Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Когда служба — стиль жизни

Когда служба — стиль жизни

Адным з тых, хто сёлета ўдастоены звання “Чалавек года Пастаўшчыны”, стаў начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў маёр Д. М. Андрон. Дзмітрый Мікалаевіч прызнаны лепшым з лепшых у намінацыі “Праваахоўная дзейнасць”. 

На службу ў міліцыю Д. М. Андрон трапіў, можна сказаць, выпадкова. Закончыўшы ў 1992 го­дзе Віцебскі педінстытут імя С. Кірава, прыехаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Лукашоўскую СШ, у якой раней вучыўся сам. Работа падабалася, і мяняць яе на іншую малады педагог не збіраўся. Быў упэўнены: у школе застанецца назаўсёды. Але аднойчы на вяселлі сяброў лёс звёў яго з тагачасным начальнікам штаба РАУС І. Ф. Шчытом. Уважліва прыгледзеўшыся да вясковага фізрука, той сказаў яму: “Такія людзі па­вінны служыць у міліцыі”. І ўжо на наступны дзень у школу патэлефанавалі з райаддзела адукацыі і перадалі просьбу кіраўніцтва РАУС зайсці да іх.

Так у 1995 годзе спартыўную форму Дзмітрый Мікалаевіч змяніў на міліцэйскую. Службу пачынаў старшым сяржантам медвыцвярэзніка. Праз год, калі вызвалілася пасада інспектара дарожна-патрульнай службы, перавялі ў ДАІ. Тут і працуе ўвесь час. Быў інспектарам па дазнанні, старшым інспектарам ДПС. Завочна закончыў Магілёўскую школу міліцыі па спецыяльнасці “Правазнаўства”. А ў 2010 годзе ўзначаліў раённую Дзярж­аўтаінспекцыю.

— З першых дзён знаходжання на новай пасадзе апраўдвае аказаны яму давер. Свае прафе­сійныя абавязкі выконвае на самым высокім узроўні. Якасна кіруе падраздзяленнем, дабіваючыся добрых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, — характарызаваў Д. М. Андрона намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік Ю. І. Анкіп.

Гэтыя словы пацвярджаюць лічбы справаздачнасці. Калі ў 2010 годзе на тэрыторыі раёна было здзейснена 29 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 7 чалавек загінулі і 32 атрымалі раненні, дык у наступным на Пастаўшчыне адбылося толькі 18 ДТЗ з 6 загінулымі і 18 параненымі. Яшчэ менш ахвяр на дарогах было летась. На працягу 2012-га ў 17 ДТЗ загінулі 2 чалавекі, 18 траўміраваны.

— Радуе, што за самы небяспечны перыяд — з лістапада па люты — у раёне не дапушчана ніводнага наезду на пешаходаў, — гаварыў Д. М. Андрон. — У многім дзякуючы таму, што мы ўшчыльную заняліся гэтымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Летась за парушэнне правілаў паводзін на дарозе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 624 чалавекі, з іх 220 прама з вуліцы адправілі ў медвыцвярэзнік. Вялікую прафілактычную работу праводзім у школах, дзіцячых садах, арганізацыях, даводзячы да ведама насельніцтва патрабаванні адміністрацыйнага кодэкса і правілаў дарожнага руху, а таксама адказнасць за парушэнне апошніх. Актыўна змагаемся з нецвярозымі вадзіцелямі. З пачатку года такіх затрымана ўжо 22. На чатырох чалавек, якія паўторна на працягу года селі за руль нецвярозымі, матэрыялы перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта для ўзбуджэння крымінальных спраў.

Расказваючы пра работу, Дзмітрый Мікалаевіч не раз успамінаў людзей, якія працуюць пад яго кіраўніцтвам. Пры гэтым зазначыў, што ў ДАІ найлепшы калектыў з усіх службаў РАУС — дружны, высокапрафесійны, у кожным з інспектараў ён упэўнены, як у самім сабе. І ў тым, што сёлета прызнаны чалавекам года Пастаўшчыны, заслуга абсалютна ўсіх ДАІстаў. Акрамя гэтай адзнакі, шматлікіх грамат і Падзяк раённага ад­дзела міліцыі, абласных упраўлення ўнутраных спраў і Дзяржаўтаінспекцыі, у студзені 2013 года Указам Прэзідэнта краіны Д. М. Андрон узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені. Фотаздымак Дзмітрыя Мікалаевіча змешчаны таксама на Дошку гонару лепшых спартсменаў Пастаўскага РАУС, бо без яго ўдзелу не абыходзіцца ні адно спартыўнае мерапрыемства ў раёне, дзе трэба прабегчы дыстанцыю на лыжах або праплыць, падняць гіру. Нядрэнна гуляе ў футбол у складзе створанай у ДАІ футбольнай каманды. Актыўна ўдзельнічае і ў абласных спаборніцтвах па названых відах, займаючы на іх прызавыя месцы.

Прайшло ўжо 18 гадоў, як былы настаўнік фізкультуры змяніў род сваёй дзейнасці, заняўшыся забеспячэннем бяспекі дарожнага руху ў раёне. За гэты час міліцэйская служба стала для яго не проста прафесіяй, а стылем жыцця, развіўшы абвостранае пачуццё абавязку. tc «Прайшло ўжо 18 гадоў, як былы настаўнік фізкультуры змяніў род сваёй дзейнасці, заняўшыся забеспячэннем бяспекі дарожнага руху ў раёне. За гэты час міліцэйская служба стала для яго не проста прафесіяй, а стылем жыцця, развіўшы абвостранае пачуццё абавязку. »

— Дзе б і калі я ні знаходзіўся: у чарзе ў магазіне або на вуліцы, у Паставах або ў Расіі, нават у водпуску, у цывільнай вопратцы на ўсё вакол гляджу з пазіцыі міліцыянера — як чалавек сябе паводзіць і што трэба рабіць. І калі бачу нейкія парушэнні, прафесійная гордасць не дазваляе прайсці міма, не зрабіўшы заўвагі або не аказаўшы дапамогі таму, каму яна патрэбна.

Менавіта такім, неабыякавым і нераўнадушным, і павінен быць сапраўдны міліцыянер, закліканы пільна стаяць на варце нашых правоў і інтарэсаў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 29

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 51

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 56

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 43

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 90

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 238

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 76

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 84