Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Где навсегда доброта прописалась

Где навсегда доброта прописалась

Мы распачынаем новы рэдакцыйны праект “Кропка на карце”. Мяркуем, што гэта рубрыка стане пастаяннай, ва ўсялякім выпадку — сёлета. У кожнай вёскі ёсць свая гісторыя, свае традыцыі і людзі, што і хочам паказаць на старонках газеты. Такім чынам, запрашайце журналістаў.

Кашыцы выбралі таму, што тут, як сказала старшыня Шыркаўскага сельскага Савета Алена Гендрыкаўна Рудніцкая, дабрыня назаўжды прапісалася.

…Звычайны зімовы дзень. Праехалі па Кашыцах з канца ў канец, а на вуліцы — ні душы. Акрамя кошкі, якая, седзячы ля аднаго з дамоў, здавалася, усёй сваёй істотай сцвярджала: я тут гаспадыня. “Так яно і ёсць, — патлумачыла потым старэйшына Ала Аркадзьеўна Анкудовіч, з якой і пачалі гаворку пра вясковае жыццё. — Гаспадыня Раіса Браніславаўна Казенка паехала ў горад падлячыцца, а ў хаце больш нікога. Доля што ў Браніславаўны, што ў гэтай жывёліны нялёгкая і незайздросная. Але неяк будзе: мы ж усе тут разам…”

Яркія фарбы лета

Калі Кашыцы на свет з’явіліся і хто быў іх заснавальнікам, сённяшнія насельнікі вёскі не ведаюць. Затое вельмі хораша расказваюць яе цяперашнюю гісторыю. У жніўні мінулага года ў вёсцы ладзілася свята. Рыхтаваліся, раіліся, са­звоньваліся, рассылалі запрашэнні. А як сабраліся разам, самім не верылася, што іх яшчэ так шмат. З усіх куткоў Беларусі, дзе жывуць і займаюць самыя розныя пасады, папрыязджалі дзеці, унукі, праўнукі. Далучыліся дачнікі. Шкадавалі, што па стане здароўя на свяце не маглі прысут­нічаць кашыцкія мамы Марыя Андрэеўна Асяненка, Ніна Іванаўна Гіль, Любоў Паўлаўна Галаўко, Ніна Іосіфаўна Шабовіч, Соф’я Антонаўна Асяненка, Антаніна Цімафееўна Клянцэвіч.

Успамінам, здавалася, канца не будзе: як весяліліся ў мясцовым клубе і на танцавальнай пляцоўцы, талакой капалі бульбу і спраўлялі дажынкі. Адным словам, узнавілі карціну ранейшага вясковага жыцця, дзе яркімі фарбамі буяла лета — іх маладосць.  Дарэчы, адзін з раздзелаў леташняга свята называўся “Зазірні ў вясковы альбом”. Старэйшына і галоўны натхняльнік мерапрыемства А. А. Анкудовіч сабрала мноства фотаздымкаў з сямейных альбомаў жыхароў Кашыц, іх размясцілі на спецыяльным стэндзе. Можна ўявіць, з якім замілаваннем разглядвалі потым і самі, і госці.

Любаваліся вырабамі вясковых майстрых, спявалі, танцавалі, адно аднаму гаварылі прысвячэнні, ушаноўвалі старэйшых жыхароў, успаміналі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. І ніводнае імгненне не засталося па-за ўвагай Алега Асяненкі, які з сям’ёй жыве ў Гомелі: ён усё здымаў на камеру, потым запісаў на дыск і перадаў у вёску. Людзі паперапісвалі і цэлую зіму глядзелі “сваё кіно” і адводзілі душу.

Разам у радасці і горы

— Цяпер нас 29 чалавек засталося, — расказвае старэйшына. — Вясной і ўлетку вёска прырастае ўдвая за кошт дачнікаў. Многія купляюць у нас жыллё, нават мінчане адну хату ўпадабалі. А чаму ж не?! Лес падступае да пабудоў, а там — грыбы, ягады. Паветра чыстае, азёры блізка. Мы, здаецца, дужэем, гледзячы на маладзейшых. Яны абуладкоўваюць сядзібы, рамантуюць, садзяць і сеюць, наводзяць парадак. Не зайздросцім — проста любуемся: яны ж здаровыя і энергічныя, значыць, Кашыцы будуць жыць. Найбольш актыўныя з гарадскіх вяскоўцаў Гутары, Смірновы, Копасавы, Маргуновы, Сямёнавы.

Хоць на зіму вёска і замірае, але жыве. Спраўна расчышчаюцца і падсыпаюцца дарога і вуліца. У канцы мінулага года абнавілі мосцік, зрабілі поручні, так што і смела, і зручна па ім ехаць і ісці. Новы ўказальнік “Кашыцы” як мае быць апавяшчае ўсім, што за населены пункт стаіць тут. Два разы на тыдзень сюды наведваецца аўталаўка, прадавец прывозіць усё неабходнае. Сацыяльныя работнікі абслугоўваюць адзінокіх пажылых, не абмінае і паштовая сувязь (машына наведваецца штодзень, акрамя выхадных).

За апошнія гады ў Кашыцах не будаваліся новыя дамы і ніхто з вяскоўцаў не вярнуўся сюды на пастаяннае жыхарства. Вёска ніколі не стане аграгарадком. Затое яна — прыгарадная!  Дзе яшчэ знойдзеш лепшае месца для дачы?

— І ў радасці, і ў горы разам, — працягвае А. А. Анкудовіч. — Юбіляраў абавязкова віншуем. Восенню ўсёй вёскай завіталі да Антаніны Цімафееўны Клянцэвіч. У свой час была даяркай, выгадавала пяцярых дзяцей (на жаль, дваіх ужо няма). Жывуць удваіх з сынам Юрам. Ёй споўнілася 80, яму — 50. Жанчына хворая, ёй цяжка хадзіць. Паклікала да сябе. “Хачу на лю­дзей паглядзець”, — казала. Прыйшлі, у падарунак коўдру купілі, і яшчэ кожны з сабой нёс гас­цінцы. Весела было: і спявалі, і танцавалі. Адным словам, свята прынеслі ў хату.

Умеюць падтрымаць у час смутку. Памятаеце словы з песні «И навеки провожают всем селом»? Гэта і пра кашычан. Быў такі выпадак: памёр чалавек, а з блізкай радні ў вёсцы — нікога. З суседняй сваяк прыехаў. «З чаго пачынаць? — разводзіў рукамі. А вяскоўцы тут як тут: і грошы сабралі, і купілі ўсё неабходнае, і ў апошні шлях правялі па-людску. Дзівіўся сваяк нябожчыка, не верыў, што так бывае. Потым дзякаваў і кланяўся ўсім. Дарэчы, вяскоўцы і на могілках парадак наводзяць усім «мірам».

І працавала, і вышывала

Людзі — залаты фонд. Яны закладвалі фундамент вёскі, якая засталася ў спадчыну сённяшняму пакаленню. Будавалі пасляваеннае (а некаторыя — і даваеннае) жыццё. І хоць Кашыцы ў двух кроках ад горада, вяскоўцы ў асноўным шчыравалі на зямлі.

Клаўдзія Аляксандраўна Махніс — з іх ліку.

Где навсегда доброта прописалась

«Былая звеннявая калгаса «Слава», перадавая работніца, жонка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, якога, на жаль, ужо няма сярод нас, мае сына, дваіх унукаў, чацвярых праўнукаў»,  — так ахарактарызавала жанчыну А. А. Анкудовіч.

Сама Клаў­дзія Аляксандраўна прыгадала і юнацтва, і маладосць.

— Як адно імгненне жыццё праляцела, — гаварыла. — Але і цяпер памятаю, як каханага, свайго будучага мужа, на фронт праводзіла. Пажаніліся адразу ж пасля вайны. У 1949-ым у нас калгас арганізаваўся. Як шчыравалі людзі, як цешыліся, што над галавой мірнае неба. Дваццаць гадоў адпрацавала звеннявой, маю шмат узнагарод. Не­як аднойчы па тэлевізары чула, як Прэзідэнт гаварыў пра льнаводства. Слухала і думала: вярнуць бы маладосць. Я ж так любіла сваю работу. Прыйду на льняны палетак, а там — мора сіняе. Любата! Здаецца, кожную раслінку рукамі ла­шчыла. Па выніках работы мне прэмію давалі. Спраўлялі дажынкі, і я жанчын частавала. Усе маладыя, і нам здавалася, што так будзе вечна… Але ж дзякуй богу — трошкі ходзім, трошкі чуем і трошкі бачым. Пяць старшынь на маім вяку было: Чукін, Цітух, Дубоўскі, Прыходзька, Рудніцкі. А вёска якая шумная была! Улетку вуліца ад дзятвы гудзела, на Вялікдзень валоўнікі ад хаты да хаты хадзілі, вяселлі спраўлялі кожны ў сваім доме, а не ў рэстаране.

— А ў вас і сёння ў хаце, як перад святам — чыста, утульна, — кажу. — Якія мілыя і сімпатычныя гафтаваныя падзоры выглядваюць з-пад капы…

— І на работу хадзіла, і гафтавала, і вышывала, і пры лямпе вочы добра бачылі, — усміхаецца Клаўдзія Аляксандраўна. — А цяпер … Кароўку трымала да нядаўняга часу. Сын з нявесткай дапамагалі, яны ў Паставах жывуць. Пазвоняць, што едуць, радуюся. Паедуць назад — сумую. Клічуць да сябе, але не згаджаюся. Трымаюся свайго вугла. Нездарма ж кажуць: старыя дрэвы не перасаджваюць.

Які занятак у бабулі? Сябе дагледзець, пагля­дзець тэлевізар, пагаварыць па тэлефоне. На стале — стос газет, часопісаў. Дзіўлюся: няўжо ўсё перачытвае?

— А як жа, — адказвае Клаўдзія Аляксандраўна. — Хіба можна без раёнкі? Нешта цікавае знайду ў “Гаспадыні”, выпісваю і “Секреты исцеления”. У апошнім ёсць цікавыя парады, рэцэпты. Але пагляджу: таго інгрэдыента няма, іншага… Махну рукой і еду да ўрача ў паліклініку…

Вясну чакаюць

Спяць кашыцкія агароды з парнікамі і цяпліцамі, зямля адпачывае. Але вясна ўжо не за гарамі, зіма вось-вось “разваліцца”. Пра гэта і бавяць вясковыя кабеты, сабраўшыся ў Анфісы Андрэеўны Гіль. Зрэшты, пра што толькі ні перагавораць! Яно і не дзіўна: амаль усе адзінокія, дома хіба што з тэлефонам ці тэлевізарам размаўляй. Хоць і першае, і другое на самай справе сапраўдны ратунак у такой сітуацыі. Скажам, прыехала аўталаўка. Убачыла адна з жанчын — тут жа пазваніла другой, тая — суседцы. Хвілін праз колькі вёска на нагах. Гэтак і з іншымі навінамі: спрацоўвае схема ланцуговай рэакцыі.

Где навсегда доброта прописалась

А яшчэ падзеляцца сваімі шэдэўрамі: хто што звязаў, сплёў, пашыў. Усё разгледзяць, абмяркуюць. І зноў вернуцца ў маладосць. Прыгадаюць, як дзетак нараджалі, у школу іх адпраўлялі — спачатку ў кашыцкую, затым — у гарадскую, а потым і ў інстытуты. Анфіса Андрэеўна 42 гады адпрацавала ў банку, прайшла шлях ад вучаніцы да старшага эканаміста. “Люблю свае мілыя Кашыцы. Тут нарадзілася, замуж выходзіла і дажываць век на гэтай зямлі буду, хоць дзеці і клічуць у горад”, — прызнаецца ў любові да сваёй вёскі.

Камілія Антонаўна Корсак 25 гадоў аддала сувязі. Колькі кіламетраў адхадзіла з паштальёнскай сумкай на плячы! Пісьмы, газеты, часопісы, акрамя Кашыц, насіла ў Макараўцы, Рамелькі, Ліпнікі і на хутары. “Раней ад працы дыхнуць не было калі, а цяпер не ведаеш, куды сябе дзець”, — гаворыць.

Зінаіда Паўлаўна Дзюшко працавала ў паляводстве, потым была і свінаркай, і цялятніцай, і даяркай. “Як сілы былі, дык і не сумавала так, — гаворыць. — А цяпер… Добра, што ёсць тэлефон, хоць душу адвядзеш”.

Галіна ПІШЧ. Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 30

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 38

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 60

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 84

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66