Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставские таксисты: «Мы не гребём деньги лопатой»

Поставские таксисты: «Мы не гребём деньги лопатой»

Пастаўчане ўжо прывыклі да машын з “шашачкамі” на вуліцах горада, і многія пераканаліся, што таксі — гэта надзейны і хуткі спосаб дабрацца да патрэбнага месца. Таму і паслугі запатрабаваны. А першаадкрывальніцай у гэтай справе дзесяць гадоў таму стала дырэктар прыватнага ўнітарнага транспартнага прадпрыемства “ТандэмТакс” Любоў Пятроўна Парангоўская. Спачатку працавала як індывідуальны прадпрымальнік, а потым адкрыла транспартнае прадпрыемства. 18 снежня калектыў адзначыў пяцігадовы юбілей.

— Складанымі былі дзевяностыя гады, — успамінала Любоў Пятроўна. — Многія тады пачалі спрабаваць сябе ў розным бізнесе. Я таксама крыху гандлявала. А потым прыйшла ідэя аказваць паслугі таксі. У 2002 годзе зарэгістравала гэты від дзейнасці. У нас быў адзін аўтамабіль “VW-Пасат”. Першымі пастаяннымі кліентамі сталі супрацоўнікі транспартнай інспекцыі пагранічнага пераходу “Мольдзевічы” і работнікі магазіна “Дуці-Фры”. Іншым гараджанам нашы паслугі таксама сталі даспадобы.

Справы пайшлі нядрэнна. Відавочна было тое, што ёсць неабходнасць расшырацца. Праз пяць гадоў стварылі транспартнае прадпрыемства “ТандэмТакс”. Набылі два новыя, больш камфортныя аўтамабілі “Дачэ-Логан” а таксама два “Опель-Астра”. Для гэтага бралі крэдыт пад залог у “Белгазпрамбанку”. Рызыка была вялікая: заклалі ўласны аўтамабіль, кватэру, іншую маёмасць.

— Усё задуманае атрымалася, — працягвала Л. П. Парангоўская. — Удзячна сям’і за разуменне і падтрымку. Хачу падзякаваць вадзіцелям, якія ў нас працавалі: Раману Мацкевічу, Віктару Унтану, Анатолію Вілейту, Славаміру Галінскаму, Аляксандру Шалкоўскаму, Яўгенію Мітрафанаву, Аляксандру Смолку, Сяргею Танане, Аляксандру Татарчуку. Па розных прычынах яны звольніліся: хто па складзе характару не змог працаваць, хто знайшоў больш высокааплатную работу. Але ўсе яны працавалі на рэпутацыю нашага прадпрыемства. Кліенты былі імі задаволены.

Работа таксіста значыцца ў ліку самых небяспечных прафесій. Колькі розных здарэнняў бывае! Самі вадзіцелі лічаць, што таксістам можа працаваць толькі той, хто ўраўнаважаны, спакойны, цярплівы. Кліенты трапляюцца розныя. Нярэдка падпітыя і адпаведна вядуць сябе неадэкватна, з капрызамі і завышанымі патрабаваннямі. І ўсё ж ветлівасць, добразычлівасць вадзіцеля дапамагаюць вырашыць узніклы канфлікт. Хаця, здараецца, што на дапамогу прыходзіцца выклікаць супрацоўнікаў міліцыі.

Абслугоўваць людзей заўсёды няпроста. Трэба ўмець знаходзіць падыход да кожнага. Звычайна пасажырам хочацца выгаварыцца, чымсь­ці падзяліцца: хтосьці плачацца “в жилетку”, хтось­ці расказвае пра свае поспехі, дасягненні. Першага трэба падтрымаць, за другога — парадавацца. Таму вадзіцель таксі — гэта яшчэ і псіхолаг.

Да падбору кадраў Л. П. Парангоўская падыходзіць строга. Чалавеку са шкоднымі звычкамі не месца за рулём, лічыць яна. Кожны дзень па дамоўленасці з кіраўніцтвам аўтатранспартнага прадпрыемства вадзіцелі праходзяць медагляд, а аўтамабілі — тэхагляд.

— Мы нясём адказнасць за самае дарагое на зямлі — за здароўе і жыццё людзей, якіх абслугоўваем, — гаварыла дырэктар ПУТП “ТандэмТакс”. — Чалавеку прыемна сесці ў чысты аўтамабіль. Таму вадзіцелі сочаць як за знешнім станам машыны, так і за салонам. А вось некаторыя кліенты ў салоне кураць, прапальваюць чахлы.

З асаблівай цеплынёй Любоў Пятроўна расказвала пра аднаго са старэйшых работнікаў — Анатолія Маслоўскага. Дырэктар вельмі даражыць яго пастаянствам. Ён шмат дапамагае і ў тэхнічным плане. Не лічыцца з часам, калі трэба заняцца рамонтам. Адказны, надзейны і Генадзій Каравацкі. Невялікі вопыт работы на таксі ў былога падпалкоўніка Уладзіміра Ходырава. Але ён вельмі камунікабельны, таму яго палюбілі кліенты.

— Дзякую і іншым работнікам за тое, што прыслухоўваюцца да мяне, выконваюць мае просьбы, — гаварыла Л. П. Парангоўская, — разумеюць і падтрымліваюць жанчыну-кіраўні­ка, за павагу, адданасць фірме, дзелавую хватку. У апошні час колькасць прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі таксі, павялічваецца. З многімі, як, напрыклад, з дырэктарам транспартнага прадпрыемства “Вілолі” Віктарам Іванавічам Ліпніцкім, мы не канкурыруем, а супрацоўнічаем. У святочныя, выхадныя дні, калі жадаючых паехаць на таксі шмат, мы можам перакінуць адно аднаму заказ. Для нас галоўнае — кліент. І не важна, на чыёй машыне ён дабярэцца да месца назначэння.

Многія пачынаючыя канкурэнты думаюць, што ў нас грошы можна грэбці лапатай. Каб заваяваць кліентаў, заніжаюць расцэнкі. Але гэта на першым часе. А калі стануць ламацца аўтамабілі, то зразумеюць, што не ўсё так проста ў нашай сферы.

Нягледзячы на крызіс, паслугі таксі запатрабаваныя. Ёсць у “ТандэмТакса” і пастаянныя кліенты. Напрыклад, жанчыны-пенсіянеркі з Кашыц у нядзелю або сераду прыязджаюць на рынак. Некаторыя пажылыя людзі заказваюць таксі, каб у нядзелю дабрацца ў касцёл. І хоць колькасць уласных аўтамабіляў павялічваецца, бываюць сітуацыі, калі без таксі не абысціся. У выхадныя дні ажыўляецца культурнае жыццё, моладзь адпачывае ў кафэ і барах і вяртаецца дадому на таксі. Часам людзі едуць і на невялікія адлегласці. Жанчына з прыгожай прычоскай, модна апранутая, у туфлях ці ботах на высокім абцасіку дазволіць сабе на таксі паехаць у госці. Або калі мужчыну лепш самому за руль не садзіцца, зноў жа выручыць таксі. Тэрмінова даставіць на чыгуначны або аўтавакзал, з лазні ці басейна. Заказы бываюць самыя розныя.

— Наперадзе Каляды і Новы год, — казала Л. П. Парангоўская. — Шчыра віншую як сваіх супрацоўнікаў, так і кліентаў. Жадаю спакою ў сэрцы, дабрабыту, новых поспехаў, моцнага здароўя. Заказаў у святы будзе шмат. Хочацца, каб кліенты разумелі, што зімой не так хутка можна даехаць з аднаго канца горада ў другі, і цярпліва чакалі аўтамашыну. “ТандэмТакс” працуе для вас і вашай зручнасці. Тэлефоны, па якіх вы можаце выклікаць таксі, наступныя: 8-0295135973, 5-15-99. Нашы вадзіцелі і ў далейшым будуць старацца, каб вы засталі­ся задаволенымі. Мінулым летам мы прадоўжылі ліцэнзію на транспартныя паслугі і яшчэ гадоў дзесяць будзем спяшацца па вашым выкліку. А калі хто пажадае папрацаваць вадзіцелем таксі, запрашаю.

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 39

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81