Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставские умники вернулись с областного этапа школьных олимпиад с 9 дипломами

Поставские умники вернулись с областного этапа школьных олимпиад с 9 дипломами

З 9 дыпломамі вярнулася з трэцяга, абласнога, этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сярод школьнікаў зборная каманда вучняў нашага раёна. Пераважную большасць яе ўдзельнікаў складалі 11-класнікі, а сярод іх канкурэнцыя заўсёды бывае вельмі жорсткай. Не стаў выключэннем і гэты год. Тым не менш пастаўчане не падкачалі і амаль усе занялі месцы ў першай дваццатцы.

Як адзначыла намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі Л. К. Грачанік, вельмі парадавалі знаўцы беларускай мовы і літаратуры. Усе тры нашы дзяўчыны па гэтым прадмеце атрымалі дыпломы. Так, дыплома першай ступені ўдастоена вучаніца 11 класа СШ №2 Ганна Пракаповіч (настаўніца — Т. М. Захарэвіч). Дыплом другой ступені ў 11-класніцы Надзеі Дзямідка з СШ №1 (настаўніца — Л. І. Міхневіч), трэцяй ступені — у яе равесніцы з Гуцкай СШ Юліі Казаровец (настаўніца — С. П. Казаровец). Па рускай мове і літаратуры вызначылася 10-класніца Пастаўскай гімназіі Кацярына Сушко (настаўніца — Л. Т. Расоха), якая заваявала дыплом другой ступені.

Традыцыйна добра пастаўскія школьнікі выступаюць на алімпія­дзе па гісторыі і геаграфіі. Сёлета яны таксама вярнуліся з вобласці з узнагародамі па гэтых прадметах. Дыплом трэцяй ступені па гісторыі прывёз вучань 11 класа Лынтупскай яслі-сад-сярэдняй школы Максім Данілаў (настаўнік — С. С. Васільеў). Такой жа вартасці дыпломы па геаграфіі ў сёлетніх выпускніц Кацярыны Дунец з гімназіі (настаўнік — І. М. Пракаповіч) і Таццяны Харко з Варапаеўскай СШ (настаўнік — А. А. Гарны). Яшчэ адзін выхаванец гімназіі, 11-класнік Андрэй Кавалёнак, удастоены дыплома трэцяй ступені па працоўным навучанні (яго выкладае Ф. У. Дзевятоўскі). А на рахунку Таццяны Машніч, якая заканчвае СШ №1, такі ж дыплом па грамадазнаўстве (настаўніца — А. У. Кашырына).

У агульным заліку па колькасці заваяваных дыпломаў мы займаем другое месца сярод сельскіх раёнаў. Найбольш іх — 13 — толькі ў каманды Глыбоцкага раёна. Але і ўдзельнікаў абласнога этапа алімпіяды з Глыбоччыны было намнога больш, чым ад нас (з нашага боку ўдзельнічалі 19 чалавек). На трэцім месцы з 8 дыпломамі каманда Верхнядзвінскага раёна.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 36

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 39

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 36

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 57

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 88

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 76

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 65

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 48