Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вместе 60 лет!

Вместе 60 лет!

Антон і Юзэфа Крыніцкія

Юзэфа Сільвестраўна і Антон Антонавіч Крыніцкія з вёскі Казнадзеюшкі Лынтупскага сельсавета перагортваюць старонкі фотаальбома. Сярод соцень здымкаў нарэшце знаходзяць патрэбны — вясельны. І самім не верыцца, што ён зроблены 60 гадоў назад!

Вместе 60 лет!

Памяць пра той  дзень, у адрозненне ад фотаздымка, не зацёртая. Ажаніліся яны 3 лютага 1953 года. Юзэфе споўнілася 25, Антону — 22. Вяселле было сціп­лым: сярод гасцей — дзве пары сяброў, у букеце нявесты — яловыя лапкі і папяровыя кветкі, жаніх — у пазычаным у знаёмых паліто. Распісваліся ў Лынтупах, там узялі і шлюб. Са дня знаёмства маладых да вяселля прайшло ўсяго паўгода. А запрыкмецілі адно аднаго на Лынтупскім спіртаводзе, дзе абое працавалі.

Пачынаць сямейнае жыццё было няпроста. Антон ужо не меў бацькоў, таму разлічваць даводзілася толькі на свае сілы. Шмат іх уклалі маладыя ў добраўпарадкаванне бацькоўскага дома ў Казнадзеюшках (нават дах быў яшчэ саламяным).

Працы і цяжкасцей не баяліся — дзяцінства нікога з маладых не песціла. Тыя бедныя і паўгалодныя гады ўспамінаць няпроста. Як і страшэнны час Вялікай Айчыннай.

—      Вайна ўрэзалася ў памяць з неверагоднай сілай, — расказвае Антон Антонавіч. — З якой нянавісцю да яе прачынаўся штодня! Не пеўні будзілі, а жанчыны, якія бясконца галасілі па сваіх мужчынах. Было  такое, што ў адной сям’і забілі трох сыноў і зяця. Балючыя ўспаміны…

Перажылі. У 1946 годзе Антон Крыніцкі нарэшце скончыў пачатковую школу (і гэта пры тым, што ў першы клас бацька прывёў яго яшчэ ў 38-ым)! “Ужо падкавалеркам быў, на настаўніц заглядаўся”, — шчыра ўсміхаецца жонка.

Пасляваенныя дзесяцігоддзі былі няпростымі, але… найлепшымі.

—      Былі маладыя, спрытныя, жыццё віравала, — настальгіруе Юзэфа Сільвестраўна. — Цяжка прыхо­дзі­лася, але паціху разжываліся. З часам напрацавалі ўсё патрэбнае, дзякуй Богу, у даўгах ніколі не сядзелі.

Галоўнае багацце  Крыніцкіх — дзве дачкі, два сыны, тры ўнучкі, тры ўнукі і праўнучка, якая некалькі тыдняў назад нарадзілася ў сонечнай Італіі. У вёску самыя дарагія сэрцу людзі прыязжаюць нячаста: усе жывуць не ў Беларусі. Дзеці — грама­дзяне Літвы і Расіі, унукі яшчэ далей па свеце раз’ехаліся.

—      Можа, іх за мяжой наведвалі? — пытаюся ў Юзэфы Сільвестраўны.

—      Далей хлява нідзе не была, — жартуе яна. — Хоць усё жыццё на “пасадзе” хатняй гаспадыні (на заводзе адпрацавала ўсяго тры гады), але без работы ніколі не ся­дзела. Заўсёды з мужам трымалі вялікую гаспадарку, з гэтага і жылі. Дзяцей хацелі вывучыць, даць добрую адукацыю.

Задуманае здзейснілі. Дочкі атрымалі вышэйшую адукацыю, сыны — тэхнічную. “Каб не вучылі, можа, хто ў вёсцы застаўся б, а то зусім адны цяпер”, — смяецца Антон Антонавіч. І ўспамінае, як раней на Літву праз Лынтупы хадзіла па васямнаццаць аўтобусаў за дзень, як зручна было туды ездзіць па пакупкі або падзарабіць. А сёння нават для родных дзяцей граніца стала перашкодай.

Таму і сустракаюць гасцей Юзэфа і Антон Крыніцкія не так часта, як хацелася б. Але і ўдваіх не сумуюць. Па-ранейшаму трымаюць гаспадарку — карову, свіней, курэй. Тут  асноўны цяжар працы кладзецца на плечы Антона Антонавіча. Але ён работу любіў заўсёды. Нават на пенсію ніяк не мог адважыцца пайсці, адпрацаваўшы на спіртзаводзе 43 гады!

—      У вёсцы ў кіно не сходзіш — рабіць трэба, — кажа гаспадар. — Цяга да працы заўсёды была вялікая, але магчымасцей — менш. — Памятаю, за кожны кавалак зямлі ледзьве не біліся. Гэта цяпер моладзь можа па шыю ў траве сядзець. Сорамна за іх.

Юзэфе Сільвестраўне таксама клопатаў хапае: трэба есці прыгатаваць,  хату дагледзець (бачылі б, якая там ідэальная чысціня!). Усё лета яна рупіцца на агародзе, асабліва ў цяпліцы. І гэта пры тым, што 1 студзеня адзначыла 85-гадовы юбілей!

Рухавасці Антона Антонавіча таксама можна пазайздросціць — у суседнія Лынтупы не толькі на матацыкле, але і на веласіпедзе можа з’ездзіць. Аўтамабіль прадаў толькі ў мінулым годзе — усё ж такі зрок, канцэнтрацыя ўвагі на дарозе год ад году лепшымі не становяцца.

А час бяжыць няўмольна. Здаецца толькі ўчора адзначалі залатое вяселле, а ўжо брыльянтавае на парозе.

—      Самы найлепшы падарунак — дзеці дома, — у адзін голас кажуць гаспадары.

А яны абавязкова прыедуць, і вочы юбіляраў, нібы брыльянтамі, напоўняцца слязьмі радасці. Пабольш вам у жыцці такіх цёплых і шчырых сустрэч!

Іна СНЯЖКОВА.

Фота Альфрэда Мікуса і з архіва сям’і Крыніцкіх.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 59

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 79