Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

И в шутку, и всерьёз. В Поставах отметили День защитников Отечества (+ фото)

И в шутку, и всерьёз. В Поставах отметили День защитников Отечества (+ фото)

У Паставах напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны адбылося ўскладанне вянкоў да помнікаў у месцах воінскіх пахаванняў у гарадскім скверы і па вуліцы Чырвонаармейскай. У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, працоўных калектываў, воінскіх часцей Пастаўскага гарнізона.

Затым урачыстасці перамясціліся ў раённы Дом культуры, дзе сабралася больш за паўтысячы чалавек. Свята пачалося з выступлення народнага хору ветэранаў вайны і працы, якім кіруе былы ваенны дырыжор маёр Павел Пятровіч Рагіня. У выкананні  самабытнага калектыву і саліста Ула­дзіміра Стубайлы прагучалі песні “Музыка нашай Перамогі” і “Афіцэры Беларусі”.

Прысутных у зале вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў. Ён адзначыў, што Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сапраўды усенародным святам. Для кожнага жыхара краіны ён стаў сімвалам глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто са зброяй у руках змагаўся з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, для каго справай свайго жыцця стала служэнне Радзіме.

У пастаўчан асаблівыя адносіны да гэтага свята. Наш раённы цэнтр вядомы як ваенны гарадок, дзе на працягу многіх дзесяцігоддзяў дыслацыраваліся буйныя вайсковыя злучэнні, дзе прафесія ваенных была і застаецца ў вялікай пашане. Сведчаннем таму стала Алея воінскай славы ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, дзе ўстаноўлена некалькі ўзораў баявой тэхнікі.

Слаўныя ваенныя традыцыі прадаўжаюць і дабіваюцца добрых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці сённяшнія воіны Пастаўскага гарнізона. Няспынная работа па павышэнні ўзроўню баявой гатоўнасці, умацаванні воін­скай дысцыпліны і правапарадку вядзецца ў ад­дзеле пагранічнай службы “Паставы” Смаргонскай пагранічнай групы. Толькі ў 2012 годзе пагранічнікамі затрыманы 42 парушальнікі прыгранічнага рэжыму, канфіскавана 16 адзінак зброі, на дзясяткі мільёнаў рублёў матэрыяльных каштоўнасцей.

Важкі ўклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі краіны ўносіць Асобны авіяцыйны атрад органаў Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. За мінулы год зроблена 150 вылетаў на ахову Дзяржаўнай граніцы, затрымана 18 яе парушальнікаў і 92 парушальнікі пагранічнага рэжыму.

Надзейна ажыццяўляе кантроль за перасячэннем Дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы асабовы склад першага радыётэхнічнага цэнтра. Сярод падраздзяленняў 49-ай радыётэхнічнай брыгады па выніках аператыўнай дзейнасці ў 2012 годзе яму прысуджана першае месца.

Вядучае месца ў сістэме медыцынскага забеспячэння органаў пагранічнай службы займае 1-ы ваенны шпіталь. Звыш 3000 ваеннаслужачых, ветэранаў вайны і Узброеных сіл, цывільных грамадзян атрымалі тут у мінулым годзе кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

В. П. Арэхаў павіншаваў удзельнікаў сходу са святам, пажадаў кожнаму абаронцу Айчыны поспехаў у службе, шчасця, здароўя, міру і дабрабыту, уручыў групе афіцэраў і прапаршчыкаў часцей Пастаўскага гарнізона Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і Падзякі старшыні райвыканкама.

Завяршылася ўрачыстая частка выступленнем цяперашніх і будучых абаронцаў Айчыны.

 Як і летась, арганізатары свята — работнікі раённага Дома культуры — прапанавалі пастаўчанам забаўляльную шоу-праграму “Цудоўная пяцёрка”. І калі ў мінулым годзе ў ёй у асноўным удзельнічалі мужчыны — работнікі сілавых структур, то сёлета “рызыкнулі” пасапернічаць каманды, у якіх пераважалі жанчыны і дзяўчаты. Яны не спалохаліся бліснуць талентамі, армейскай выпраўкай, сілай і знаходлівасцю, захаваўшы пры гэтым усе самыя найлепшыя якасці, уласцівыя толькі прыгожай палове чалавецтва.

На “перадавую” выйшлі прадстаўнікі каманд “Экіпаж” — Асобнага авіяцыйнага атрада органаў пагранічнай службы, “Высокі ціск” —  філіяла раённага вытворчага ўпраўлення “Паставырайгаз”, “Айбаліт” — цэнтральнай раённай бальніцы, “Мані-мані”  — раённага спажывецкага таварыства, “Легкадумныя дзяўчаты” — абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь”.

У “Стаўку Галоўнакамандуючага” (а па-цывільнаму — у журы) увайшлі: намеснік старшыні райвыканкама (старшыня журы) Ю. М. Кісялёў, начальнікі аддзелаў райвыканкама: ідэалагічнай  работы — Г. М. Чаплінская, культуры — А. Ф. Сакалова, па справах моладзі — Н. М. Субко, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” М. Л. Пылінская, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, капітан каманды-пераможцы мінулагодніх гульняў В. Л. Врублеўскі.

А самым шматлікім аказаўся “тыл” — госці свята, віноўнікі ўрачыстасці і гледачы, сярод якіх асабліва выдзяляліся балельшчыкі з груп падтрымкі.

Дасканала і ўмела кіравала на сцэне “баявымі” дзеяннямі вядучая, аўтар сцэнарыя шоу-праграмы, рэжысёр раённага Дома культуры Алена Слядзеўская. Ад імя ўсіх жанчын яна павіншавала абаронцаў Айчыны са святам і адзначыла, што сённяшні вечар стане для іх яшчэ адным падарункам — творчым. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што ён, па агульным меркаванні, удаўся, атрымаўся на пяцёрку з плюсам.

Перш чым дайсці да пераможнага фінішу, камандам давялося прайсці і пераадолець шмат выпрабаванняў. Галоўнымі з іх сталі конкурсы пад назвамі: “Раўняйся! Смірна!” Раўненне на свята!” (візітка), “Пад грыфам “Абсалютна сакрэтна” (хатняе заданне), “Мінута славы” (творчы праект).

Расказаць падрабязна пра ўбачанае і пачутае проста немагчыма. Падчас выканання конкурсных заданняў было мноства захапляльных, нечаканых эпізодаў і нумароў, якія выклікалі радасць, смех, весялосць.

Сваёй артыстычнасцю, творчым падыходам паланілі работнікі газавай гаспадаркі. На практыцы яны займаюцца вельмі адказнай, сур’ёзнай справай, якая не даруе памылак, патрабуе высокага майстэрства і прафесіяналізму. Гэтага ў іх не адымеш, як і ўмення спяваць, танцаваць, жартаваць. Асабліва ўдалай атрымалася сцэнка з удзелам папулярных герояў-гастарбайтараў. Дзякуючы ім каманда “Высокі ціск” настолькі захапіла гледачоў, што ў многіх ад смеху сапраўды мог павысіцца артэрыяльны ціск. Суцяшала, што на сцэне прысутнічалі медыкі, гатовыя аказаць неадкладную дапамогу.

Дарэчы, у сваёй прафесіі медыцынскія работнікі таксама з’яўляюцца абаронцамі — стаяць на ахове здароўя насельніцтва. Каманда “Айбаліт” даказала, што ўрачы, фельчары здольны лячыць чалавека не толькі медыцынскімі  прэпаратамі, але і настроем, весялосцю, душэўнасцю. Усе гэтыя якасці, праявіўшы арыгінальнасць, яны прадэманстравалі падчас выканання конкурсных заданняў, устанавіўшы  цесны кантакт з глядацкай аўдыторыяй і атрымаўшы заслужаныя апладысменты.

Пад назвай “Мані-мані” выступала каманда раённага спажывецкага таварыства. Прыгожыя дзяўчаты паўсталі перад гледачамі  сучаснымі работнікамі гандлю, якія ўмеюць зачараваць, прыцягнуць пакупніка. Яны трапна прадэманстравалі і свае хібы ў абслугоўванні людзей, якія на гэты раз выклікалі не асу­джэнне, а смех, прымусілі патэнцыяльных пакупнікоў па-іншаму паглядзець на прафесію прадаўца. “Таленавітыя, разумныя, прафесіянальныя” — такую ацэнку і трэцяе месца ў конкурсе атрымалі ад журы кааператары.

Самай шматлікай, актыўнай і падрыхтаванай паказала сябе група падтрымкі  рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь”. Іх “Легкадумныя дзяўчаты”  заслужылі такой увагі. На самой справе яны сур’ёзна і адказна ставяцца да выхавання і ўмацавання здароўя дзяцей, а на святочнай шоу-праграме даказалі, што здольны вырашаць і вайсковыя задачы, праблемы мужчын, могуць любога з іх узяць у “палон”. Задорныя, энергічныя, абаяльныя дзяўчаты смела штурмавалі конкурсныя вышыні і заслужана выйшлі на другое месца.

А перамагла надзвычай дружная, згуртаваная каманда “Экіпаж” — адзіная, у склад якой уваходзілі ваеннаслужачыя-прафесіяналы. Яны бездакорна, арыгінальна, з армейскім гумарам выканалі ўсе конкурсныя заданні, праявіўшы творчасць, сапраўдны калектывізм, узаемавыручку і знаходлівасць.

Старшыня журы Ю. М. Кісялёў назваў удзел каманд у святочнай шоу-праграме іх зорным часам. Дзяўчаты і жанчыны (якіх была большасць) паказалі, што яны не толькі прыгожыя, таленавітыя, вясёлыя, вострыя на язык,  але і валодаюць лепшымі байцоўскімі якасцямі, вызначаюцца вытрымкай, вынослівасцю. А гэта сведчыць пра тое, што і на сваіх рабочых месцах яны з’яўляюцца такімі ж на­дзейнымі, прафесіянальнымі, жыццярадаснымі. Усе каманды атрымалі ад райвыканкама і раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” дыпломы, каштоўныя падарункі і салодкія пры­зы, а шматлікія гледачы — зарад бадзёрасці і весялосці, незабыўныя ўражанні.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 40

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77