Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

23 лістапада ў Паставах адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 90-годдзю акцыянернага ашчаднага банка “Беларусбанк”. На ім прысутнічалі работнікі і ветэраны працы цэнтра банкаўскіх паслуг №230 у г. Паставы, ганаровыя госці: старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, намеснік начальніка філіяла №200 — Віцебскага абласнога ўпраўлення ААБ “Беларусбанк” Н. Л. Клімуць, намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання  Э. П. Казура, кліенты банка — кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Арганізатары мерапрыемства — работнікі цэнтра банкаўскіх паслуг —  паклапаціліся пра тое, каб паказаць і расказаць прысутным пра ўсе этапы развіцця і станаўлення “Беларусбанка”, сённяшнія справы пастаўскага цэнтра банкаўскіх паслуг. Іх увазе быў прапанаваны відэа­фільм, створаны на пастаўскай тэлестудыі, насычаная святочная праграма, дзеі якой разгортваліся на сцэне раённага Дома культуры.

— За ўсю сваю гісторыю “Беларусбанк” перажыў шматлікія рэформы і пераўтварэнні, захаваўшы і прымножыўшы пры гэтым лепшыя традыцыі, — адзначыў, вітаючы прысутных, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг у г. Паставы Л. С. Касарэўскі. — Сёння буйнейшы ўніверсальны камерцыйны банк Беларусі прапаноў­вае сваім кліентам больш за 100 відаў сучасных банкаўскіх прадуктаў і паслуг, у тым ліку па разлікова-касавым абслугоўванні, крэдытаванні, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках, валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі картамі, кансалтынгавыя і дэпазітныя паслугі.

ААТ “ААБ “Беларусбанк” — гэта ўнікальная філіяльная сетка, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю краіны. Сярод 97 цэнтраў банкаўскіх паслуг адным з буйнейшых з’яўляецца пастаўскі. Ён аб’ядноўвае 11 аддзяленняў, у тым ліку 5 з іх размешчаны ў сельскай мясцовасці — у аграгарадках Парыж, Дунілавічы, Варапаева, Камаі і Лынтупы. Кіраўніцтва цэнтра знаходзіць сродкі для будаўніцтва, рамонту і рэканструкцыі як галаўнога памяшкання, так і аддзяленняў. Упрыгажэннем горада сталі арыгінальныя будынкі аддзяленняў на вуліцах 17 Верасня і Чырвонаармейскай. Яны вызначаюцца не толькі сваёй архітэктурай, але і добрымі ўмовамі для супрацоўнікаў і кліентаў. У новую модульную канструкцыю пераехала камайскае ад­дзяленне ЦБП.

Сёння банк здольны прапанаваць  кліенту практычна любую банкаўскую паслугу. Рэжым работы аддзяленняў максімальна прыбліжаны да патрэб насельніцтва рэгіёна. 5 банкаматаў і 10 інфакіёскаў кругласутачна абслугоўваюць каля 17 тысяч трымальнікаў пластыкавых карт. Дарэчы, стаўка робіцца на тое, каб і надалей развіваць “бязлюдныя тэхналогіі”. Такія паслугі як,  SMS-банкінг, М-банкінг, інтэрнэт-банкінг, дазваляюць  кліентам ажыццяўляць банкаўскія аперацыі, седзячы дома за камп’ютарам або з дапамогай ма­більнага тэлефона.

На Пастаўшчыне больш за 16 тысяч працуючых атрымліваюць заработную плату праз банкаўскія рахункі і картрахункі, адкрытыя ў цэнтры банкаўскіх паслуг. Адкрыта каля 1000 пенсійных картрахункаў. Больш за 3000 жыхароў раёна карыстаюцца крэдытнымі паслугамі банка. Пра яго карысць і надзейнасць  сведчыць наступны красамоўны факт. На 1 лістапада 2012 года  астаткі сродкаў насельніцтва на ўкладных рахунках складаюць больш за 80 мільярдаў рублёў. У цэнтры банкаўскіх паслуг больш за 500 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў  ажыццяўляюць разлікова-касавыя аперацыі. Кожная 7-ая з 10-ці валютнаабменных аперацый у раёне праводзіцца валютнымі касамі.

Аб прыярытэтных кірунках у дзейнасці банка, якія датычаць падтрымкі нацыянальных вытворцаў, жыллёвага будаўніцтва, вядзення ўласнага бізнеса і іншых банкаўскіх прадуктах і паслугах гаварылі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і намеснік начальніка філіяла №200 — Віцебскага абласнога ўпраўлення Н. Л. Клімуць. Яны падкрэслілі, што зладжаная, з улікам сучасных патрабаванняў работа цэнтра банкаўскіх паслуг №230 забяспечваецца дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву, прафесійнай падрыхтоўцы работнікаў, шырокаму прымяненню новых інфармацыйных тэхналогій.  В. С. Гутараў і Н. Л. Клімуць уручылі Ганаровыя граматы і Падзякі райвыканкама і абласнога ўпраўлення “Беларусбанка” Д. Л. Касарэўскаму, А. М. Грыбло, А. М. Андрэйчык, Л. С. Касарэўскаму, С. І. Мандро, Н. Д. Мярзлікінай, В. І. Чарапкоўскай, В. В. Урбель, І. Л. Сушко, Г. Г. Шыку. Вялі­кай групе работнікаў былі ўручаны граматы дырэкцыі цэнтра банкаўскіх паслуг.

Святкаванне 90-годдзя “Беларусбанка” супала яшчэ з адной падзеяй, якую не маглі абысці ўвагай у калектыве. 24 лістапада споўнілася дваццаць пяць гадоў работы ў сістэме “Беларусбанка” Леаніда Сямёнавіча Касарэўскага. У яго адрас было сказана шмат добрых слоў, а дзела­вітасць, ініцыятыўнасць дырэктара адзначаны абласным кіраўніцтвам.

Вядучыя святочнага мерапрыемства Вольга Урбель і Уладзімір Шаклюцкі “залатым фондам” арганізацыі назвалі ветэранаў. У іх адрас прагучалі асаблівыя словы падзякі за вопыт, майстэрства, за ўсё добрае, што яны рабілі для калектыву і кліентаў. Апладысментамі і падарункамі прысутныя віталі Людмілу Аляксандраўну Селіванчык, Алену Бенядзіктаўну Кобзік, Зінаіду Міхайлаўну Аўласевіч, Ніну Данілаўну Мярзлікіну, Віктара Адамавіча Хадакоўскага і іншых ветэранаў банкаўскай справы. Ім, як і іншым, былі ўручаны памятныя сувеніры, і музычны падарунак у выкананні ансамбля народнай песні “Маладзіца” і ўдзельнікаў танцавальнага калектыву “Дзяцінства” Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Кранальнымі атрымаліся выступленні дзяцей супрацоўнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг, маладога спецыяліста Святланы Турла, кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада. Са сцэны пастаянна гучала інфармацыя, якая не магла не зацікавіць людзей. Сёння, напрыклад, у ЦБУ адкрыта больш за 74 тысячы ўкладных рахункаў грама­дзян у беларускіх рублях і больш за 1800 рахункаў у замежнай валюце. Астатак сродкаў на іх складае каля 31 мільярда беларускіх рублёў і больш за 5 мільёнаў долараў.

Арганізатары свята, прыводзячы гэтыя і іншыя лічбы і факты, пастаянна падкрэслівалі, што супрацоўнічаць з “Беларусбанкам” сапраўды выгадна як грамадзянам, так і юрыдычным асобам. Тым больш што, усту­піўшы ў апошняе дзесяцігоддзе стогадовага юбілею, галоўны банк краіны будзе працаваць яшчэ больш вынікова і эфектыўна ў інтарэсах кожнага кліента.


В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

В Поставах отметили юбилей «Беларусбанка» (+ фото)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 33

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 53

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 69

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 45

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 185