Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Спасая чужие жизни, рискуют своими

Спасая чужие жизни, рискуют своими

Калі я заехала на пажарна-аварыйны выратавальны пост № 13 Пастаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які размешчаны ў Варапаеве, старшы пажарны Арцём Кавальскі і вадзіцель Юрый Лысёнак (на здымку) неслі службу згодна са штатным раскладам дня: займаліся самападрыхтоўкай, абслугоўваннем тэхнікі, выконвалі іншыя гаспадарчыя справы. І ў той жа час  знаходзіліся напагатове выехаць на баявое заданне.

Бяда да людзей заўсёды прыходзіць нечакана. І тады яны набіраюць тэлефонны нумар “101” і з нецярпеннем і надзеяй чакаюць выратаваль­нікаў. У дарогу тыя збіраюцца імгненна і да месца здарэння дабіраюцца хутка. Граматна ацаніўшы абстаноўку, не марнуючы ні хвіліны, ратуюць лю­дзей, тэрмінова прыступаюць да лакалізацыі і тушэння пажараў, ліквідуюць іншыя наступствы.

На шчасце, катастрофы, маштабныя надзвычайныя сітуацыі здараюцца рэдка. Аднак дапамога выратавальнікаў бывае патрэбнай і ў паўсядзённым жыцці: падчас дарожна-транспартнага здарэння прыходзіцца вызваляць з аварыйнай машыны пацярпелых, ратаваць рыбакоў, якія праваліліся пад лёд, тушыць пажары і выхопліваць з агню гаспадароў палаючага дома, разбіраць завалы і паваленыя ўраганам дрэвы, ад­крываць наглуха зачыненыя дзверы кватэры, да­ставаць зашчэмленага паміж рашоткамі ката, шукаць у лесе чалавека, які заблудзіўся, аказваць першую дапамогу.

— Займаемся таксама прафілактычнай работай, — расказваў начальнік паста Якаў Канстанцінавіч Зубовіч. — Наведваем мнагадзетныя і нядобранадзейныя сем’і, пажылых адзінокіх лю­дзей, сочым за станам пячнога ацяплення, электраправодкі ў іх домаўладаннях, вядзём растлумачальныя гутаркі, выпісваем прадпісанні, даём прапановы па ўхіленні недахопаў. Найцяжэй дастукацца да свядомасці тых, хто злоўжывае спіртным. Якія толькі меры ні прымаюцца, каб прадухіліць трагедыю ў такіх сем’ях, а людзі ўсё роўна не берагуць сябе. І нярэдка ў агні абрываецца жыццё. Небяспека пагражае іх суседзям, аднавяскоўцам. Напрыклад, выязджалі на тушэнне пажару ў Кейзіках. Ведалі, што гаспадар паві­нен быць у доме. Адшукаць яго ў задымленым памяшканні не ўдавалася. Аказалася, ён спакойна спаў, і падаў голас толькі тады, калі на яго пра­лілася вада. На прадмет пажарнай бяспекі правяраем і суб’екты гаспадарання. На выклікі выязджаем і ў суседнія  раёны — Глыбоцкі, Мя­дзельскі, Докшыцкі.

Жыццё непрадказальнае. Ва ўзмоцненым рэжыме выратавальнікі працуюць у святочныя  і выхадныя дні. Няшчасныя выпадкі здараюцца ў розны час сутак і любую пару года. Ціснуць маразы — пачашчаюцца пажары. Людзі, ратуючыся ад холаду, замоцна нацепліваюць печы, нярэдка з агнём абыходзяцца неасцярожна.

Вялікую небяспеку нясе першы зімовы лёд і рыхлы вясновы. Аднак заядлыя рыбакі не звяртаюць на гэта ўвагі і спяшаюцца парыбачыць. Колькі адбываецца трагедый! У тым ліку і на азёрах нашага раёна. Людзі гінуць з-за сваёй лёгкадумнасці, абыякавасці. Некалькі гадоў таму такія гора-рыбакі тапіліся на возеры каля Вайцяхоў. Варапаеўскія выратавальнікі, не раздумваючы, кінуліся ў ледзяную ваду і з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў выцягнулі на бераг тапельцаў. На жаль, ахвярамі тады сталі тры чалавекі, дваіх удалося выратаваць. Або нядаўні выпадак на возеры Халасцінскае каля Сяргеевіч, дзе абарвалася жыццё двух чалавек, траіх удалося выратаваць. На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі і той змены, што адбыла сваё дзяжурства, і той, што заступала.

А веснавыя палы старой травы! Колькі пішацца і гаворыцца пра верагоднасць пажараў у гэты час! І чамусьці кожны думае, што бяда прыходзіць да каго заўгодна, толькі не да яго. А пачне полымя падбірацца да гаспадарчых пабудоў, хаты, спрабуюць тушыць сваімі сіламі. Не спраўляюцца — клічуць пажарных. Ды бывае, што выклік запознены, прыязджаюць супрацоўнікі РАНС, а ўратаваць пабудову ўжо немагчыма. Спякотным летам нямала праблем і клопатаў дастаўляюць лясныя пажары, а таксама на тарфяніках і балотах. Найчасцей трагедыя адбываецца з-за халатнасці чалавека.

— Выручаючы з бяды іншых, выратавальнікі рызыкуюць сваім жыццём, — працягваў Я. К. Зубовіч. — Таму трэба быць фізічна моцным, поўным рашучасці і смеласці, любіць людзей, жывёлу, навакольнае асяроддзе. Прафесія патрабуе вынослівасці, кемлівасці, рашучасці, хуткай рэакцыі. Выратавальнікі працуюць адной зладжанай камандай, у якой ёсць не толькі тэхніка, неабходныя інструменты, але і ўмелыя рукі. На нашым пасту службу нясуць 14 чалавек. Пра кожнага магу сказаць толькі самае добрае. Асабліва хочацца адзначыць Пятра Нікіфаровіча і Валерыя Бароўку, якія служаць з дня ўтварэння паста. Задаволены і маладым папаўненнем: Віталіем Жукяном, Максімам Альхімовічам, Дзмітрыем Валком. Удзячны ўсім за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, адказнасць. Віншую са святам як калектыў паста, так і шаноўных ветэранаў. Жадаю моцнага здароўя, паразумення і падтрымкі ад родных, спакойнай службы і толькі вучэбных выездаў.

Часам здараецца бачыць, калі на святлафоры загараецца чырвонае святло, увесь транспарт спыняецца і толькі пажарная машына, уключыўшы блакітны маячок і папераджальную сірэну, працягвае рух. У такі момант на душы становіцца трывожна: у некага здарылася бяда. Выратавальнікі спяшаюцца на дапамогу, ад іх аператыўнасці і ўмелых дзеянняў залежыць чыёсьці жыццё.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 37

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66