Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

На раённым свяце з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў прафтэхкале­джа быў адзначаны Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта, а групы №№ 201, 203 і 202 — граматамі райкама ГА “БРСМ” і грашовымі прэміямі аддзела па справах моладзі райвыканкама. Так быў ацэнены ўклад майстроў і навучэнцаў каледжа ва ўборку ўраджаю 2012 года, аказанне шэфскай дапамогі.

А напрыканцы лістапада ў навучальнай установе прайшлі традыцыйныя “Дажынкі”, на якіх ушанавалі ўсіх, хто шчыраваў у асеннім полі сельгаспрадпрыемстваў і ў сваёй вучэбнай гаспадарцы. Арганізатары свята паднеслі каравай дырэктару каледжа М. М. Лысёнку. Падводзячы вынікі зробленага, ён асабліва адзначыў майстроў вытворчага навучання. У ААТ “Блакітныя азёры-агра”, “Камайскі-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, СП “Дунілавічы-агра” і СВК “Андроны” яны адпрацавалі на трактарах 273 чалавека-дні. Сваім стаў у гаспадарках майстар Валерый Грынько, які амаль тры месяцы, пачынаючы з вясны, ні ў чым не саступаў у рабоце мясцовым механізатарам. Вялікі аб’ём работ выканалі таксама Станіслаў Гапон, Аляксей Пляшываў, Віталій Лысёнак і іншыя.

Масавым і працяглым атрымаўся сёлета працоўны дэсант навучэнцаў. Разам з інжынерна-педагагічнымі і іншымі работнікамі яны адпрацавалі больш за 9500 чалавека-дзён. Гэта раўназначна працы на працягу года адной групы ў колькасці 25—30 чалавек. Памочнікі з каледжа на 150 гектарах паднялі льнотрасту, падабралі за капалкай 1027 тон бульбы, сабралі больш за 150 тон сталовых буракоў. Акрамя таго, яны падбіралі камяні, удзельнічалі ў рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм, сушылі зерне, выконвалі іншыя работы.

Стараліся ўсе, а выявіць мацнейшых дапамагло спаборніцтва, арганізаванае паміж сельскагаспадарчымі атрадамі. Першае месца занялі вучэбныя групы №201 і №203, другое — №12/1, трэцяе — №56. Дырэкцыя ўзнагародзіла іх граматамі, каля 50 навучэнцаў, якія асаблі­ва вызначыліся ў працы, атрымалі Падзякі. Больш за 20 майстроў, выкладчыкаў і іншых работнікаў заахвочаны грашовымі прэміямі.

Ацанілі дапамогу навучальнай установы і ў калектывах, дзе працавалі маладыя памочнікі. Пра іх вялікі ўклад ва ўборку вырашчанага ўраджаю  гаварылі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шылько, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Кацейка, начальнік сельскагаспадарчага аддзялення АБП “Рассвет Пастаўскі” У. Ц. Радчанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Навасёлкі-Лучай” С. Г. Шапель, галоўны эканаміст ААТ “Хацілы-агра” І. В. Савіцкая, намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ “Камайскі-агра” А. С. Шымковіч, галоўны інжынер ААТ “Пастаўскі льнозавод” А. У. Пушкін. Яны ўручылі  асобным навучэнцам, сельгасатрадам і ў цэлым навучальнай установе граматы, грашовыя прэміі, падарункі, пажадалі юнакам і дзяўчатам плёну ў вучобе, карысных грамадскіх спраў.

На арандуемых кале­джам землях размяшчаецца вучэбная гаспадарка. Тут не толькі адпрацоўваюцца тэарэтычныя пытанні вучэбнай праграмы, але і на практыцы замацоўваюцца атрыманыя веды. Шмат папрацавалі на вырошчванні зерневых і агароднінных культур многія майстры вытворчага навучання. Дзякуючы ім, а таксама навучэнцам груп №№200, 203, 206 і 54 ураджай быў своечасова ўбраны. За гэта ўпраўляючая вучэбнай гаспадаркі Алена Аляксандраўна Амбразевіч шчыра падзякавала сваім памочнікам і лепшым уручыла грашовыя прэміі.

У каледжы ўмеюць не толькі працаваць, але і  адпачываць. Вось і на гэты раз будучых працаўнікоў вёскі, іншых галін віталі ўзорны духавы аркестр, удзельнікі мастацкай самадзейнасці.


В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

В Поставском профтехколледже прошли традиционные «Дожинки» (+фото)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 32

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66