Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чужая кровь спасает жизни

Чужая кровь спасает жизни

Прафесія ўрача з даўніх часоў лічыцца адной з самых паважаных у грамадстве. І нездарма: няма нічога больш пачэснага і высакароднага, чым выратоўваць жыцці іншых людзей. У гэтым вялікую дапамогу медыкам аказваюць донары — тыя, хто сціпла жывуць побач з намі і каму мы ў думках, а часта і ўслых, кажам “дзякуй”, калі ўзнікае неабходнасць у пераліванні чужой крыві.

Папулярная справа

Згодна са статыстычнымі данымі, на сённяшні дзень у Беларусі нарых­тоў­ваецца больш за 190 тысяч літраў крыві ў год і больш за 90 тысяч літраў плазмы. Такім чынам забяспечваюцца патрэбы ўсіх устаноў аховы зда­роўя краіны. Кроў, атрыманая ад донараў, ідзе для аказання дапамогі тым, хто мае патрэбу ў ёй, а таксама на вытворчасць лекавых прэпаратаў з яе кампанентаў. Усяго ў краіне налічваецца амаль 80 тысяч донараў крыві і амаль 11 тысяч донараў плазмы. У 2011 годзе сумарны паказчык колькасці крова­здач на адну тысячу жыхароў у Беларусі склаў 38,2, тады як еўрапейскі стандарт — 40.

І тым не менш, донарства ў нас дастаткова папулярнае. Толькі на Пастаўшчыне донарамі з’яўляюцца каля 500 чалавек. А ўсяго ў раённай картатэцы лічацца больш за 700 асоб. Па словах загадчыцы аддзялення пералівання крыві УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Л. Г. Шыхалай, калі яна прыйшла сюды працаваць у 2005 годзе, у ёй было наогул пад тысячу чалавек.

— У апошнія гады мы стараемся не расшыраць кола донараў, — кажа Людміла Георгіеўна. — Не толькі таму, што зменшыўся план забору крыві — цяпер ён складае 300 літраў у год. Вельмі баімся інфекцый, асабліва гепатытаў усіх тыпаў, ВІЧ і сіфілісу. Колькасць іх носьбітаў у раёне павялічылася ў сувязі з вялікай міграцыяй насельніцтва. Лепш пастаянныя актыўныя донары, якіх добра ведаем. Такіх на сённяшні дзень маем 336 чалавек. Гэта жанчыны, якія здаюць кроў рэгулярна 4 разы ў год, і мужчыны — 5 разоў у год. Нядаўна ўзялі 14 пярвічных донараў з ліку моладзі.

У армію возьмуць, у донары — не

На першы погляд  донарам можа стаць практычна любы дзеяздольны чалавек ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, які пражывае ў Беларусі, мае беларускі пашпарт або від на жыхарства, не мае проціпаказанняў, пералічаных у Законе “Аб донарстве крыві і яе кампанентаў” ад 30 лістапада 2010 года №197-3, і вядзе нармальны лад жыцця. Але трапіць у іх лік зусім няпроста. Па-першае, памянёныя вышэй проціпаказанні. Іх вялізная колькасць. Сюды адносяцца разнастайныя захворванні сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, іншых унутраных органаў. Сёння прасцей пайсці служыць у армію, чым стаць донарам. Менавіта таму мужчын, якія прыходзяць здаваць кроў, просяць разам з пашпартам прад’явіць ваенны білет. Па-другое, ёсць патрабаванні па ўзроўні гемаглабіну ў крыві. У жанчын ён павінен быць 125 адзінак і вышэй, у мужчын — 135 і вышэй. Акрамя таго, кожны месяц у ад­дзяленне падаюць спісы сваіх пацыентаў псіхіятр, нарколаг, дэрматавенеролаг, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама аддзяленне прафілактыкі СНІД Віцебскай вобласці. Не возьмуць у донары і чалавека з групы сацыяльнай рызыкі.

Вялікую колькасць донараў (прыкладна 25—30%) складаюць медыкі, пераважна медсёстры і санітаркі. Усе яны раз у год здаюць аналіз крыві, мачы, робяць флюараграфію і электракардыяграму, а перад кожным заборам крыві ў абавязковым парадку праходзяць медыцынскі агляд. Донарская кроў старанна правяраецца ў лабараторыі нашай райбальніцы, дзе робяць пробы на ферменты печані — алаты, а таксама ў Полацкай СНІД-лабараторыі, куды атрыманая сываратка паступае на працягу 24 гадзін пасля кроваздачы. Там яна праходзіць апрабацыю сучаснымі тэст-сістэмамі на розныя інфекцыйныя захворванні і толькі пасля таго, як небяспечных інфекцый не выяўлена, можа выкарыстоўвацца для патрэб бальніцы.

Разам з донарствам крыві вялікае распаў­сюдж­ванне атрымала донарства плазмы, якое праводзіцца і ў нашай ЦРБ. Сутнасць яго ў тым, што ўзятая кроў прапускаецца праз спецыяльную цэнтрыфугу і раздзяляецца на кампаненты — плазму і эрытрацытарную масу. Плазма замарожваецца і размяшчаецца на каран­ціннае захоўванне ў лячэбнай установе, а эрытрацыты разводзяцца фіз­растворам і ўводзяцца назад донару. Жадаючых стаць донарамі плазмы ў раёне шмат, але бяруць для гэтага толькі правераных людзей, якія не раз здавалі кроў.

Па загадзе душы

Не сакрэт, што плазма- і кроваздача аплачваюцца донару. Так, за адну дозу крыві (475 мілілітраў) ён атрымлівае 414 тысяч рублёў, за дзве дозы плазмы (двухкратны плазмаферэз) — 572 тысячы рублёў (у гэтыя сумы ўваходзіць харчаванне донараў да плазма- і кроваздачы і пасля іх). Грошы немалыя, таму многія вырашаюць стаць донарамі з матэрыяльных памкненняў. Але і тых, хто кіруецца зусім не меркантыльным інтарэсам, а робіць гэта па загадзе душы, таксама нямала. Большасць з іх з’яўляюцца ганаровымі донарамі Беларусі. Гэта званне прысвойваецца людзям, якія 40 разоў здалі кроў ці 80 разоў — плазму. Па законе, ганаровыя донары маюць шэраг ільгот: пазачарговыя абслугоўванне ў паліклініцы і атрыманне білетаў на ўсе віды транспарту, магчымасць пайсці ў водпуск у любы зручны для сябе час, а пасля выхаду на пенсію атрымліваюць даплату да яе.

Усяго з пачатку работы аддзялення (а яно адкрылася ў 2005 годзе) у нашым раёне ганаровымі донарамі сталі 48 чалавек. Трэцюю частку ад іх колькасці складаюць медыкі. У іх ліку медсястра аддзялення пералівання крыві Пастаўскай ЦРБ Э. М. Казлоўская. Здаваць кроў Эльвіра Мар’янаўна пачала ў 1982 го­дзе, яшчэ студэнткай. Пазней, ужо працуючы, яе выклікалі ў экстранных выпадках, калі тэрмінова была неабходна рэдкая, чацвёртая рэзус-станоўчая, група крыві, носьбітам якой з’яўляецца жанчына. Зараз яна робіць гэта таму, што хоча проста дапамагаць людзям. Яшчэ для адной медсястры аддзялення, Т. Ф. Каравацкай, донарства стала сямейнай справай: Таццяна Францаўна ўцягнула ў яго мужа, сына і зяця.

— Здаваць кроў не толькі высакародна, але і карысна для здароўя, — гаварыла Л. Г. Шыхалай. — У нашым арганізме пастаянна адбываюцца два глабальныя працэсы — нараджэнне і адміранне клетак. І здача крыві дапамагае абнаўляць яе. Праведзеныя ў Скандынавіі даследаванні паказалі, што ў пастаянных донараў павышаны імунітэт, зніжана рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў, а таксама інфарктаў і інсультаў. Донары, апроч усяго, выглядаюць больш маладжава. Таму здавайце кроў і будзьце маладымі і здаровымі!

Чужая кровь спасает жизни

Ганаровыя донары: санітарка агульнабальнічнай аптэкі С. У. Пестава, медсёстры: аптэкі — Л. М. Турла, аддзялення пералівання крыві — Э. М. Казлоўская, дэрматавенералагічнага кабінета — С. В. Малей, кабінета эндаскапіі — Т. І. Жукоўская, эндакрыналагічнага кабінета — А. А. Чабатаронак.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 27

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 41

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 40

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 46

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 79

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 68

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 84

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 88