Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заместитель председателя Верховного Суда Республики Беларусь А. А. Забра ответил на вопросы поставчан

Заместитель председателя Верховного Суда Республики Беларусь А. А. Забра ответил на вопросы поставчан

У мінулы аўторак, 4 снежня, у райвыканкаме адбыўся прыём грамадзян па асабістых пытаннях, які правёў намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага Суда краіны Андрэй Аляксандравіч Забара. Трапіць да яго на аўдыенцыю пажадалі трое пастаўчан.

Першага наведвальніка цікавіла, чым закончыўся разгляд справы ў судзе Маскоўскага раёна Мінска па пададзенай ім іскавай заяве аб спагнанні грошай са сталічнай будаўнічай фірмы, у якой ён адпрацаваў каля трох месяцаў мулярам па дагаворы падраду. Па словах мужчыны, адразу, як толькі ўладкаваўся на работу, на фірме сталі затрымліваць зар­плату. Абяцанні выплаціць яе, у тым ліку дырэктара, закончыліся нічым, прыйшлося звярнуцца ў суд. На пасяджэнне туды адказчык не з’явіўся. А праз некаторы час пастаўчаніну даслалі з фірмы копію заявы ў мінскі гаспадарчы суд аб прызнанні фірмы банкрутам. З таго часу прайшло ўжо больш за год, а ніякіх звестак з суда Маскоўскага раёна няма.

Гэта пытанне вырашальнае, запэўніў наведвальніка А. А. Забара. У бліжэйшыя дні яго пісьмова пра­інфармуюць аб тым, якія дзеянні прыняты па іскавай заяве, вырашана спрэчка або не.

Другі жыхар райцэнтра прыйшоў на прыём з пытаннем, як узбудзіць крымінальную справу па факце махлярства ў адносінах да свайго знаёмага, які ў 2008 годзе браў у банку льготны мэтавы крэдыт на набыццё жылля і папрасіў яго стаць паручыцелем. Выплачваць крэдыт атрымальнік не спяшаўся, і калі ўтварылася запазычанасць, гасіць яе давялося паручыцелю, бо першы з’ехаў з Пастаў. Пазней высветлілася: куплены за банкаўскія грошы дом ён прадаў, выплаціў банку чарговую запазычанасць і перабраўся жыць у Санкт-Пецярбург.

— У сувязі з тым, што пасля пагашэння запазычанасці да Вас як да паручыцеля па банкаўскім крэдыце перайшлі ўсе правы банка па патрабаванні, Вы можаце прад’явіць іск да крэдытаатрымальніка і ў парадку грамадзянскага судаводства спагнаць з яго грошы, — патлумачыў мужчыну намеснік старшыні Вярхоўнага Суда краіны. — Што датычыць узбуджэння крымінальнай справы, звярніцеся з такой заявай у РАУС. Там правядуць праверку і высветляць, ці ёсць у дзеяннях Вашага знаёмага састаў злачынства.

74-гадовая пенсіянерка, якая пражывае ў прыватным доме, сутыкнулася з праблемай няякаснай, на яе погляд, устаноўкі пластыкавых вокнаў. З надыходам халадоў яны пачынаюць “плакаць”. Бабуля ўжо мела наконт гэтага размову з прадстаўніком фірмы, які праводзіў мантаж. Але ён абвінаваціў яе ў тым, што недастаткова праветрывае памяшканне, таму і ўтвараецца кандэнсат. Устанавіць дакладную прычыну яго з’яўлення можа толькі спецыяліст пасля правядзення адпаведных замераў. Гэта і было растлумачана наведвальніцы, а таксама тое, што яна мае права ў судовым парадку звярнуцца да асобы, якая займалася мантажом вокнаў. Падаць заяву аб абароне правоў спажыўцоў можна па месцы жыхарства. А правільна скласці яе дапамогуць у юрыдычнай кансультацыі.

Пасля заканчэння прыёму А. А. Забара даў інтэрв’ю журналістам райгазеты і раённага тэлебачання, якія цікавіліся, наколькі тыповымі былі пытанні, з якімі прыйшлі да яго пастаўчане.

— Колькасць грамадзянскіх спраў з года ў год павялічваецца, — адзначыў Андрэй Аляксандравіч. — Гэта звязана з тым, што расце прававая культура і прававая адукаванасць грамадзян, якія ўсё часцей звяртаюцца ў суд, каб вырашыць нейкую спрэчку. Што датычыць пытанняў, якія паступілі сёння, яны дастаткова стандартныя і знаходзяцца ў межах кампетэнцыі юрыдычных службаў на прадпрыемствах, юрыдычных кансультацый. Проста не ўсе людзі жадаюць туды ісці, многія па-ранейшаму думаюць, што лепш звярнуцца да начальства. Увогуле, на выязныя прыёмы прыходзяць з самымі рознымі пытаннямі. Але паколькі я з’яўляюся намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь — часцей за ўсё са скаргамі на ўжо вынесеныя судовыя пастановы, каб не ехаць самім у Мінск на прыём у Вярхоўны Суд.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 31

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 51

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 56

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 43

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 90

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 238

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 76

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 85