Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Воропаево прошла своя «Минута славы»

В Воропаево прошла своя «Минута славы»

Гэты праект — адзін з самых любімых для тэлегледачоў. Свае таленты ў ім дэманструюць людзі розных узростаў і прафесій. Нешта падобнае задумалі правесці і ў Варапаеве. 

— Многія ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці нашага Дома культуры даўно з поспехам выступаюць не толькі ў Варапаеве, але і на раённай сцэне, — расказвала дырэктар Юлія Галяш. — Яны маюць шматлікія ўзнагароды і званні. Але ведаю, што ёсць у пасёлку яшчэ і не раскрытыя таленты. Таму і кінула кліч на ўдзел у “Мінуце славы”. Жадаючых прадэманстраваць свае здольнасці аказалася нямала. Таму папярэдне прыйшлося праводзіць кастынг. У заключным канцэрце прынялі ўдзел 15 намінантаў. А аб’ядноўвае іх любоў да песні, музыкі, танца.

У тую нядзелю зіма паказала свой суровы нораў: завываў моцны вецер, замятала дарогі. Здавалася, што з дому людзі будуць выходзіць толькі па самай вялікай неабходнасці. Тым не менш глядзельная зала Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры была поўнай, некаторым нават не хапіла крэслаў. Перад пачаткам канцэрта гледачы атрымалі спіс удзельнікаў. Пасля выступлення трэба было прагаласаваць за таго, чыё выступленне найбольш спадабалася.

Адкрывалі канцэрт самыя юныя ўдзельнікі — выхаванцы дзіцячага садка. Уяўляю, колькі старання прыклала музычны кіраўнік Таццяна Балай, каб дзеткі так удала станцавалі. Праявілі актыўнасць вучні музычнай школы. Мікіта Залецкі, які першы год займаецца па класу акардэона, іграў на сваім любімым інструменце. Саша Баршчэўская выйшла на сцэну са сваёй настаў­ніцай С. А. Шыкавец.

Доўга не змаўкалі апладысменты пасля выступлення сям’і Іваніных: Леанід Іванавіч спяваў і іграў на гітары, на раялі яму акампаніравала жонка Любоў Іванаўна. Ірына Францаўна Шымук выйшла на сцэну з дачкой Вікторыяй і сынам Дзянісам. У іх выкананні прагучала песня “Сямейны альбом”. Хораша спявалі юныя салісткі Крысціна Багушэвіч, Ірына Яршонак, Насця Варабей, вакальная група музычнай школы “Завалінка”. Зачаравалі музыкай трыо “Адажыо” і дуэт Алесі Балай і Дзіяны Ходан, якія ў чатыры рукі сыгралі песню “Усмешка”. У жанры танца выступілі два калектывы старшакласнікаў.

Авацыі выклікаў брэйк-данс у выкананні групы “Ультыматум”. Падчас танца хлопцы прадэманстравалі сілу, спрыт, дакладную каардынацыю рухаў, пачуццё рытму. Заключным было выступленне групы сацыяльных работнікаў: Алеся Ходан у гумарыстычнай вершаванай форме расказвала пра жыццё падапечных і абавязкі сацработнікаў, а Людміла Валадзько, Ірына Кобзік і Іна Пісарык паказалі на гэту тэму інсцэніроўку. Жан­­­чыны прадэманстравалі сапраўдны артыстызм. Іх выступленне было і гумарыстычным, і  павучальным — пажылым, асабліва адзінокім лю­дзям патрэбны ўвага і добрае слова.

Складана прыйшлося журы ў скла­дзе старшыні Варапаеўскага пасвыканкама А. Я. Аліхвера, дырэктара музычнай школы В. П. Жагулы, загадчыцы бібліятэкі Н. Г. Маляўка, старшыні прафкамітэта дыстанцыі пуці В. Я. Ушкур, настаўніка мясцовай школы М. А. Атрахімовіча. Пакуль яны падводзілі вынікі, перад прысутнымі выступілі вядомыя не толькі ў Варапаеве, але і раёне самадзейныя артысты: баяністы мясцовай музычнай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы Тамазанавай, група “Акцэнт” пасялковага Дома культуры, Аляксандр Мычко, Ірына Гетнікава, Аляксандр Іванін і іншыя варапаеўскія зоркі.

Інтрыгуючым было падвядзенне вынікаў. Дыпломамі ўзнагародзілі ўсіх удзельнікаў. Трэцяе месца журы прысудзіла дуэту акардэаністаў у складзе Сашы Баршчэўскай і С. А. Шыкавец, другое — групе “Ультыматум. Ёй жа выпаў і прыз глядацкіх сімпатый. Першынство нечакана для сябе заваявалі сацыяльныя работнікі.

— Калі памятаеце, галоўная ўмова тэлевізійнага праекта “Мінута славы” — гэта тое, што талент і здольнасці, якія хоча прадэманстраваць удзельнік шоу, не павінны быць яго прафесіяй, — гаварыў старшыня журы Аляксей Ягоравіч Аліхвер. — Гэтым кіраваліся і пры правядзенні кастынгу і пры падвя­дзенні вынікаў. Сацыяльныя работнікі ўпершыню выступалі на сцэне. Дэбют атрымаўся ўдалым і перамога заслужанай. Малайцы хлопцы брэйк-дансісты! Сёння мы адкрылі новыя варапаеўскія зоркі, і я ўпэўнены, што многія з іх у будучым заявяць пра сябе на больш высокім узроўні. Кожнаму з іх жадаю поспехаў.

Цёплую святочную атмасферу стварылі вядучыя вечара дырэктар Дома культуры Юлія Галяш і настаўніца Варапаеўскай музычнай школы Ірына Гетнікава.

— Любое мерапрыемства ў нашым Доме культуры праходзіць вельмі цікава, — гаварылі пазней гледачы. — У кожным ёсць свая “изюминка” і свае сюрпрызы, штосьці новае. Таму, нягледзячы на мяцеліцу і мароз, людзі прыйшлі на канцэрт. Дзякуй культработнікам за іх старанную працу, энтузіязм, творчасць.

В Воропаево прошла своя «Минута славы»

В Воропаево прошла своя «Минута славы»

В Воропаево прошла своя «Минута славы»

В Воропаево прошла своя «Минута славы»

В Воропаево прошла своя «Минута славы»

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 32

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 39

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 29

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77