Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе

Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе

У апошні дзень 2012 года ў мікрараёне пятага гарадка адбылося афіцыйнае адкрыццё аб’екта прыдарожнага сэрвісу — кафэ “Церамок”. У ёй прынялі ўдзел старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец, іншыя работнікі сістэмы спажывецкай кааперацыі Пастаўшчыны.

Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе

Пераступіўшы парог кафэ,  падалося, што трапіў у … старажытнасць. Драўляныя сцены і столь, лесвіца і прыступкі, сталы, лавы і  крэслы з разьбой, незвычайнай формы залы для наведвальнікаў, свяцільнікі, уманціраваныя ў драўляныя брусы, розныя ўзорыстыя фігуры — усяго і не пералічыш.

— У такім прыгожым месцы, у акружэнні стромкіх сосен павінен быў з’явіцца менавіта такі аб’ект, — адзначыў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец. —  Ён цалкам драўляны, за выключэннем прыбудовы, дзе размяшчаюцца кухня і падсобныя памяшканні. У афармленнні бара, інтэр’ера залаў таксама выкарыстана экалагічна чыстая драўніна. Створаная абстаноўка нават за непрацяглы час аказвае на чалавека пазітыўнае ўздзеянне, вяртае ў дамы бацькоў і дзядоў, дзе, вядома, усё выглядала прасцей, але дрэва і сагравала, і лячыла.

Звонку будынак кафэ здаецца невялікім. Але ва ўнутранай планіроўцы  з карысцю выкарыстаны кожны квадратны метр як на першым паверсе, так і на другім. Пяць залаў рознай велічыні гатовы прыняць 80 чалавек.  Тут могуць адначасова адпачываць як некалькі сяброў, сямейных пар, так і большыя кампаніі.

— Кафэ “Церамок” з’яўляецца прадпрыемствам харчавання прыдарожнага сэрвісу, — падкрэсліла намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” К. М. Красоўская. — З улікам гэтага будзе складацца меню. Але мы разлічваем, што яго паслугамі ахвотна будуць карыстацца і жыхары пятага гарадка, мікрараёна вуліцы Юбілейнай, іншыя пастаўчане. Дарэчы, дзясяткі іх ужо пабывалі тут і засталіся задаволеныя стравамі, абслугоўваннем, спакойнай абстаноўкай. У працэсе будзем удасканальваць сваю работу, вывучаць попыт кліентаў — і дарослых, і дзяцей.

— У вобласці пад назвай “100” распрацавана і ажыццяўляецца праграма будаўніцтва аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, — адзначыў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў. — Прыемна, што сёння адзін з такіх аб’ектаў здалі нашы кааператары. Да будаўніцтва і абсталявання кафэ кіраўніцтва райспажыўтаварыства падышло творча, нестандартна. Лічу, што гэта вельмі добры навагодні падарунак жыхарам мікрараёна, дзе пражывае каля чатырох тысяч чалавек. Перакананы, што з цягам часу аб’ект стане прыцягальным і для тых, хто праязджае  па дарозе рэспубліканскага значэння на Браслаўшчыну, у бок граніцы з Латвійскай Рэспублікай або ў адваротным напрамку. У гэтым годзе бу­дзе адкрыты і парадуе транзітнікаў і прыватны аб’ект прыдарожнага сэрвісу ў Калееўцах. Увогуле,  раённы выканаўчы камітэт падтрымлівае інвестараў любой формы ўласнасці, зацікаўленых у тым, каб яны больш актыўна будавалі на Пастаўшчыне аб’екты рознага прызначэння. У мінулым годзе, напрыклад, у раёне было асвоена больш за 320 мільярдаў рублёў капітальных укладанняў, што дазволіла выйсці на адну з перадавых пазіцый на Віцебшчыне. У 2013 годзе будаўні­чая праграма не менш напружаная.

Што тычыцца кафэ “Церамок”, то ў цёплы перыяд года тут будзе працаваць адкрытая тэраса з пасадачнымі месцамі. Многае плануецца зрабіць па добраўпарадкаванні тэрыторыі, абсталяванні гульнёвых пляцовак для дзяцей. Як адзначыў кіраўнік кааператараў раёна Р. А. Леўкавец —  ён жа галоўны архітэктар і дызайнер аб’екта — гэта месца будзе адпавядаць сваёй казачнай назве.

Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе

Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе

Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе

Кто в тереме живёт? В Поставах открылось новое кафе

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 37

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80