Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

3 сакавіка ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню міліцыі. Разам з сённяшнімі супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў свята адзначылі іх родныя і блізкія, ветэраны міліцыі, прадстаўнікі грамадскасці. Прысутных у зале віталі і ўручылі вялікай групе віноўнікаў урачыстасці ўзнагароды старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі А. М. Гарус, начальнік раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, капітан міліцыі Д. А. Місюк. 

Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі старшы прапаршчык І. А. Дзядзюля, старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Д. І. Шыцько, маёр  Ж. Ф. Мядзведзева, ка­пітан  А. А. Мацур, дружыннік Д. Г. Сіланаў, падпалкоўнік А. Г. Мядзелка, старшы лейтэнант А. Л. Грэська, малодшы лейтэнант А. У. Вештарт, старшы пашпартыст аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Н. А. Бароўка.

Пра кола абавязкаў маёра А. І. Курцэвіча гаворыць яго службовая пасада —  старшы ўпаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а пра вынікі работы — медаль “За бездакорную службу” трэцяй ступені, якой  Аляксандр Іванавіч узнагароджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Капітану міліцыі Ю. А. Звяругу (ён выконвае абавязкі начальніка крымінальна-папраўчай інспекцыі райаддзела ўнутраных спраў) быў уручаны знак  “Класны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” з прысваеннем першай класнай кваліфікацыі.

Новенькія пагоны лейтэнанта атрымаў участковы інспектар старшына  А. І. Мурзёнак. Загадам Міністэрства ўнутраных спраў краіны чарговыя званні “маёр міліцыі” прысвоены капітанам — старшаму ўчастковаму інспектару Ю. П. Райчонку і інспектару дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі райаддзела В. А. Гутару.

За добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці і ў сувязі з 96-ай гадавінай з дня ўтварэння Беларускай міліцыі Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджаны  першы намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік Д. В. Куталёў,  граматай — міліцыянер-вадзі­цель, старшы прапаршчык А. П. Лабуць і міліцыянер дзяжурнага ізалятара прапаршчык Д. В. Шыцікаў, Падзякамі начальніка абласнога ўпраўлення — начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі райддзела падпалкоўнік А. Ф. Дунец, эксперт экспертна-крыміналістычнай групы маёр У. В. Савельеў.

Выступаючы на ўрачыстым сходзе, начальнік райаддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік А. М. Гарус адзначыў, што служба ў міліцыі патрабуе ад яе супрацоўнікаў вытрымкі, самаадданасці, гатоўнасці ў любы момант і пры любых абставінах прыйсці на дапамогу чалавеку.  Менавіта так дзейнічалі старшы ўчастковы інспектар, маёр А. А. Ігнатовіч і ўчастковы інспектар, малодшы лейтэнант А. У. Вештарт, якія выратавалі жыццё дзвюм жанчынам. За асабістую мужнасць участковыя ўзнагароджаны Граматамі абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітацыях, якія і былі ім уручаны на свяце.

Супрацоўнікі райаддзела пастаянна ўдасканальваюць не толькі свае прафесійныя навыкі, але і фізічную загартоўку, сілу і вынослівасць. Прыкладам служыць старшы лейтэнант П. М. Свірбутовіч, які ў чэмпіянаце абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў па рукапашным боі заняў трэцяе месца. Яму ўручаны дыплом і медаль.

На свяце шмат цёплых слоў прагучала ў адрас не толькі людзей у пагонах, але і тых, хто актыўна ім дапамагае.  Нядаўна ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу. У намінацыі “Лепшы грамадскі пункт аховы парадку” дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў узнагароджаны пункты аховы парадку Курапольскага, Ваўкоўскага і Камайскага сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Сярод добраахвотных дружын лепшымі прызнаны дружыны Пастаўскага аддзела рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае казацтва”, прафтэхкаледжа і УП ЖКГ.  Званне “Лепшы дружыннік” і адпаведныя дыпломы райаддзела атрымалі І. Б. Буркевіч, А. М. Зазулін (“Беларускае казацтва”)  і Ю. В. Шылёнак (прафтэхкаледж).

За актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку Ганаровая грамата ўручана дружынніку Ф. С. Макраку  (“Беларускае казацтва”), Падзякі райаддзела ўнутраных спраў — А. М. Стоціку і С. Г. Баганаву (УП ЖКГ).

Дырэктар СШ №4 У. Ч. Койра ўдастоены Падзякі райаддзела ўнутраных спраў за актыўны ўдзел у выхаванні моладзі, развіццё і падтрыманне прававога класа.

Пра справы раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь расказаў яго начальнік Д. А. Місюк. Ён уручыў прапаршчыку Ю. З. Масюнасу нагрудны знак “60 гадоў службе аховы” і каштоўныя падарункі ветэрану вайны В. І. Ашчэпкаву і ветэрану працы К. А. Дробыш.

Цырымонія ўзнагароджвання суправаджалася музычнымі падарункамі, а на завяршэнне свята адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, у якім разам з салістамі і групамі РДК прынялі ўдзел дзеці супрацоўнікаў РАУС.


Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

Поставчане в торжественной обстановке отметили День милиции (+фото)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81