Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Боль Афгана неподвластна времени

Боль Афгана неподвластна времени

Дата 15 лютага 1989 года ўвайшла ў гісторыю назаўсёды — у гэты дзень апошнія савецкія салдаты пакінулі рэспубліку Афганістан. Спынілася дзесяцігадовая вайна, ахвярамі якой сталі тысячы ўраджэнцаў былога СССР.

Мінулі 24 гады. “Даўно”, — скажам мы. “Зусім нядаўна,” — лічаць воіны-інтэрнацыяналісты, якія і сёння да дробязяў памятаюць падзеі таго часу.

Штогод 15 лютага  “афганцы” збіраюцца на мітынг, прысвечаны гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Адбыўся ён і сёлета. Ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся ўдзель­нікі вайны ў Афганістане, родныя і блізкія загінуўшых у баях пастаўчан, ваеннаслужачыя, школьнікі. Раённую ўладу прадстаўлялі стар­шыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў і намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Сабраліся, каб аддаць даніну памяці загінуўшым  і выказаць удзячнасць тым, хто вярнуўся з вайны жывым.

Боль Афгана неподвластна времени

Першым перад прысутнымі выступіў старшыня раённага савета ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Антонавіч Лушчык. Ён па­дзякаваў раённаму кі­раўніцтву і баявым таварышам за падтрымку, падрабязна расказаў пра ўзоры тэхнікі, прадстаўленыя на алеі. “Жалезныя машыны вытрымлівалі не заўсёды, людзі ж цярпелі ўсё,” — падагульніў ён.

Тэму працягнуў былы камандзір Асобнага аві­яцыйнага атрада, палкоўнік запасу, воін-інтэрнацыяналіст Ста­ні­слаў Ігнацьевіч Раманчук.

—         Якой бы надзейнай ні была тэхніка, без прафесіяналаў яна ні­чога не вартая, — расказваў ён пра легендарны верталёт “МІ-8”, узор якога напярэдадні быў дастаўлены на алею. — Памятаю, як аднойчы вечарам налічылі на машыне 320 пулявых прабоін. Але ўсяго за ноч спецыялісты тэхнічна-эксплуатацыйнай часці аднавілі верталёт, і раніцай ён са шматлікімі алюмініевымі латкамі ўжо быў у паветры.

Адкрыю невялікі сакрэт: “МІ-8”, які знахо­дзіцца ў Паставах, шмат гадоў эксплуатаваўся ў В’етнаме. На ім нават лятаў былы кіраўнік кампартыі гэтай краіны таварыш Хо Шы Мін. Машына, дарэчы, дзея­здольная і сёння, але з-за выпрацоўкі рэсурсу яе палёты забаронены.

Боль Афгана неподвластна времени

Боль Афгана неподвластна времени

Станіслаў Ігнацьевіч падкрэсліў, што для яго і баявых сяброў вайна не скончылася: яна жыве ва ўспамінах. Палкоўнік запасу па­дзякаваў раённым уладам, а таксама Валерыю Антонавічу Лушчыку за стварэнне ў Паставах Алеі воінскай славы — дастойнага помніка героям ваенных падзей.

Удзел у ваенных дзеяннях прымалі каля трыццаці тысяч савецкіх салдат, сярод якіх было 109 ура­джэнцаў Віцебскай вобласці, у тым ліку і Пастаўшчыны. Трое нашых землякоў — Радзі­вон Мішута, Міхаіл Лапко, Аляксандр Урбель — пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Такой жа ўзнагароды ўдастоены нашы землякі Анатолій Васільевіч Голад і Анатолій Мікалаевіч Кулакоў.

Пасля ўскладання  кветак і вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў раённы Дом культуры. Тут адбылася тэматычная праграма “Пакуль мы памятаем, мы будзем жыць”. Яе героямі, несумненна, сталі воіны-інтэрнацыяналісты Пастаўшчыны. Да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

Боль Афгана неподвластна времени

Боль Афгана неподвластна времени

—         Вельмі прыемна, што Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане займае ў нашым раёне такую актыўную пазіцыю, — адзначыў ён. — Вы, яе члены, — наглядны прыклад доблесці і мужнасці. Жадаю добрага настрою, аптымізму, далейшага плённага супрацоўніцтва з выканаўчай уладай.

Юрый Мікалаевіч таксама ўручыў Падзякі старшыні райвыканкама Аляксандру Іванаві­чу Пешчаранкову і Станіславу Ігнацьевічу Раманчуку.

Боль Афгана неподвластна времени

Шмат цёплых слоў і музычных нумароў прагучала ў той дзень для “афганцаў”. Памяць жыве, і не толькі ў абелісках..

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 37

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 48

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80