Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

И москвича сделает стильным «Инита»

И москвича сделает стильным «Инита»

Майстар швейнага цэха Н. Б. Храпавіцкая (злева) і закройшчык С. З. Рамановіч з узорам прадукцыі прадпрыемства.

Калектыў гэтага прыватнага прадпрыемства чыста жаночы. А вось прадукцыя, якую ён выпускае, прызначана выключна для прадстаўнікоў моцнай паловы.

На айчынным рынку тавараў лёгкай прамысловасці мужчынскія касцюмы ТАА “Ініта” з’явілі­ся ў 1993 годзе і хутка заваявалі папулярнасць у пакупнікоў. Доўгі час яны шыліся ў Мінску. Але два гады назад частка вытворчасі пераехала ў Паставы, на радзіму дырэктара прадпрыемства С. Д. Рубашко. Змяніўся таксама юрыдычны адрас “Ініты”, якая цяпер афіцыйна зарэгістравана па вуліцы Гагарына ў райцэнтры.  Тут у спецыяльна ўзве­дзеным будынку на месцы былой псіхіятрычнай бальніцы арганізаваны раскрой усяго адзення, цалкам шыюцца штаны і часткова — пінжакі, плашчы, смокінгі і фракі: у Паставах робяцца іх элементы, а зборка праводзіцца ў Мінску. У планах Сяргея Дзмітрыевіча стварыць у нашым горадзе паўнацэнны ўчастак па пашыве пінжакоў.

Гатовая прадукцыя пастаўляецца ў гандлёвую сетку сталіцы, іншых беларускіх гарадоў, у тым ліку яе можна купіць у фірменным магазіне “Ініты”, які адкрыўся каля года назад на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Юбілейнай у райцэнтры. А таксама ідзе за мяжу. У прыватнасці, зараз прадпрыемства працуе толькі на Маскву. Але ў канцы сакавіка-красавіку збіраецца аднавіць пастаўкі ў магазіны Мінска, пакупнікі якіх ужо цікавяцца, куды падзеліся інітаўскія касцюмы. Купляюць іх людзі пераважна высокага дастатку, бо касцюмы даволі дарагія — каштуюць каля 1,5-2 мільёнаў рублёў. Такая цана апраўданая, паколькі адзенне шыецца з натуральных імпартных тканін на сучасным нямецкім абсталяванні. Нават ніткі і іголкі, якія выкарыстоўваюць у рабоце швачкі, імпартныя. Праўда, для фірменнага магазіна ў Паставах Сяргей Дзмітрыевіч зрабіў выключэнне: тут можна набыць камплект-“двойку” са змесавай  (са значным утрыманнем сінтэтычных валокнаў) тканіны ўсяго за 850 тысяч рублёў.

Напрацаваны гадамі імідж і кліенцкую базу падтрымліваць няпроста, асабліва ў сучасных умовах канкурэнцыі на рынку. Таму вялікая ўвага на прадпрыемстве надаецца якасці прадукцыі. А яна, як вядома, залежыць ад прафесіяналізму работнікаў.

Сёння пастаўскі калектыў “Ініты” налічвае 15 чалавек. Жанчыны ў асноўным маладыя, адказныя, з даведзенымі нормамі выпрацоўкі спраўляюцца. Усе яны жадаюць працаваць і гатовы ўдасканальваць сваё майстэрства. Нягледзячы на тое, што кожная выконвае пэўную аперацыю, усе працуюць адзінай камандай і стараюцца не падвесці сябровак, бо ведаюць: памылка адной абавязкова пацягне за сабой недакладнасці ў рабоце іншых. Умовамі працы і зарплатай швачкі і закройшчыцы задаволены. Радуюцца таксама, што не бывае прастояў у рабоце, прадпрыемства развіваецца і паступова нарошчвае аб’ёмы вытворчасці. А яго фінансавая стабільнасць — гэта і стабільнасць у сем’ях жанчын.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 37

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 48

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80