэ доўга — падрастаюць сыны, унукі, шматлікія пляменнікі.

Мудрыя заўсёды з’яўляюцца для сваіх дзяцей прыкладам.

—         Я вельмі ўдзячна Богу за тое, што ён падарыў мне такога цудоўнага мужа, — шчасліва ўсміхаецца Алена. — Мы ажаніліся ў 1969 годзе і дагэтуль жывём у згодзе. Ён ніколі не піў, заўсёды шмат працаваў, вельмі даражыў сям’ёй. За гэта яго вельмі любяць дзеці і я.

—         Ці толькі ад мужчыны залежаць сямейнае шчасце і дабрабыт? — пытаюся ў гаспадыні.

—         У першую чаргу — ад жаночай мудрасці, — зыходзячы са свайго вопыту кажа Алена Мікалаеўна. — Калі жонка не будзе ўступчывай, то нічога не атрымаецца, якім бы добрым ні быў муж. Прамаўчаць лішні раз, не распаліць на пустым месцы сварку — гэта цэлая навука. Кампраміс шукаць трэба, але ў спакойнай абстаноўцы, калі эмоцыі ўлягліся.

Мудрыя ніколі ні на што не скардзяцца. Алена ўспамінае, як мінулай зімой узнікла пытанне з дрывамі. Вадзіцель, які прывёз сыраватыя дровы, усё ніяк не мог зразумець: як перазімуюць? На што гаспадыня адказала:

—         Ну, як? З Толем полечку вечарам станцуем — і хуценька спаць, пакуль горача ад плясак…

Яны жывуць на адной хвалі — у каханні, з аптымізмам, шчыра працуючы.

Мудрыя ўмеюць быць шчаслівымі.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77