Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

У Новых Ясневічах, дзе больш за  паўстагоддзя размяшчаецца  псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, даводзілася бываць неаднойчы. І заўсёды зачароўвала навакольная прыгажосць, прываблівалі дагледжаныя тэрыторыя і пабудовы. Здавалася, нішто не зможа парушыць уклад жыцця, да якога прывыклі і пражываючыя, і абслуговы персанал. Тым не менш адным часам нават вяліся размовы аб тым, што дом-інтэрнат будзе расфарміраваны. На шчасце, такога не здарылася. Наадварот, два гады назад абласным выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб узвядзенні тут новага жылога корпуса на 105 месцаў.

І вось на гэтым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося яго адкрыццё.  У акружэнні старых пабудоў “вырас” трохпавярховы прыгажун арыгінальнай архітэктуры, які цяпер бачны здалёк і падаецца казачным палацам. Радасць наваселля раздзялілі з гаспадарамі і будаўнікамі намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта А. С. Мацкевіч,  старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама А. М. Хрыстафораў, начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва і маёмасных адносін Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь В. М. Шыманская, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.

Дунілавіцкі дом-інтэрнат (такая яго афіцыйная назва) з’яўляецца адным з 15 падобных устаноў, якія дзейнічаюць на Віцебшчыне і ў якіх пражываюць каля 3500 чалавек. Нягледзячы на тое, што калектыў выконвае пастаўленыя перад ім задачы, мае добрую падсобную гаспадарку, матэрыяльная база дома-інтэрната ўстарэла маральна і фізічна (адзін з будынкаў датуецца нават 1870 годам).  Таму рашэнне аб наданні яму другога жыцця было невыпадковым  і ажыцццяўлялася ў рамках рэспубліканскай комплекснай праграмы сацыяльнага абслугоўвання, разлічанай на 2011—2015 гады.

Афіцыйныя асобы, якія выступілі на цырымоніі адкрыцця, падкрэслівалі, што здача ў эксплуатацыю жылога корпуса з’яўляецца прыкладам практычнага ажыццяўлення ў нашай краіне дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай, у тым ліку, на падтрымку састарэлых, хворых людзей. Ствараемыя для іх умовы пражывання, аказання медыцынскай і іншай дапамогі  дазволяць абдзеленым лёсам людзям адчуваць, што і яны патрэбны грамадству, маюць права на дастойнае жыццё. Гэта работа ў краіне і, асабліва на Віцебшчыне, набывае ўсё большы размах. Толькі на будаўніцтва жылога корпуса Дунілавіцкага дома-інтэрната было выдаткавана 35 мільярдаў рублёў. На чарзе — узвя­дзенне медыцынскага блока, сталовай, мадэрнізацыя існуючых карпусоў…

Укладанне інвестыцый прынесла добры вынік. У гэтым найперш заслуга галоўнай падраднай арганізацыі — аграбудаўнічага прадпрыемства “Рассвет Пастаўскі”. Цяжкасцей хапала, але будаўнікі не адступілі ад праекта, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі і матэрыялы, узвялі такі будынак, роўнаму якому раней не было ні па складанасці, ні па прыгажосці. У садружнасці з заказчыкам, субпадраднымі арганізацыямі рассветаўцы даказалі, што здольны на многае. За гэта і заслужылі шчырую падзяку.

Перадаючы дырэктару дома-інтэрната П. І. Паўловічу сімвалічны ключ, дырэктар АБП “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец адзначыў, што будаўнікі стараліся, бо ўзво­дзімы аб’ект асаблівы, гэта вялікі дом, у якім  павінна быць утульна, зручна, цёпла, у які заўсёды будзе заглядваць сонца.

Радасць і хваляванне перапаўнялі дырэктара ўстановы П. І. Паўловіча. Ён шчыра падзякаваў прадстаўнікам улады, гасцям, гараджанам, якія садзейнічалі хутчэйшаму наваселлю, запэўніў, што ў новых умовах работы яе вынікі будуць яшчэ лепшымі.

На такую працу і ўчынкі, жыццё з Богам у сэрцы ўсіх прысутных і пражываючых у доме-інтэрнаце благаславіў настаяцель Варапаеўскай царквы айцец Георгій. Падарункі на наваселле гаспадарам прыпаднеслі ААТ “Навасёлкі-Лучай” і Глыбоцкі дом-інтэрнат. Суседзі-калегі віталі яшчэ і песнямі.

А затым адбылася экскурсія па ўсіх трох паверхах будынка. У новым корпусе, акрамя пакояў для пражывання, прасторных холаў з тэлевізарамі, шмат месца адве­дзена для размяшчэння службаў дома-інтэрната, пакояў для заняткаў па інтарэсах і  іншых мэт. У адным з іх паспелі абсталяваць музей, дзе сабрана шмат рэчаў, розных матэрыялаў, фота­здымкаў, звязаных з гісторыяй дома-інтэрната і людзьмі, якія тут працавалі. У актавай зале адбылося першае выступленне ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці,  упершыню прагучаў гімн установы. Госці затрымліваліся ля выстаў прадукцыі падсобднай гаспадаркі, швейных і іншых вырабаў, зробленых рукамі абслуговага персаналу і пражываючых.

На гэтым тыдні пачалося засяленне жылых пакояў, абсталяваных мэбляй беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ “Варапаеўскі ДАК” і “Паставымэбля”. Спатрэбіцца пэўны час, каб людзі тут прыжыліся, агледзеліся. Ім абавязкова спадабаецца, бо гэтаму спрыяе не толькі ўся навакольная абстаноўка, але і адкрытасць, цеплыя сэрцаў абслуговага персаналу.


Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

Открыт новый корпус дома-интерната в Дуниловичах (+фото)

 Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 39

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81