Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Экономия должна стать законом для каждого»

«Экономия должна стать законом для каждого»

Урадам краіны зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці. Яны накіраваны на забеспячэнне рэжыму эканоміі і беражлівасці, максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў. Як работа ў гэтым кірунку арганізавана ва ўнітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі? Пра гэта ў інтэрв’ю з кіраўніком прадпрыемства Ільёй Генадзьевічам ГЛУШОНКАМ.

— З чаго для калектыву пачаўся Год беражлівасці?

— Указ Прэзідэнта Беларусі, згодна з якім 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці, з’яўляецца лагічным працягам Дырэктывы №3 кіраўніка краіны “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Так што справа для нас не новая. А пачалі з таго, што комплекс мер быў прапанаваны кожнай нашай службай, а на іх аснове і распрацоўваліся “Мерапрыемствы па мадэрнізацыі вытворчасці, павышэнні эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі па УП ЖКГ Пастаўскага раёна да 2015 года”. Яны ўзгоднены з абласным упраўленнем і  зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам.

— І што плануеце ажыццявіць? 

— Каб мець вынікі па зніжэнні затрат, з’эканоміць матэрыяльныя сродкі, прадугледжана ўстаноўка рэгулятараў цягі на дымавыя трубы на кацельнях цэнтральнай раённай бальніцы, прафтэхкаледжа і ў вёсцы Навасёлкі-1 (чакаемы эфект складзе 165 млн рублёў). Запланаваны рэканструкцыя 10 км цеплавых сетак з прымяненнем перадізаляваных труб (эканамічны эфект — каля 1 млрд 700 млн рублёў), будаўніцтва свідравіны са станцыяй абезжалезвання па вуліцы Ленінскай у г.п. Варапаева і аб’ектаў водазабеспячэння са станцыяй абезжалезвання ў аграгарадку Андроны, палігона цвёрдых бытавых адыходаў у г.Паставы.

У планах — капітальны рамонт воданапорнай вежы на водазаборы ў 6 гарадку, абуладкаванне 4 грузавых аўтамабіляў газавымі ўстаноўкамі, скарачэнне расходаў на вартавую ахову.

— Над чым яшчэ будзеце працаваць?

— Абласным камітэтам па энергазабяспячэнні і эфектыўнасці зацверджаны страты па цяплу і водазабеспячэнні — да 21 і 22%. Каб дасягнуць даведзеных паказчыкаў, трэба правесці замену цепласетак і сетак водазабеспячэння. На 10 км цепласетак, пра якія гаварыў вышэй, сродкі будуць выдзелены, і я разлічваю, што на патрэбныя лічбы выйдзем. А вось з сеткамі водазабеспячэння наўрад ці ўдасца вырашыць, бо фінансавання на гэта ні з якіх крыніц не прадугледжана. Тым больш, што сёлета мы прымем на баланс яшчэ і некаторыя аб’екты ў сельскай мясцовасці.

Прадоўжым работу па ўстаноўцы фотаакустычных датчыкаў у пад’ездах шматкватэрных дамоў, што дазволіць эканоміць электраэнергію (мяркуем за месяц устанаўліваць па 50 датчыкаў).

На наступны, 2014-ты, год запланаваны замена катлоў на больш эканамічныя, у прыватнасці, у кацельні мікрараёна вуліцы Юбілейнай (эканамічны эфект дасягне 1 млрд 945 млн рублёў), устаноўка катла на мясцовых відах паліва ў кацельні 5 гарадка (эканамічны эфект — 2 млрд рублёў).

Адзін з рэзерваў эканоміі — цеплавая рэабілітацыя жылфонду. Праводзімая работа ў міжацяпляльны перыяд дае станоўчыя вынікі. У бягучым годзе мяркуем завяршыць цеплавую рэабілітацыю панэльных дамоў у 5 гарадку (№№ 16, 17, 18, 25). У гэтым накірунку будзем працаваць у Парыжы і Навасёлках-1. Цеплавой рэабілітацыі патрабуюць і шматкватэрныя дамы ў Кураполлі.

— Ці будзеце працягваць работу па ўстаноўцы прыбораў уліку вады?

— У горадзе гэта работа выканана працэнтаў на 90. А ў сельскай мясцовасці, асабліва там, дзе прымаем на баланс водаправодныя сеткі, вядома ж, яе трэба праводзіць.

— А насельніцтва да эканоміі бу­дзеце заклікаць?

— Мы заўсёды заклікаем. Але ці толькі мы павінны пра гэта думаць і дбаць? Эканомія павінна стаць законам для кожнага. Дарэчы, доля дзяржаўнага жылля ў жылым фондзе УП ЖКГ на цяперашні час складае ўсяго каля 10%, астатнія 90 — рэсурсы насельніцтва. Але, на жаль, даволі часта атрымліваецца так: чалавек лічыць, што ён выкупіў толькі кватэру, а астатняе (дзверы і вокны ў пад’ездзе, лесвіца і г.д.) яго не датычыць.

— І апошняе. Што скажаце пра эфектыўнае выкарыстанне людскіх рэсурсаў?

— Будзе прадоўжана работа па аптымізацыі штатнага раскладу. У прыватнасці, за кошт скарачэння работнікаў на ачышчальных збудаваннях у г.Паставы, на водазаборы “Спорыца” і ў кацельні ў Касцянях. У планах таксама — пераход на сезонны графік работы, прыпыненне дзейнасці асобных аб’ектаў, аптымізацыя колькасці працуючых на водазаборы ў 5 гарадку, на іншых вытворчых аб’ектах, у апараце кіравання прадпрыемства.

Пры гэтым на ўвазе маецца звальненне не 30-50 чалавек адразу. У кожным канкрэтным выпадку бу­дзем падыходзіць індывідуальна.»

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 24

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 36

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 34

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 54

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 86

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 64

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 46